Паўднёвы акіян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+клімат
+гідралогія
Радок 36:
У сувязі з такім размеркаваннем атмасфернага ціску ўзнікаюць сцёкавыя вятры з мацерыка, што дзьмуць з хуткасцю 15 м/с. Пад уздзеяннем [[адхіляючая сіла вярчэння Зямлі|адхіляючай сілы вярчэння Зямлі]] ([[сіла Карыёліса|сілы Карыёліса]]) яны прымаюць паўднёва-ўсходні накірунак.
 
На поўнач ад антарктычнай дэпрэсіі, прыкладна ад 40° паўднёвай шыраты да мяжы Паўднёвага акіяна, на працягу ўсяго года фарміруецца колападобная вобласць павышанага ціску. Адпаведна, ў вобласці ўмераных і субпалярных шырот прыкладна да 65° паўднёвай шыраты амаль увесь час назіраюцца заходнія вятры. У [[зіма|зімовы]] час іх хуткасць дасягае да 11 м/с , а ў [[лета|летні]] час - да 9,5 м/с . Улетку найбольшай хуткасці гэтыя вятры дасягаюць на 55° паўднёвай шыраты. У зімовы час максімальная хуткасць вятроў дасягае каля 53° паўднёвай шыраты. Вятры з вялікімі хуткасцямі бываюць вельмі часта. Гэта тая вобласць, дзе [[штыль, надвор'е|штылявое]] зацішша змяняецца моцнымі [[шторм|штармамі]], асабліва ў зімовы перыяд. Выбітная кліматычная асаблівасць Паўднёвага акіяна - актыўная [[цыклон|цыкланічная]] дзейнасць. У летні час яна інтэнсіўная на поўдзень ад 45° паўднёвай шыраты, а зімой у межах ад 35° паўднёвай шыраты да Антарктычнага ўзбярэжжа. Цыклоны перамяшчаюцца з сярэдняй за год хуткасцю каля 40 км/ч.
 
Тэмпература паветра над Паўднёвым акіянам вельмі нізкая. Яе велічыні размяркоўваюцца занальна і змяняюцца ад зімы да лета. Узімку сярэднямесячная тэмпература паветра ў ліпені роўная -24°С у прымацерыковых раёнах, блізкая да 0°С на 60° паўднёвай шыраты і 7...8°С у паўночных межах акіяна. Летам ([[студзень]]) яе сярэднямесячная велічыня ля Антарктыды роўная 9°С на 50° паўднёвай шыраты, а на поўнач дасягае 23...24°С. Надвор'е пераважна пахмурнае, халоднае, ветранае. [[Снег]] выпадае на працягу ўсяго года.
Радок 42:
Такім чынам, для Паўднёвага акіяна характэрныя два ветравых паясы, паласа максімальных хуткасцяў ветру, актыўная цыкланічная дзейнасць, занальнае размеркаванне тэмпературнага рэжыму паветра.
 
== Гідралагічны і лядова-тэрмічны рэжым ==
{{main|Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне}}
[[Файл:Antarctic_Circumpolar_Current.jpg|thumb|злева|Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне (Цячэнне Заходніх вятроў)]]
[[Файл:Antarctic_frontal-system_hg.png|thumb|справа|Акіянічныя плыні]]
 
Гідралагічныя ўмовы Паўднёвага акіяна фарміруюцца пад уплывам яго геаграфічнага становішча, своеасаблівых сувязяў з прылеглымі водамі іншых акіянаў на поўначы, бесперапыннасці кальца антарктычных вод, асаблівасцяў атмасфернай цыркуляцыі, суседства пакрытага [[палярная шапка|магутным ледзяным панцырам]] мацерыка Антарктыда.
 
Для Паўднёвага акіяна характэрныя невысокія тэмпературы паверхневых вод, іх занальнае размеркаванне і параўнальна невялікія змены ў зімовы і летні час. Зімой у самых паўднёвых раёнах акіяна яна роўная -1,8 ... -1,9 °С, на поўнач яе значэнні павышаюцца. Нулявая ізатэрма праходзіць між 60 і 55° пд. ш. Ад 55 да 50° пд. ш. тэмпература вады на паверхні дасягае -1,5° С, а ля паўночных межаў акіяна - да +10…12° С.
У летні час ля берагоў Антарктыды тэмпература паверхні вод мае значэнне ад −1 да +0,5 °C, нулявая тэмпература назіраецца ў межах 65-62° пд.ш.; каля 60-55 пд. ш . яна павышаецца да 10-15 °C адпаведна.
 
Тэмпература вады змяняецца з глыбінёй, але яе велічыня неаднолькавая на адных і тых жа гарызонтах і ў розных раёнах акіяна. Ля Антарктычнага ўзбярэжжа велічыні павярхоўнай тэмпературы вады захоўваюцца да гарызонтаў 25-50 м, адкуль да глыбіні 100 м яны паніжаюцца да −1,9 °C. Далей да глыбіні 600 м яна змяняецца незначи ¬ нацельна, затым да глыбіні 1000—1200 м яна павольна паніжаецца, да самага дна тэмпература паніжаецца да 1 °C.
 
Салёнасць паверхневых вод на пераважнай частцы акіяна менш за сярэднюю салёнасць Сусветнага акіяна і роўная 34-34,2‰. Толькі ў межах самых паўночных ускраін яна павялічваецца да 34,8-35‰. У размеркаванні велічыні салёнасці на паверхні добра выяўляецца занальнасць. Павелічэнне салёнасці праходзіць з поўдня на поўнач. Параўнальна нязначныя сезонныя змены паверхневай салёнасці выразна выяўленыя ў водах, блізкіх да берагоў, дзе адбываецца ўтварэнне і раставанне [[лёд]]у. Зімой тут салёнасць некалькі павышана і дасягае 34,4‰, што тлумачыцца асаланеннем вады пры льдаўтварэнні . Улетку з прычыны раставання лёду ў прыкромкавай зоне салёнасць памяншаецца да 33,8‰. У гэты сезон тут утвараецца тонкая плёнка распрэсненных і прагрэтых вод. Пры адсутнасці моцных вятроў яна ўтрымліваецца доўга, не змешваючыся з падсцілаючай яе салёнай і халоднай вадой. У гэтым самая характэрная асаблівасць ледавітых раёнаў Паўднёвага акіяна.
 
Салёнасць змяняецца з глыбінёй. У зімовы час у прымацерыковых водах змена салёнасці паверхневых вод да глыбіні 100 м непрыкметная і дасягае 34‰. Глыбей салёнасць павялічваецца і каля дна складае 34,7‰. У цэнтральных раёнах салёнасць на паверхні 34,6‰. Такія велічыні салёнасці назіраюцца да глыбіні 50 м, а да дна яны паступова павялічваюцца. На паўночных ўскраінах акіяна паверхневая салёнасць блізкая да 35‰, а глыбей адбываецца яе паніжэнне, якое дасягае 34,2‰. Улетку пры раставанні льдоў салёнасць на паверхні памяншаецца да 33-33,5‰. Распрасненне захоплівае пласт 25-50 м, адсюль салёнасць паступова павялічваецца з глыбінёй да самага дна, дзе яна мае такія ж значэнні, як і зімой.
 
Плыні на паверхні Паўднёвага акіяна ствараюцца галоўным чынам пануючымі [[вецер|вятрамі]]. Галоўным элементам паверхневай цыркуляцыі з'яўляецца ''[[Цячэнне Заходніх вятроў|Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне]]'', якое мае усходні накірунак, яно мае паласу шырынёй ад 40 да 50 пд. ш. і захоплівае тоўшчу вод ад паверхні да 3000 м, а месцамі і больш. Хуткасці плыні розныя ў розных частках акіяна. У раёне [[праліў Дрэйка|праліва Дрэйка]] яны дасягаюць 35-40 см/с. Паміж Антарктыдай і [[Афрыка]]й хуткасці складаюць 22-30 см/с, а паміж [[Аўстралія]]й і Антарктыдай хуткасці цячэння роўныя 25-45 см/с.
 
На поўдзень ад 65° пд. ш. паверхневыя вады перамяшчаюцца на захад, утвараючы ўздоўж кантынента адносна нешырокі (да 150 км) пояс ''Заходняга прыбярэжнага цячэння''. Але гэта не адзіны паток. Цясэнне то блізка падыходзіць да берага, то прыкметна аддаляецца ад яго пад уздзеяннем сцёкавых вятроў з мацерыка. У гэтым цячэнні хуткасці дасягаюць 15-30 см/с.
 
Акрамя пералічаных асноўных цячэнняў, на паверхні Паўднёвага акіяна ўтвараюцца лакальныя рознанакіраваныя кругазвароты вод (напрыклад, {{нп3|Кругазварот Роса|кругазварот Роса|en|Ross Gyre}}).
 
У агульнай цыркуляцыі вод акіяна важнае месца займае іх вертыкальны рух. Паміж Цячэннем Заходніх вятроў і Заходнім прыбярэжным цячэннем з прычыны іх разыходжання ([[дывергенцыя|дывергенцыі]]) адбываецца ўздым глыбінных вод, абагачаных пажыўнымі рэчывамі. Над мацерыковым схілам ў межах [[мора Уэдэла]] зімой астуджаныя і асаланённыя паверхневыя воды, як больш цяжкія, апускаюцца ў глыбінныя пласты. У выніку такой з'явы ўтвараюцца адносна халодныя і салёныя прыдонныя воды. Яны распаўсюджваюцца на ўсход вакол Антарктыды і на поўнач у Атлантычны, Ціхі і Індыйскі акіяны, дзе змешваюцца з іх водамі.
[[Файл:AntarktisEisdrift.svg|thumb|Рух ільдоў у Паўднёвым акіяне]]
На свабодных ад лёду прасторах Паўднёвага акіяна развіваецца ветравое хваляванне. Яно бывае найбольш моцным зімой паміж 40 і 60° пд. ш . Тут пераважаюць хвалі вышынёй каля 2 м, а пры шторме дасягаюць вышыні 8-9 м. Ля [[Востраў Кергелен|вострава Кергелен]] (Індыйскі сектар Паўднёвага акіяна) зарэгістраваныя самыя высокія ветравыя хвалі ў Сусветным акіяне — да 35 м. Значнае хваляванне з вышынёй хваляў 4-6 м адзначаецца на захад ад праліва Дрэйка і ў раёне на паўднёвы-захад Аўстраліі. Улетку сіла хвалявання аслабляецца, вышыня хваляў памяншаецца. Раён 40-60° пд. ш . прынята называць ''«равучыя саракавыя»'' і ''«апантаныя пяцідзесятыя»''.
 
Прылівы ў Паўднёвым акіяне адзначаюцца паўсюдна, іх найвялікшыя велічыні (каля 8 м) назіраюцца ў паўднёвых берагоў [[Аргенціна|Аргенціны]]. У іншых раёнах велічыня прыліву 2-2,5 м.
 
Льды — адна з найбольш характэрных рыс прыроды Паўднёвага акіяна. Яны існуюць цэлы год. Падчас максімальнага развіцця (верасень- кастрычнік) льды займаюць плошчу 18-19 млн км², а ў летні час (студзень- люты) — толькі 2-3 млн км².
{{main|Айсберг}}
{{main|Шэльфавы ледавік}}
Тут сустракаюцца льды марскія ([[прыпай]] і дрэйфуючыя), [[шэльфавы ледавік|шэльфавыя]] і айсбергі . На поўначы ад прыпаю размяшчаюцца дрэйфуючыя льды. Заканамернасці і кірунак іх руху вызначаны вятрамі і плынямі.
 
Паміж кромкай прыпаю і дрэйфуючымі льдамі размешчаны запрыпайныя палонкі — вялікія прасторы чыстай вады. Наяўнасць шэльфавых льдоў звязана з прыбярэжнай паласой шэльфу. Гэты лёд асадкавага паходжання, мацерыковы яго край ўяўляе сабой працяг покрыва сушы. Ён цалкам ляжыць на [[грунт|грунце]]. Сярэдняя вышыня шэльфавага лёду 430 м, а над узроўнем мора ён павышаецца на 10, а часам на 50 м.
 
Наяўнасць айсбергаў — самая значная асаблівасць Паўднёвага акіяна. Яны ўтвараюцца ў выніку адкалвання прыбярэжных частак мацерыковых [[ледавік]]оў і шэльфавых ільдоў пад дзеяннем хваль, зыбі і цунамі. Паводле наяўных дадзеных, у водах Паўднёвага акіяна штогод знаходзяцца звыш 200 тыс. айсбергаў . Іх сярэдняя даўжыня каля 500 м, а вышыня — 50 м над узроўнем мора. Асобныя айсбергі маюць даўжыню да 5 км. Асноўная маса айсбергаў растае на працягу 3-5 гадоў. Найбольшая колькасць айсбергаў сустракаецца на адлегласці 100—150 км ад берага. На аддаленні да 700 км яны сустракаюцца даволі рэдка. Пад уплывам ветру і плыні айсбергі дрэйфуюць у прыбярэжнай зоне Антарктыды. Падчас дрэйфу з часам яны руйнуюцца, набываюць мудрагелістыя формы.
 
== Арганічнае жыццё ў акіяне ==
== Гаспадарчае выкарыстанне ==