Усяслаў Васількавіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: афармленне
Радок 71:
У 1167 годзе Валадар, з войскам у якім было шмат [[літоўцы|літоўцаў]], выступіў супраць Усяслава Васількавіча, перамог яго ў бітве і заняў полацкі сталец, заключыў з полацкім [[веча]]м умовы і замацаваў іх цалаваннем крыжа<ref name="БС"/>. Затым накіраваўся на Віцебск, куды ўцёк Усяслаў, але даведаўшыся, што на дапамогу віцяблянам ідзе смаленскі князь [[Раман Расціславіч, князь смаленскі|Раман Расціславіч]], вярнуўся ў свае землі. Васілька зноў заняў полацкі сталец<ref name="БС"/>.
 
У 1178/1179 годзе ноўгарадскі князь Мсціслаў Расціславіч пайшоў супраць Полацка, яго старэйшы брат, смаленскі князь Раман Расціславіч, папярэдзіў яго ад гэтага і паслаў смаленскае войска на чале з сваім сынам Мсціславам на дапамогу палачанам. Такім чынам, паход наўгародцаў не адбыўся, але, мусіць, гэты выпадак абвастрыў полацка-смаленскія адносіны, што выявілася ў падзеях наступных гадоў.
 
Усяслаў Васількавіч апошні раз успамінаецца пад 1180 годам<ref name="БС"/>, калі разам з іншымі князямі выступіў супраць смаленскіх князёў, сваіх былых патронаў, у паход пад Друцк на баку чарнігаўскіх Ольгавічаў.