Пігмеі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
 
У [[Старажытнагрэчаская міфалогія|старажытнагрэчаскай міфалогіі]] пігмеі звычайна лакалізаваліся як асобныя народы Афрыкі, [[Малая Азія|Малой Азіі]] і [[Індыя|Індыі]]. Яны лічыліся сынамі [[Гея, багіня|Геі]]. Узгадваліся ў [[міф]]ах пра [[Геракл]]а, творах [[Гамер]]а і [[Гесіёд]]а<ref>[http://www.theoi.com/Phylos/Pygmaioi.html PYGMAIOI]</ref>. [[Герадот]] занатаваў у Егіпце кароткае апавяданне пра паўночнаафрыканскіх вандроўнікаў-насамонаў, якія падчас экспедыцыі на поўдзень былі захоплены ў палон маленькімі чалавечкамі, якія размаўлялі на невядомай [[мова|мове]]<ref>Герадот, II:32</ref>. У пазнейшую пару звесткі пра пігмеяў набылі больш [[казка|казачны]] характар. Толькі ў [[19 стагоддзе|XIX]] ст. існаванне пігмеяў было падцверджана [[Германія|нямецкім]] даследчыкам [[:de:Georg Schweinfurth|Георгам Швейнфуртам]].
 
Да сярэдзіны [[20 стагоддзе|XX]] ст. большасць пігмеяў вяла традыцыйны лад жыцця, займалася [[збіральніцтва]]м і [[паляванне]]м. Аднак з другой паловы XX ст. пад уплывам місіянераў, суседдзяў, а таксама ўрадавых структур значная колькасць пігмеяў была вымушана перасяляцца ў звычайныя [[вёска|вёскі]], займацца [[земляробства]]м або наймацца на іншую працу.
 
==Зноскі==