Слова: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Івікі на Вікідадзеных
Радок 1:
'''Слова''' — адзінка [[мова|мовы]], [[фанетыка|фанетычна]] і [[граматыка|граматычна]] аформленая, якая мае пэўны [[сэнс]] і аднолькава разумеецца супольнасцю людзей, аб'яднаных у адзін [[этнас]]. Як адзінка мовы, слова не ствараецца ў працэсе зносін, а выкарыстоўваецца, узнаўляецца як гатовае.
 
Слова мае свае сталыя прыметы; яно характарызуецца ўстойлівай [[фанетыка|фанетычнай]] аформленасцю, наяўнасцю аднаго (асноўнага) [[націск]]у ({{таксама}}: [[Націскная дублетнасць у беларускай мове|націскная дублетнасць у беларускай мове]]), гукавой непранікальнасцю (немагчымасцю ўставіць усярэдзінуу сярэдзіну аднаго слова іншае). Устойлівасць слова выяўляецца ў пастаянстве гукавога складу, марфемнай будовы і значэння. Ізаляванасць слова як назвы і носьбіта цэласнага значэння выяўляецца ў магчымасці вычленіць яго з кантэксту.
 
Словы выконваюць ''намінатыўную'' (назыўную) функцыю ў мове, называючы прадметы, з'явы, дзеянні, прыметы або выражаюць розныя адносіны паміж імі, і такім чынам служаць сродкам фарміравання і выказвання [[думка|думкі]]. Таму ў мове пераважаюць ''самастойныя'' (паўназначныя) словы (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі, дзеясловы, прыслоўі). З іншага боку, ''службовыя'' словы (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы) не выконваюць намінатыўнай функцыі і не маюць [[лексіка|лексічнага]] значэння, а толькі звязваюць словы ў словазлучэнні і сказы, надаюць словам або сказам пэўныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні.
Радок 21:
[[Катэгорыя:Мова]]
[[Катэгорыя:Словы]]
 
 
[[la:Dictio]]
[[new:खंग्वः]]
[[zh:單字]]