Льеж: Розніца паміж версіямі

3 311 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Радок 77:
}}
'''Льеж''' ({{lang-fr|Liège}}, {{lang-nl|Luik}}, {{lang-wa|Lidje}}, {{lang-de|Lüttich}}, {{lang-la|Leodicum, Leodium}}) — горад у [[Бельгія|Бельгіі]] ([[Валонія]]), у сутоцы [[рака Маас|рэк Маас]] і [[Рака Урт|Урт]], адміністрацыйны цэнтр правінцыі Льеж. 194 тыс. жыхароў (з агламерацыяй 600 тыс.)
 
== Гісторыя ==
У часы [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]] горад зваўся Леодыем. У 705 годзе тут прыняў мучаніцкую смерць [[маастрыхт]]скі [[біскуп]] [[святы Ламберт|Ламберт]], пасля прылічаны да ліку святых. У 721 годзе [[святы Губерт]] перанёс сюды цэнтр дыяцэзіі. Пры князі-біскупе [[Нотгер, біскуп Льежа|Нотгер]] (972—1008) Льежская дыяцэзія стала цэнтрам [[мааская раманіка|мааскай раманікі]].
 
У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] ішла барацьба паміж цэхавымі рамеснікамі, дваранствам і духавенствам за вяршэнства ў Льежы. У 1312 г. прыхільнікі дваранства былі спалены гараджанамі ў царкве Св. Марціна. У XV стагоддзі Льеж паспяхова супрацьстаяў спробам уключыць яго ў склад [[Бургундскія Нідэрланды|Бургундскіх Нідэрландаў]]. Двойчы (у 1467 і 1468 гг.) яго руйнаваў [[Карл Смелы]].
 
Залаты век Льежа прыйшоўся на пачатак XVI стагоддзя, калі біскупскую кафедру займаў [[Эрар дэ Ламарк|Эрар]] з роду [[дом Ламарк|Ламаркаў]]. Пры ім Льеж стаў цэнтрам вытворчасці зброі, які да XIX стагоддзя вырас у адзін з першых [[Індустрыяльная даліна Валоніі|сучасных вуглездабыўных і сталеліцейных цэнтраў]]. Пасля супярэчнасці паміж біскупамі і гараджанамі абвастрыліся. Дэмакратычныя прынцыпы кіравання горадам былі канчаткова адменены ў 1681 годзе. Падчас войнаў за англійскую і іспанскую спадчыну на мяжы XVIII стагоддзя Льеж пацярпеў як ад англічан, так і ад французаў.
 
[[Льежская рэвалюцыя]] (1789) спыніла палітычнае панаванне біскупства. У 1795—1815 гг. Льеж служыў адміністрацыйным цэнтрам французскага дэпартамента [[дэпартамент Урт|Урт]]. Льежскія гараджане сталі адной з галоўных сіл [[Бельгійская рэвалюцыя|руху за незалежнасць Бельгіі]] (1830). Пасля [[індустрыялізацыя|індустрыялізацыі]] горад быў старанна ўмацаваны на выпадак нападу немцаў (1891), аднак падчас абедзвюх [[сусветная вайна|сусветных войнаў]] знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй (гл. [[штурм Льежа]]).
 
== Здарэнні ==