няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
-Катэгорыя:Вежы валынскага тыпу; +Катэгорыя:Гісторыя Турава; ±Катэгорыя:Горад Тураў→Катэгорыя:Славутасці Турава using [[Help:Gadget-HotCat|... |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1:
[[File:Гарадзішча старажытнага Турава пэрыяду раньняга сярэднявечча царква 4.JPG|thumb|Рэшткі замка]]
[[File:Гарадзішча старажытнага Турава пэрыяду раньняга сярэднявечча царква 1.JPG|thumb|Рэшткі замка]]
'''Тураўскі замак'''
== Гісторыя ==
У кан. Х ст. заснаваны драўляны [[грод]]. Умацаванні старажытнага Турава надзейна абаранялі яго ад набегаў непрыяцеля. У [[1158]] годзе горад вытрымаў жорсткую дзесяцітыднёвую аблогу войскаў паўднёварускай кааліцыі князёў, а ў [[1160]] — трохтыднёвую аблогу [[князі валынскія|валынскіх князёў]]<ref name="belta">[http://www.belta.by/ru/articles/dossier/Gosprogramma-Zamki-Belarusi-Gorodische-drevnego-Turova_i_520.html Дзяржпраграма «Замкі Беларусі». Гарадзішча старажытнага Турава]</ref>.
У XIII ст. была пабудавана абарончая мураваная [[Тураўская вежа|вежа]]-[[бергфрыд]].
== Архітэктура ==
Тураўскі замак узнік на месцы драўлянага грода часоў Старажытнай Русі.
Гарадзішча старажытнага Турава складалася з дзвюх частак, якія займалі мыс, прыпадняты на 5-6 м над забалочанай поймай Язды. На адной з пляцовак знаходзіўся дзяцінец, на іншай - навакольны горад, якія падзяляў абарончы роў, шырыня якога складала ад 20 да 25 м, глыбіня каля 5 м. Паўкруглым абарончым ровам, запоўненым вадой, гарадзішча таксама было акружана з усходняй і паўднёвай бакоў<ref name="belta"/>.
[[Тураўскае замчышча|Дзядзінец]] быў размешчаны на найбольш умацаванай мысавай частцы [[Тураўскае гарадзішча|гарадзішча]]. Верагодна, па перыметры пляцоўкі дзяцінца калісьці праходзіў земляны вал. Пра гэта сведчаць захаваныя з заходняга боку невялікія ўзвышэнні. Апроч гэтага, дзяцінец некалі атачалі драўляныя сцены з вежамі. Знакаміты падарожнік [[Павел Шпілеўскі]] ў [[1859]] годзе пісаў пра рэшткі сямівежавага замка, умацаванага равамі і валамі.
У новых умовах і з уключэннем у маладую дзяржаву [[Вялікае Княства Літоўскае]] змяніліся функцыі і роля замка і яго абарончых умацаванняў. Грод падзяліўся на непасрэдна вялікакняжацкі [[замак]] і гандлёва-рамесны [[горад]].
Найлепей гэта сімвалізуе з'яўленне [[Тураўская вежа|мураванай вежы-бергфрыда]], або вежы валынскага тыпу, падобнай на [[Камянецкая вежа|Камянецкую]] і [[Брэсцкі замак|Брэсцкую]]. Яна акрамя абарончая функцыі мела прэзентабельны характар і мусіла сімвалізаваць уладу князя.
{{зноскі}}
== Літаратура ==
|