Розніца паміж версіямі "Звадкаваны прыродны газ"

259 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
др
афармленне
др (афармленне)
'''Звадкаваны прыродны газ (ЗПГ)''' ({{lang-en|LNG — liquefied natural gas}}) — [[прыродны газ]], штучна звадкаваны праз ахаладжэнне да −160 °C для аблягчэння захоўвання і транспарціроўкі. Важны спосаб забеспячэння энергарэсурсамі многіх краін, у тым ліку Японіі, Францыі, Бельгіі, Іспаніі, Паўднёвай Карэі.{{sfn|Neftegaz.RU|2014}}
 
== Фізіка-хімічныя характарыстыкі ==
ЗПГ уяўляе бясколерную вадкасць без паху са шчыльнасцю ў 2 разы меншай за шчыльнасць вады. На 75-99 % складаецца з [[метан]]у. Тэмпература кіпення −158…−163 °C. У вадкім стане не гаручы, не таксічны, не агрэсіўны. Для ўжывання выпарваецца да зыходнага стану. Пры згаранні пароў утварае [[дыяксід вугляроду]] і вадзяны пар.{{sfn|Neftegaz.RU|2014}}
 
Чысты ЗПГ не гарыць, сам сабою не ўзгарае і не выбухае. На адкрытай прасторы пры звычайнай тэмпературы ЗПГ вяртаецца да газавага стану, хутка выпараецца і растае ў паветры. Пры выпарэнні ЗПГ, прыродны газ можа ўзгарэць, калі адбудзецца кантакт з полымем. Для ўзгарання мусіць быць канцэнтрацыю выпарэнняў ЗПГ у паветры ад 5 % да 15 %. Калі канцэнтрацыя меней 5 %, то выпарэнняў мала для ўзгарання, а калі болей 15 %, то для ўзгарання ў асяроддзі дужа мала кіслароду.{{sfn|Neftegaz.RU|2014}}
 
== Здабыванне ==
ЗПГ здабываюць з прыроднага газу праз сцісканне з далейшым ахаладжэннем. Працэс звадкавання ідзе ступенямі, на кожнай з іх газ сціскаецца ў 5-12 разоў, затым ахаладжаецца і перадаецца на наступную ступень. Уласна звадкаванне адбываецца пры ахаладжэнні пасля апошняй ступені сціскання. Агулам пры звадкаванні прыродны газ змяншаецца ў аб'ёме прыкладна ў 600 разоў. Такім чынам, 1 тона ЗПГ прыкладна роўная 1,38 тыс. м³ прыроднага газу.{{sfn|Neftegaz.RU|2014}}
 
Працэс звадкавання вымагае значных выдаткаў энергіі — да 25 % яе колькасці ў ЗПГ. Звадкоўваюць на некалькіх відах ўстановак — дросельных, турбадэтандэрных, турбінна-віхравых і інш. Ёсць тэхналогіі ашчаджэння пры звадкаванні да 50 % выдаткаў, з выкарыстанне энергіі, якая губляецца на газаразмеркавальных станцыях пры драселіраванні прыроднага газу ад ціску магістральнага трубаправода (4-6 МПа) да ціску спажыўца (0,3-1,2 МПа). Пры гэтым выкарыстоўваецца як уласна патэнцыяльная энергія сціснутага газу, так і натуральнае ахаладжэнне газу пры зніжэнні ціску. Таксама дадаткова ашчаджаецца энергія неабходная для падагрэву газа перад падачай спажыўцу.{{sfn|Neftegaz.RU|2014}}
 
ЗПГ здабываюць на адмысловых заводах, звычайна размешчаных паблізу раёнаў здабычы прыроднага газу.{{sfn|Neftegaz.RU|2014}}
 
== Захоўванне і транспарціроўка ==
Здабыты ЗПГ захоўваюць у адмысловых крыацыстэрнах, змайстраваных на прынцыпах сасуда Дзюара.{{sfn|Neftegaz.RU|2014}}
 
Транспарціруюць ЗПГ на спецыялізаваных марскіх суднах — [[газавоз]]ах, абсталяваных крыацыстэрнамі, а таксама на спецыяльных аўтамабілях і ў чыгуначных цыстэрнах.{{sfn|Neftegaz.RU|2014}}
 
Для ўжывання ЗПГ рэгазіфікуюць.{{sfn|Neftegaz.RU|2014}}
 
== Рэгазіфікацыя ==
Рэгазіфікацыя — выпарванне ЗПГ без доступу паветра. Рэгазіфікаваны ЗПГ, фактычна прыродны газ, транспарціруюць канечным спажыўцам па трубаправодах.{{sfn|Neftegaz.RU|2014}}
 
{{зноскі}}
== Спасылкі ==
{{Commonscat|Liquefied natural gas}}
 
== Літаратура ==
}}
* {{кніга|аўтар= Майорец М., Симонов К.|загаловак= Сжиженный газ — будущее мировой энергетики|выдавецтва=Альпина Паблишер|год= 2013|месца= М.|старонак= 360|isbn= 978-5-9614-4403-2|ref= Майорец М., Симонов К.}}
 
== Спасылкі ==
{{Commonscat|Liquefied natural gas}}