Адцягненне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне, стылявыя змены, арфаграфія
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{да выдалення|не энцыклапедычна}}
'''Адцягне́нне''', таксама '''абстра́кцыя''' ці '''абстрагава́нне''' — (лац. «abstractio», ад прыстаўкі «abs-» «ад-» і дзеяслова «trachere» — цягнуць) — акт думкі, якім агульныя або падобныя ў тых ці іншых адносінах прыкметы шматлікіх ўяўленняў адлучаюцца ад іх і разглядаюцца асобна, са значэннем лагічных і граматычных дзейнікаў.
 
Такія мысленныя прадукты падпадаюць пад далейшыя працэсы адцягнення — і ў выніку атрымліваюцца адцягненыя (абстрактныя) уяўленні і паняцці розных узроўняў. Так, напрыклад, агульная для многіх сініх прадметаў прыкмета ўтварае адцягненае ўяўленне сіні, ад якога, у злучэнні з падобнымі ж адцягненымі ўяўленнямі жаўцізны, чырвані і г. д., адцягваецца ўжо на новым узроўні агульнасці ўяўленне колеру, а ад яго, у злучэнні з уяўленнямі абрысу, памеру і пад., новае, больш агульнае ўяўленне бачнай уласцівасці, далей, праз супастаўленне са слыхавым, датыкальным і г. д. — паняцце пачуццёвай уласцівасці, якое, будучы супастаўлена з іншага роду ўласцівасцямі, дае паняцце якасці наогул, а ад яго, у супастаўленні з паняццем колькасці, атрымліваецца адцягненае паняцце быцця.