Трансгуманізм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
imported>Move page script
Ivan Sidorsky (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Трасгуманізм''', рацыянальны, заснаваны на асэнсаванні дасягненняў і перспектыў навукі, [[wp/be/светапогляд|светапогляд]], які прызнае магчымасць і пажаданасць фундаментальных змен у стане чалавека з дапамогай перадавых тэхналогій з мэтай ліквідаваць пакуты, старэнне і смерць і значна ўзмацніць разумовыя, псіхалагічныя і фізічныя здольнасці [[wp/be/чалавек|чалавека]].
 
Асноўнымі палажэннямі трансгуманістычнай дакрыны з'яўляюцца: ідэя чалавека як незавершанай і недасканалай істоты; неабходнасць пастаяннага індывідуальнага і відавага самаўдасканалення; падтрымка навукова-тэхнічнага прагрэсу і вялікая ўвага да яго сацыяльных наступстваў; дапушчальнасць выкарыстання тэхналагічных спосабаў для пераходу ў новае, "постчалавечае" існаванне.
 
Трансгуманісты лічаць, што дзякуючы паскарэнню [[wp/be/навукова-тэхнічны прагрэс|навукова-тэхнічнага прагрэсу]], чалавецтва выходзіць на новы этап свайго развіцця. Характэрнымі рысамі гэтага этапу стануць: поўнавартасны штучны розум (альбо звышрозум); новыя інструменты пазнання, якія аб'яднаюць штучны інтэлект з новымі відамі інтэрфейсаў; стварэнне з дапамогай [[wp/be/нанатэхналогія|нанатэхналогіі]] дастатковай колькасці рэсурсаў для кожнага чалавека і прадастаўленне асобе поўнага кантролю над біяхімічнымі працэсамі ў целе, што дазволіць пазбавіцца хвароб.
 
Прыхільнікі трансгуманізму ўсведамляюць і вялікую патэнцыяльную небяспеку сучасных тэхналогій, некіруемае развіццё якіх можа пагражаць выжыванню чалавека як біялагічнага віда. Найбольш прыймальным, хаця і радыкальным, выхадам з гэтай сітуацыі ім прадстаўляецца трансгуманістычны пераход да эвалюцыйна новага віда. Пры гэтым будзе адбывацца ўмацаванне стабільнасці біяплатформы (чалавечага цела), у тым ліку павышэнне незалежнасці гэтай біяплатформы ад фактара часу.
 
Сутнасна трансгуманізм супрацьстаіць [[wp/be/біякансерватызм|біякансерватызму]] і закранае ключавыя аспекты [[wp/be/біяэтыка|біяэтыкі]], што выклікае стрыманае і насцярожанае стаўленне да трансгуманізму з боку грамадства. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ва ўмовах хуткага развіцця біяінфарматыкі ў эпоху бурнага прагрэсу інфармацыйных тэхналогій цэнтральным пытаннем заходняй дэмакратыі стане права новай фармуліроўкі канцэпцыі індывідуальнага біялагічнага існавання.
 
З 1998 дзейнічае Сусветная трансгуманістычная асацыяцыя. Існуе Расійскі трансгуманістычны рух, удзельнікі якога лічаць сябе прадаўжальнікамі справы К.Цыялкоўскага, В.Вярнадскага, Н.Фёдарава і іншых прадстаўнікоў [[Рускі касмізм|рускага касмізму]] і прапагандуюць ідэі навуковага імарталізму і трансгуманізму, а таксама новыя даследаванні і тэхналогіі, якія дазволяць кожнаму пераадолець натуральныя межы свайго розуму, цела і жыцця.