Джані Радары: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
Радары нарадзіўся [[23 кастрычніка]] [[1920]] у мястэчку [[Аменья]] (паўночная Італія). Яго бацька, булачнік па прафесіі, памёр, калі Джані было толькі дзесяць гадоў. Радары і яго два браты, Чэзарэ і Марыа, раслі ў роднай вёсцы маці, Варэсота. Хваравіты і слабы з дзяцінства хлопчык захапляўся музыкай (браў урокі гульні на [[скрыпка|скрыпцы]]) і кнігамі (шанаваў [[Фрыдрых Вільгельм Ніцшэ|Ніцшэ]], [[Шапенгаўэр]]а, [[Уладзімір Ільіч Ленін|Леніна]], [[Сталін]]а і [[Леў Троцкі|Троцкага]]). Пасля трох гадоў навукі ў [[семінарыя|семінарыі]] Радары атрымаў дыплом настаўніка і ва ўзросце 17 гадоў пачаў выкладаць у пачатковых класах мясцовых сельскіх школ. У [[1939]] г. некаторы час наведваў філалагічны факультэт [[Міланскі ўніверсітэт|Міланскага ўніверсітэта]].
 
Падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] Радары быў вызвалены ад службы з-за дрэннага здароўя. У [[1941]] увайшоў у [[Нацыянальная фашысцкая партыя|фашысцкую партыю]], аднак, пасля смерці двух блізкіх сяброў і зняволення брата Чэзарэ ў [[канцэнтрацыйны лагер|канцэнтрацыйным лагеры]] стаў удзельнікам [[Рух Супраціўлення|РухаРуху Супраціўлення]], а ў [[1944]] годзе ўступіў у [[Італьянская камуністычная партыя|Італьянскую камуністычную партыю]].
 
У [[1948]] Радары стаў журналістам у камуністычнай газеце [[L'Unita]] і пачаў пісаць кніжкі для дзяцей. У [[1950]] партыя прызначыла яго рэдактарам толькі што створанага штотыднёвага часопіса для дзяцей, [[Il Pioniere]], у Рыме. У [[1951]] апублікаваў першаю складанку вершаў, «Кніжка вясёлых вершаў», і свой найвядомы твор «[[Прыгоды Чыпаліна]]». Гэты твор атрымаў асабліва шырокую папулярнасць у СССР.