Паўднёвы акіян: Розніца паміж версіямі
няма тлумачэння праўкі
(+гідралогія) |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Складаным з'яўляецца пытанне аб межах Паўднёвага акіяна. На поўдні ён абмежаваны узбярэжжам [[Антарктыда|паўднёвага палярнага мацерыка.]] Заходняй і ўсходняй мяжы гэты акіян не мае. Паводле сучасных навукова абгрунтаваных уяўленняў, паўночнай мяжой лічаць лінію антарктычнай канвергенцыі (паласу сыходжання адносна цёплых і халодных паверхневых вод) прыблізна па 40-60° паўднёвай шыраты, якая блізкая да паўночнай мяжы [[Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне|Антарктычнага цыркумпалярнага цячэння]]. Асноўная асаблівасць гэтай умоўнай геаграфічнай мяжы Паўднёвага акіяна - яе некаторыя змены ў часе і прасторы ў сувязі з межгадавымі і міжсезоннымі ваганнямі становішча ліній антарктычнай канвергенцыі.
У пазначаных межах плошча Паўднёвага акіяна - 86 млн км² (па некаторых дадзеных - пытанне спрэчнае), сярэдняя глыбіня - 3503 м, найбольшая глыбіня - 8264 м ([[Паўднёва-Сандвічаў жолаб]],
== Выдзяленне акіяна ў асобную адзінку ==
У 1650 [[Галандыя|галандскі]] географ {{нп3|Бернхард Варэн|Бернхард Варэн|en|Bernhardus Varenius}} ў сваіх працах упершыню прапанаваў падзяліць [[Сусветны акіян]] на пяць акіянаў: [[Ціхі акіян|Ціхі]], [[Індыйскі акіян|Індыйскі]], [[Атлантычны акіян|Атлантычны]], [[Паўночны Ледавіты акіян|Паўночны Палярны]], або [[Арктыка|Арктычны]], акіян, і Паўднёвы [[Палярныя вобласці|Палярны]]. Такое дзяленне было прынята ў 1845 [[Лонданскае геаграфічнае таварыства|Брытанскім Каралёўскім геаграфічным таварыствам]] і праіснавала больш за 50 гадоў.
|