Аляксандр Русак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
У 1934 г. скончыў Познаньскі ўніверсітэт. У [[1939]] — [[1941]] гг. быў ініцыятарам стварэння і старшынёй Беларускага камітэту ў [[Познань|Познані]], летам 1941 г. — арганізатар Беларускага нацыянальнага камітэта ў [[Гродна]], у 1942 г. у [[Баранавічы|Баранавічах]] заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвую школу, яе першы дырэктар. Заснаваў арганізацыю гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў. У [[1943]] — [[1944]] гг. бургамістр Баранавічаў, удзельнік II Усебеларускага кангрэса. З лета 1944 г. на эміграцыі. У пасляваеннай Германіі, у чэрвені [[1945]], арганізатар (чэрвень 1945) і старшыня (восень 1945 г.) DP лагера ў [[Рэгенсбург]]у і [[Беларускі нацыянальны камітэт, Рэгенсбург|Беларускага нацыянальнага камітэта]] (т.зв. прадстаўніцтва беларускай эміграцыі ў Амерыканскай зоне акупацыі Германіі). Спрычыніўся да арганізаванага выезду беларусаў у ЗША і стварэння беларускага асяродка ў [[Саўт-Рывер]]ы. З [[1948]] — старшыня Галоўнай управы Цэнтральнага прадстаўніцтва беларускай эміграцыі, удзельнік аднаўленчага пленуму [[БЦР]], у першым урадзе БЦР — міністр замежных спраў і аддзелу фінансаў БЦР. З [[1949]] жыў у [[ЗША]], пасяліўся ў Гарфілдзе (Нью-Джэрсі). А. Русак з'яўляўся рэдактарам газеты прыхільнікаў БЦР — [[Беларускае слова (1948)|«Беларускае слова»]]. З лістапада [[1952]] — старшыня Калегіі БЦР, а з кастрычніка [[1953]] — старшыня Выканаўчага органу БЦР і кіраўнік замежных спраў БЦР. Адзін з ініцыятараў стварэння [[Кангрэс беларусаў Амерыкі|Кангрэсу беларусаў Амерыкі]] і [[Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі|Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі]]. Увайшоў у першы ўрад [[Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі|БККА]]. У [[1955]] праз хваробу паступова адышоў ад усіх беларускіх спраў. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.
 
== Літаратура ==