Бермудскія астравы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 108 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q23635 (translate me)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 59:
}}
[[File:Карта Бермуды.svg|thumb|Карта]]
'''Берму́ды''' або '''Берму́дскія астравы''' ({{lang-en|Bermuda, Bermudas}}) — Брытанскіябрытанская заморская тэрыторыя ў [[Атлантычны акіян|Атлантычным акіяне]]. Складаецца з 181 [[востраў|вострава]] і [[рыф]]аў агульнай плошчай 53,2 км². Насельніцтва (2010 г.) - 64 268 чал.
 
Сталіца і найбуйнейшы населены пункт тэрыторыі — [[горад Гамільтан]].
 
== Геаграфія ==
[[Архіпелаг]] Бермуды знаходзіцца ў [[Атлантычны акіян|Атлантычным акіяне]], каля паўночнай ускраіны [[Саргасава мора]], у 1070 км на паўднёвы ўсход ад узбярэжжа [[ЗША]], у 5548 км на паўднёвы захад ад [[Лондан]]а і 7 303,34 км на паўднёвы захад ад [[Мінск]]а. У склад Бермудаў уваходзяць 181 [[востраў]], а таксама [[рыф]]ы [[карал]]авага паходжання. Найбуйнейшы з іх - востраў Бермуда або, як яго называюць мясцовыя насельнікі, Мейн-Айленд (''Main Island'', літаральна "галоўны востраў").
 
[[Клімат]] вільготны субтрапічны. Цёплае [[надвор'е]] ўтрымоўваецца на працягу года дзякуючы блізкасці [[Гальфстрым]]а. Тэмпература ў жніўні ў сярэднім складае 29,8° C - 33,9° C, у студзені 20,4° C - 25,4° C. Аднак ўзімкуузімку магчыма паніжэнне тэмпературы да 6,7° C. Сярэдняя колькасць ападкаў - 1 409,7 мм у год. Сярэдняя колькасць [[Сонца|сонечных]] гадзін - 2501 у год.
 
==Прырода==
Да з'яўлення на Бермудскіх астравах першых насельнікаў яны былі пакрытыя [[Хвойныя|хваёвымі]] [[лес|лясамі]] ў цэнтральнай частцы [[суша|сушы]] і [[мангры|манграмі]] ўздоўж [[бераг]]а. У наш час захавалася толькі 15 відаў эндэмічных раслін, у тым ліку бермудскія [[кедр]] і [[ядловец]]. Усяго ж налічваецца каля 1000 відаў раслін, большасць з якіх была завезена звонку. Бермуды - адна з найбольш паўднёвых зон распаўсюджання [[какосавая пальма|какосавай пальмы]], хаця з-за недахопу цяпла ў зімовыя месяцы какосы рэдка вызраюць.
 
[[Фаўна]] прадстаўлена шматлікімі [[птушкі|птушкамі]], [[марскія чарапахі|марскімі чарапахамі]], [[яшчаркі|яшчаркамі]], [[кажаны|кажанамі]].