Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў''' (АУН, {{lang-uk|Організація українських націоналіст...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў''' (АУН, {{lang-uk|Організація українських націоналістів}}) — украінская палітычная арганізацыя.
 
Створана ў [[1929]] [[Я. Канавалец|Я. Канавальцам]]. У сваёй праграме абвяшчала непрымірымыя адносіны да камунізму. Паставіла сябе над іншымі ўкраінскімі партыямі і рухамі, пачаўшы з імі барацьбу. Імкнулася пры дапамозе ўсенароднага паўстання аб'яднаць усе ўкраінскія землі ва Украінскую Самастойную Саборную Дзяржаву (УССД). У 1940 з-за ўнутраных рознагалоссяў распалася на АУН (м) — мельнікаўцаў і АУН (б) — бандэраўцаў (паводле прозвішчаў кіраўнікоў — [[А. Мельнік]]а і [[Сцяпан Бандэра|С. Бандэры]]). На пачатку [[Другая сусветная вайна|ІІ сусветнай вайны]] выступіла супраць Польшчы, потым супраць СССР на баку Германіі. Пасля адмовы гітлераўскіх уладаў прызнаць Акт аднаўлення Украінскай Дзяржавы ([[30.6]].[[1941]]) АУН (б) перайшла ў апазіцыю да акупацыйнага рэжыму, разгарнула супраць яго прапаганду. На гэта нацысты адказалі арыштамі і расстрэламіі бандэраўцаў. Мельнікаўцы стаялі на змоўніцкіх пазіцыях да нацыстаў. Вясной 1943 АУН (б) абвясціла стратэгію «двухфрантавой» барацьбы супраць Берліна і Масквы — «Украінская паўстанцкая армія» («УПА») пачала на Валыні і Палессі дзеянні супраць гітлераўцаў і савецкіх партызанаў. Улетку 1943 антынямецкая барацьба з Валыні перакінулася на тэрыторыю Галічыны. 3 1944 галоўныя сілы АУН разгарнулі антысавецкую барацьбу, якая ахапіла пераважна заходнія вобласці Украіны і працягвалася да сярэдзіны 1950-х гадоў.
 
Пасля вайны асноўныя кадры абедзвюх частак АУН былі ў эміграцыі. 3 абвяшчэннем дзяржаўнага суверэнітэту Украіны ў 1991 АУН перанесла сваю дзейнасць на радзіму і скіравала яе на пабудову дэмакратычнай, палітычна і эканамічна незалежнай украінскай дзяржавы.