Паўднёвы акіян: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
+арганічнае жыццё
Радок 81:
 
== Арганічнае жыццё ў акіяне ==
Цячэнне Заходніх вятроў абумоўлівае склад і распаўсюджанне арганічнага жыцця. Вялізныя масы лёду абмяжоўваюць жыццё ў акіяне, але тым не менш антарктычныя моры па багацці і разнастайнасці жывых арганізмаў могуць спаборнічаць з многімі [[тропікі|трапічнымі]] раёнамі Сусветнага акіяна. Доўгае існаванне [[флора|флоры]] і [[фаўна|фаўны]] ў малазменлівым асяроддзі (не менш за 5 млн гадоў) прывяло да таго, што арганізмы прызвычаіліся да суровых умоў пасялення. [[Дыятомавыя водарасці]] захоўваюць жыццяздольнасць да тэмпературы -20° С, рыбы прызвычаіліся жыць ў пераахалоджанай вадзе, а насельнікі ніжняй паверхні прыпаю карыстаюцца лёдам, як прыкрыццём, дзе фармуюцца багатыя пашы ладавых водарасцей.
 
З прыпалярным становішчам Паўднёвага акіяна звязана рэзкая сезонная дынаміка асноўнай умовы [[фотасінтэз]]у - [[сонечная радыяцыя|сонечнай радыяцыі]]. У такіх умовах на працягу года назіраецца вялікая амплітуда колькасных змен фіта[[планктон]]у і зрушэнне зоны цвіцення з поўначы, дзе вясна пачынаецца раней, на поўдзень, дзе яна позніцца. У нізкіх шыротах паспяваюць развіцца два пікі цвіцення, а ў высокіх - толькі адзін. У паверзневых водах ярка выяўленая біялагічная шыротная занальнасць. У насельнікаў дна падобнай занальнасці няма, бо у іх развіцці важную ролю адыгрывае рэльеф дна і бар'еры, якія перашкаджаюць абмену флоры і фаўны. У Паўднёвым акіяне ў фітапланктоне пераважаюць ''дыятомавыя водарасці'' (каля 180 відаў). [[Сіне-зялёныя водарасці]] малалікія. У колькасным дачыненні таксама пераважаюць дыятомаввя водарасці, асабліва ў высокіх шыротах, дзе іх амаль 100%. У перыяд максімуму цвіцення колькасць дыятомавых водарасцей дасягае свайго самага вялікага запасу.
 
Існуе выразная залежнасць паміж размеркаваннем водарасцей і вертыкальнай устойлівасцю вод. У летні час значная маса водарасцей знаходзіцца ў паверхневым 25-метровым пласце. У напрамку з поўдня на поўнач адбываецца змена складу фітапланктону: паступова выпадаюць з флоры высокашыротныя халоднаводныя віды, замяшчаючыся цеплаводнымі.
 
Заапланктон ў водах Паўднёвага акіяна прадстаўлены капеподамі (каля 120 відаў), амфіподамі (каля 80 відаў) і інш., меншае значэнне маюць хетагнаты, паліхеты, астракоды, апендыкуляторыі і [[малюскі]]. У колькасных адносінах на першым месцы весланогія, на долю якіх прыпадае амаль 75 % біямасы заапланктону ціхаакіянскага і індыйскага сектара акіяна. У атлантычнам сектары акіяна капеподаў мал, бо шырокае распаўсюджванне атрымалі эўфаўзііды ([[крыль]]).
[[Файл:091201_south_georgia_orca_4748_(4173387604).jpg|thumb|справа|Касаткі ([[Orcinus orca]]) ў раёне [[Востраў Паўднёвая Георгія|вострава Паўднёвая Георгія]]]]
Для Паўднёвага акіяна, асабліва для яго антарктычных абласцей, характэрна масавае распаўсюджванне крылю (антарктычных рачкоў). Біямаса крылю ў гэтых раёнах дасягае 2,2 млрд т, што дае магчымасць штогод вылоўліваць да 50-70 млн т крылю. Тут крыль - гэта асноўнае харчаванне [[вусатыя кіты|вусатых кітоў]], [[цюлень|цюленяў]], рыб, [[галаваногія|галаваногіх малюскаў]], [[пінгвіны|пінгвінаў]] і трубканосых птушак. Рачкі сілкуюцца фітапланктонам.
 
Колькасць заапланктону на працягу года мае два пікі. Першы звязаны з уздымам перазімавалых відаў і адзначаецца ў паверхневых водах. Другі пік характарызуецца багаццем заапланктону ва ўсёй тоўшчы і абумоўлены з'яўленнем новага пакалення. Абодва пікі выяўляюцца ў выглядзе двух шыротныя палос згушчэння заапланктону. Гэта перыяд цвіцення заапланктону летам, калі вялікая частка заапланктону пераходзіць у верхнія пласты і перамяшчаецца на поўнач, дзе прыкметнае назапашванне адбываецца ў зоне антарктычнай канвергенцыі. Узімку згушчэнне назіраецца ў галіне дывергенцыі, дзе збіраюцца асобіны з глыбіннай воднай масы. Узімку максімальная відавая колькасць адзначана на глыбінях 250-1000 м. Пытанне аб вертыкальным размеркаванні заапланктону ўскладняецца здольнасцю многіх арганізмаў здзяйсняць рэгулярныя (сутачныя, сезонныя) міграцыі з адной зоны ў іншую.
 
Фіта[[бентас]] і заабентас ў водах Паўднёвага акіяна дзівіць сваім багаццем і разнастайнасцю. Колькасць фітабентасу змяншаецца ад Паўднёвай Амерыкі да Антарктыды. Калі на [[Вогненная Зямля|Вогненнай Зямлі]] вядома 300 відаў, у Кергелене - 138, то ля ўзбярэжжа Антарктыды - ад 20 да 40 відаў. У асноўным пераважаюць розныя віды [[чырвоныя водарасці|чырвоных водарасцей]]. [[Бурыя водарасці]] дасягаюць гіганцкіх памераў (маркацысціс - 80, а часам 90 м даўжыні) пры абмежанай біямасе.
 
З прадстаўнікоў заабентасу пераважаюць фільтратары, пераважна [[губкі]] (300 відаў), паліхеты (300), [[імшанкі]] (320), [[брахіяподы]] (15), малюскі (300), [[ігласкурыя]] (320 відаў).
Біямаса заабентосу ў прыбярэжных раёнах складае ў сярэднім да 0,5 кг/м², а месцамі даходзіць да 3 кг/м². На глыбінях 20-50 м у паверхневай зоне няма пастаянных насельнікаў. Уздоўж узбярэжжа фаўна размяркоўваецца нераўнамерна. Памяншэнне біямасы пачынаецца з глыбіні 500 м. Варта адзначыць , што калі ў іншых раёнах Сусветнага акіяна ніжняя мяжа суб[[літараль|літаралі]] знаходзіцца на глыбіні 200 м , то паблізАнтарктыды - на глыбінях 500-700 м. Найбольшая відавая разнастайнасць характэрна да глыбіні 200-300 м, рыб - на глыбінях 200-500 м.
 
У Антарктычнай вобласці Паўднёвага акіяна фаўна багатая, ўнікальная і налічвае шмат [[эндэмік]]аў. Для фауны ўласцівы [[гігантызм]] многіх прадстаўнікоў (напрыклад, сярод губак).
Паблізу вострава Кергелен фауна у 5 разоў бядней за прымацерыковыя раёны. Рыбы Паўднёвага акіяна налічваюць каля 100 відаў. Сярод іх толькі 12 прыдонных, якія адносяцца да сямейства натаценіевых, якія маюць прамысловае значэнне. У антарктычным сектары шырока прадстаўлены белакроўны [[шчупак]] , макраронусы, шэрая і мармуровая натаценія , паўднёвая путасу. У індыйскім сектары акіяна лік прамысловых рыб невялікі. Тут жыве паласаты белакроўны шчупак (ледзяная рыба), шэрая і мармуровая натаценія. У ціхаакіянскім сектары, самым вялікім па плошчы, сустракаецца паўднёвая путасу і новазеландская макрарунас.
 
Агульная колькасць [[кіты|кітоў]] у Паўднёвым акіяне ацэньваецца прыблізна звыш 500 тыс. галоў. З [[ластаногія|ластаногіх]] сустракаюцца цюлень-крабаед, [[марскі леапард]], паўднёвы [[марскі сло]]н, цюлень Роса, цюлень Уэдэла і шэраг іншых. Антарктычныя цюлені складаюць да 56 % агульнасусветнай колькасці ластаногіх.
 
Арнітафаўна прадстаўлена 44 відамі птушак агульнай колькасцю 200 млн асобін. Сярод іх 7 відаў пінгвінаў складаюць 90 % агульнай біямасы.
== Гаспадарчае выкарыстанне ==
Паўднёвы акіян найбольш бедны сярод акіянаў Зямлі паводле біялагічных і мінеральных рэсурсаў. Транспартныя перспектывы сумнеўныя. Найбольш актыўна выкрыстоўваецца зона на поўдзень ад Аўстраліі і пераходная зона паміж [[Атлантычны акіян|Атлантычным]] і [[Індыйскі акіян|Індыйскім акіянамі]]: перавозка грузаў з [[Персідскі заліў|Персідскага заліву]] ў [[ЗША]].