Атлантычны акіян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, афармленне, ілюстрацыя
+правінцыі
Радок 41:
[[File:9-028 Rotterdam ECT.jpg|thumb|Кантэйнерныя тэрміналы ў порце [[Ратэрдам]]а]]
На долю Атлантычнага акіяна прыпадае прыблізна 1/3 аб'ёму сусветнага марскога гандлю. Самая шчыльная сетка акіянскіх шляхоў паміж 35—40° і 55—60° пн.ш. (маршруты паміж партамі [[Еўропа|Еўропы]] і [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]]). Над паўднёвай часткай акіяна пралягаюць асноўныя трансатлантычныя авіялініі, па дне пракладзены [[тэлеграф]]ныя кабелі (агульная даўжыня каля 200 тыс. км). Развіты прыморская рэкрэацыя і марскі турызм. Важнейшыя парты: [[Ротэрдам]] (Нідэрланды), [[Антверпен]] ([[Бельгія]]), [[Марсель]], [[Гаўр]] (Францыя), [[Гамбург]] ([[Германія]]), [[Лондан]] (Вялікабрытанія), [[Генуя]] ([[Італія]]), [[Новарасійск]], [[Санкт-Пецярбург]] ([[Расія]]), [[Ільічоўск]], [[Адэса]] ([[Украіна]]), [[Рыга]] ([[Латвія]]), [[Дакар]] ([[Сенегал]]), [[Кейптаўн]] ([[ПАР]]), [[Буэнас-Айрэс]] (Аргенціна), [[Нью-Ёрк]], [[Х'юстан]], [[Новы Арлеан]], [[Філадэльфія]] (ЗША).
== Эканоміка-геаграфічныя правінцыі ==
 
Навукоўцамі выдзяляюцца шэсць эканоміка-геаграфічных правінцый Ціхага акіяна: ''Паўночна-Заходняя'', ''Паўночна-Усходняя'', ''Цэнтральна-Заходняя'', ''Цэнтральна-Усходняя'', ''Паўднёва-Заходняя'', ''Паўднёва-Усходняя''.
=== Паўночна-Заходняя правінцыя ===
* Прылягае да прамысловага комплексу [[Новая Англія|Паўночнага Усходу ЗША]] і ўзбярэжжа Канады. Паўночная мяжа - 70° паўночнай шыраты, паўднёвая - 35° паўночнай шыраты. Усходняя мяжа - Паўночна-Атлантычны хрыбет
* Буйныя запасы жалезных, тытанавых руд, на [[шэльф]]е - фасфарыты, нафта
* Адзін з найбольш прадукцыйных для рыбалоўства раёнаў акіяна. Так, толькі на [[Вялікая Ньюфаўндлендская банка|Вялікай Ньюфаўндлендскай банцы]] штогод вылоўліваецца да 2,2 млн т рыбы
* На 1000-кіламетровым кавалку прыбярэжных раёнаў пражывае больш за 100 млн чалавек
=== Паўночна-Усходняя правінцыя ===
* Прасціраецца ад [[Грэнландыя|Грэнландыі]] да зоны паўночнай субтрапічнвй канвергенцыі (27°45' паўночнай шыраты, каля Дакара)
* На шэльфе месцяцца буйныя нафтагазаосныя басейны [[Паўночнае мора|Паўночнага]] і [[Ірландскае мора|Ірландскага]] мораў
* Характэрная найбольшая інтэнсіўнасць марскіх перавозак. У транспартных сувязях інтэнсіўна выкарыстоўваецца [[Суэцкі канал]]
* Тут самыя вялікія запасы і максімальныя ўловы рыбы ў Атлантычным акіяне
=== Цэнтральна-Заходняя правінцыя ===
* Інтэнсіўнае развіццё марскіх перавозак, з задзейнічаннем [[Панамскі канал|Панамскана канала]]: буйнейшыя перавозкі нафтагазавай і сельскагаспадарчай сыравіны, [[баксіт]]аў
* Буйныя разведаныя запасы нафты і прыроднага газу
* Сюды выходзяць паўднёвыя [[штаты ЗША]] з іх [[нафтаздабыча]]й, [[нафтахімія]]й, [[суднабудаванне]]м, [[ваенна-прамысловы комплекс|ваенна-прамысловым комплексам]] і нафтагазавымі радовішчамі
=== Цэнтральна-Усходняя правінцыя ===
* Ляжыць паміж Сярэдзінна-Атлантычным хрыбтом і узбярэжжам [[Афрыка|Афрыкі]], паміж 27°45' паўночнай шыраты і 6°30' паўднёвай шыраты (вусце [[рака Конга|ракі Конга]])
* Буйныя залежы [[тытан]]а-марганцавых мінералаў на шэльфе [[Сенегал]]а і [[Нігерыя|Нігерыі]]
* Фасфарытаноснасць і нафтагазаноснасць ад [[Кот-д'Івуар]]а да [[Экватарыяльная Гвінея|Экватарыяльнай Гвінеі]] і [[Правінцыя Кабінда|Кабінды]]
* Высокая біяпрадукцыйнасць дазваляе вылоўліваць каля 3,3 млн т рыбы ў год (другое месца пасля паўночна-Усходняй правінцыі). Асноўны ўклад уносяць [[Гана]], Нігерыя, Сенегал
* Тут ажыццяўляецца 1/3 усіх перавозак баксітаў і [[гліназём]]у
* Развітая горназдабыўная прамысловась і адносна слабое развіццё ўсіх астатніх галін гаспадаркі
* Асноўныя складнікі перавозак сельскагаспадарчай сыравіны - [[какава]], [[арахіс]], [[кава]], [[банан]]ы, [[ананас]]ы
=== Паўднёва-Заходняя правінцыя ===
* Уключае акваторыю Атлантычнага акіяна паміж [[Паўднёва-Атлантычны хрыбет|Паўднёва-Атлантычным хрыбтом]] і узбярэжжам Бразіліі, [[Уругвай|Уругвая]] і Аргенціны
* У Бразільскай катлавіне размешчана шырокая зона жалеза-марганцавых канкрэцый, а на шэльфе усяго ўзбярэжжа - зона нафты, газу і фасфарытаў. Тут жа выяўлены прыбярэжныя росыпы тытанавых мінералаў, [[цыркон|цыркону]] і манацытаў .
* Адкрытыя воды правінцыі - найменш прадуктыўны раён Паўднёвай Атлантыкі, на большай частцы шэльфа прадуктыўнасць адпавядае сярэднім значэнням, дасягаючы павышанага ўзроўню ў вусці ракі Амазонкі, на шэльфе [[Патагонія|Патагоніі]], у зоне змешвання [[Фалклендскае цячэнне|Фалклендскага]] і [[Бразільскае цячэнне|Бразільскага]] цячэнняў. У атлантычным рыбалоўстве правінцыя адыгрывае важную ролю (10%), а з агульных ўловаў (2,3 млн т) асноўны аб'ём прыпадае на Аргенціну (0,9 млн т) і Бразілію (0,6 млн т) , а таксама экспедыцыйнцю лоўлю [[Іспанія|Іспаніі]] (110 тыс. т) і [[Рэспубліка Карэя|Рэспублікі Карэя]] (160 тыс. т)
* З усіх правінцый Атлантыкі Паўднёва-Заходняя адрозніваецца найменш інтэнсіўнымі марскімі перавозкамі. Найбольш грузанапружаныя лініі праходзяць праз яе паўночную частку, звязваючы Бразілію , Аргенціну і Уругвай з краінамі Еўроп , Паўночнай і [[Цэнтральная Амерыка|Цэнтральнай Амерыкі]] і Заходняй Афрыкі, вузлы марскіх паведамленняў канцэнтруюцца ў [[Рыа-дэ-Жанейра]], [[Рэсіфі]], вусці Амазонкі і раёне [[эстуарый Ла-Плата|эстуарыя Ла-Плата]]. Праз парты правінцыі праходзіць да 25% сусветных марскіх перавозак жалезнай руды (з Бразіліі ў Еўропу і [[Японія|Японію]]), 15% нафты (з краін Персідскага заліва і Заходняй Афрыкі ў краіны Паўднёвай Амерыкі, часткова - ў ЗША), а таксама сельскагаспадарчай прадукцыі ([[збожжа]], [[мяса]], кава, [[цукар]], [[воўна]], [[бавоўна]]).
* Інтэнсіўныя знешнегандлёвыя сувязі краін правінцыі абслугоўвае марскі транспарт (95 %) , каля 2/3 экспарту складаюць сельскагаспадарчая і мінеральная сыравіна. У імпартных марскіх перавозках дамінуюць машыны і абсталяванне, нафта- і хімічныя тавары з ЗША, краін [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]] і Японіі
=== Паўднёва-Усходняя правінцыя ===
* Распасціраецца паміж Афрыкай і Паўднёва-Атлантычным хрыбтом ад паралелі вусця р. Конга (6° 30' паўднёвай шыраты) да зоны паўднёвай субтрапічнай канвергенцыі
* Берагавая зона правінцыі багатая на карысныя выкапні. На шэльфе [[Намібія|Намібіі]] і [[ПАР]] распрацоўваюцца россыпы [[алмаз]]аў, выяўлены фасфарыты. У Капскай катлавіне выяўленыя багатыя жалеза-марганцавыя канкрэцыі. На прыбярэжных тэрыторыях маюцца буйныя радовішчы медных, [[вісмут]]авых і [[торый|торыевых]] руд (ПАР), [[свінец|свінцу]], [[цынк]]у і [[ванадый|ванадыю]] (Намібія), жалезнай, марганцавай і [[уранініт|уранавай руд]], нафты, [[галіт|спажыўной]] і [[калійныя солі|калійнай солей]] ([[Ангола]]).
* Прыбярэжныя воды ў берагоў Намібіі і ПАР вылучаюцца павышанай рыбапрадукцыйнасцю (ад 500 да 1000-3000 кг/км²), што абумоўлена інтэнсіўным [[апвелінг]]ам ў гэтым раёне. Марское [[рыбалоўства]] дае 1,6 млн т уловаў. Акрамя прыбярэжных краін (ПАР - 750 тыс. т, Намібія - 545 тыс. т, Ангола - 250 тыс. т), экспедыцыйную лоўлю вялі ў 1990 х гг. Расія, [[Украіна]], Рэспубліка Карэя і інш., аднак з-за падрыву біялагічнай прадукцыйнасці асноўных відаў яго аб'ёмы знізіліся.
* У правінцыі праходзіць зона інтэнсіўных міжнародных марскіх перавозак: галоўным чынам транзітных перавозак нафты (больш за 1/3 сусветных) у [[Заходняя Еўропа|Заходнюю Еўропу]] і ЗША, жалезнай руды (з Бразіліі ў Японію, з [[Аўстралія|Аўстраліі]] і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі - ў Еўропу), [[вугаль|вугалю]] і баксітаў, а таксама гатовай прамысловай прадукцыі з Еўропы і ЗША ў краіны [[Індыйскі акіян|Індыйскага акіяна]].
== Літаратура ==
* Вітчанка А. Атлантычны акіян // БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.