Ірына Фларыянаўна Ждановіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
др Не разумею, навошта так рабіць.
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Дачка стваральніка і першага мастацкага кіраўніка [[Беларускі дзяржаўны тэатр|Беларускага дзяржаўнага тэатра]] (БДТ, пазней БДТ-1) — [[Ф. П. Ждановіч]]а, які прывёў яе спачатку на сцэну [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першага беларускага таварыства драмы і камедыі]]. З 1920 працавала ў Беларускім дзяржаўным тэатры. У 1962—1969 выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Жонка драматычнага артыста Купалаўскага тэатра [[Барыс Віктаравіч Платонаў|Б. Платонава]].
 
У 11-гадовым узросце І. Ждановіч сыграла хлопчыка ў пастаноўцы Ф. Ждановіча «Раскіданага гнязда» Я. Купалы, а ў 14 год была ў штаце Беларускага дзяржаўнага тэатра, на практыцы вучылася прафесіі акцёра. У першыя гады працы ў тэатры сыграла шмат роляў хлопчыкаў і дзяўчынак. У 1930-1940-я ад роляў травесці І. Ждановіч перайшла да выканання драматычных роляў. Месца асноўнай драматычнай гераіняй у калектыве тэатра, І. Ждановіч прынесла роля Марылькі з «Бацькаўшчыны» К. Чорнага, у якой актрыса выявіла свой тэмперамент, па-майстарску, унутрана апраўдана паказала станаўленне свядомасці гераіні. Выдатнай работай актрысы была афінагенаўская Машачка з аднайменнай п'есы. Значнае месца ў творчасці актрысы заняла роля Ані з п'есы А. Маўзона «Канстанцін Заслонаў», гэтая эпізадычная роля, якая ў спектаклях іншых тэатраў глядзелася як прахадная, у выкананні І. Ждановіч стала адной з самых яркіх у спектаклі.