Анатоль Вярцінскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
назву
Радок 58:
Дэбютаваў з вершамі ў 1950-я (студэнцкая газета «Беларускі універсітэт», газета «[[Чырвоная змена]]», часопіс «[[Маладосць, часопіс|Маладосць]]»).
 
Першая з напісаных ім паэм дала назвўназву і першаму зборніку вершаў — «Песня пра хлеб» (1962). У ёй распавядаецца пра хлеб, пра тое, як ён выпякаўся маці ў вясковай печы ў часы маленства аўтара. Але ва ўсім гэтым такая паэтызацыя, узвышэнне праяў паўсядзённага жыцця, што чытач пранікаецца духам таго часу, адчуваючы водар хлеба, выпечка якога суправаджалася ўрачыстымі прыгатаваннямі і дзеяннямі. Пачынаецца твор з восеньскага пейзажу: паэт сузірае кружэнне кляновага лісця, што выклікае ў яго цёплыя ўспаміны аб мінулым, аб тым, як збіраліся лісты дзеля таго, каб на іх леглі боханы духмянага хлеба. Паэма — гімн хлебу, сялянскай печы, маці, чалавечай працы. Паэт у сваіх узвышаных роздумах сягае думкай у прасторы сусвету, аднак пры гэтым не адрываецца ад зямлі, ад жыццёвай асновы.
 
Аўтар кніг вершаў і паэм «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981). У аснове кніг — тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных вымярэннях. Найбольш значныя творы — ліра-эпічныя паэмы «Заазер'е» і «Дажынкі» (1968) — прысвечаны жыццю пасляваеннай беларускай вёскі, маці — вясковай працаўніцы — лірычная паэма «Начны бераг» (1972), у якой сцвярджаецца неабходнасць захавання гармоніі ва ўзаемаадносінах чалавека з прыродай, і лірыка-філасофская паэма «Колькі лет, колькі зім!» (1979)<ref name="БС"/>.