Пігмеі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
 
== Асаблівасці традыцыйнай культуры ==
Галоўнымі традыцыйнымі заняткамі пігмеяў з'яўляюцца [[паляванне]] і [[збіральніцтва]]. У мінулым большасць пігмеяў вяла вандроўны лад жыцця, перамяшчалася ад адной часовай стаянкі да іншай, але кожная група мела пэўныя межы сваіх тэрыторый.

У склад групы ўваходзілі малыя нуклеарныя [[сям'я|сем'і]] (6 - 15 сямей у кожнай групе). У групах няма ўстойлівай унутранай структуры, адзіных правадыроў і нават агульнай рады<ref>[http://lucy.ukc.ac.uk/ethnoatlas/hmar/cult_dir/culture.7865 Society-PYGMIES-(MBUTI)]</ref>. Аб'яднальную ролю адыгрывае супольнае паляванне, у тым ліку на буйных жывёл. У ім прымаюць удзел не толькі дарослыя мужчыны, але таксама жанчыны і дзеці. Жанчыны і дзеці займаюцца збіральніцтвам, якое дае асноўнае забеспячэнне ежай.
 
Пігмеі звычайна падтрымлівалі шчыльныя сувязі з суседзямі-[[земляробства|земляробамі]], займаліся менавым [[гандаль|гандлем]]. Вядомы таксама несваяцкія "братэрскія" сувязі ўзаемадапамогі і сваяцтва, якія ўсталёўваліся паміж групай пігмеяў і [[вёска]]й земляробаў. Адносіны паміж пігмеямі і земляробамі накіраваны як на забеспячэнне групы прадуктамі і неабходнымі прыладамі працы, так і на арганізацыю бяспекі. У наш час адбываецца паступовае перасяленне пігмеяў у вёскі, што спрыяе павелічэнню эканамічнай і сацыяльнай залежнасці пігмеяў ад "братоў".
 
Пігмеі знакаміты паліфанічнай [[музыка]]й, [[песня|спевамі]] і [[танец|танцамі]]. Распаўсюджаныя [[Музычны інструмент|музычныя інструменты]] — [[барабан]]ы, музычныя [[лук]]і, [[Звон|званочкі]] і г. д. Хаця большасць пігмеяў у нашы дні карыстаецца сучаснай [[вопратка]]й, у некаторых групах захоўваецца вытворчасць традыцыйнага адзення з [[Кара, біялогія|кары]] і [[ліст|лісця]].
 
==Зноскі==