Нептун (планета): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Artificial123 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 354:
| archivedate = 2011-08-17
}}</ref>.
 
== Утварэнне і міграцыя ==
 
{{main|Фарміраванне і эвалюцыя Сонечнай сістэмы}}
 
[[Файл:Lhborbits.png|thumb|400px|Мадэль знешніх планет і пояса Койпера: а) Да таго як Юпітэр і Сатурн ўступілі ў рэзананс 2:1; б) рассейванне аб'ектаў пояса Койпера ў Сонечнай сістэме пасля змены арбіты Нептуна; c) Пасля выкідання цел пояса Койпера Юпітэрам.]]
 
Для фарміравання ледзяных гігантаў — Нептуна і Урана — апынулася цяжка стварыць дакладную мадэль. Сучасныя мадэлі мяркуюць, што шчыльнасць матэрыі ў знешніх рэгіёнах Сонечнай сістэмы была занадта нізкай для фарміравання такіх буйных цел традыцыйна прынятым метадам [[Акрэцыя|акрэцыі]] матэрыі на ядро. Каб растлумачыць эвалюцыю Урана і Нептуна, было вылучана мноства гіпотэз.
 
Адна з іх лічыць, што абодва ледзяных гіганта не сфарміраваліся метадам акрэцыі, а з'явіліся з-за нестабільнага ўнутры першапачатковага [[Протапланетны дыск|протапланетнага дыска]], і пазней іх атмасферы былі «садзьмутыя» выпраменьваннем масіўнай зоркі [[Спектральныя класы зорак|класа]] O або B<ref>{{cite web
| title=Formation of gas and ice giant planets
| first=Alan P. | last=Boss | date=2002-09-30
| url=http://www.sciencedirect.com/science?_ob=ArticleURL&_udi=B6V61-46SVX4B-1&_user=10&_rdoc=1&_fmt=&_orig=search&_sort=d&view=c&_acct=C000050221&_version=1&_urlVersion=0&_userid=10&md5=8356c9b57117437b185f44aca5ae71d0
| accessdate=2008-03-05
| work=Earth and Planetary Science Letters
|publisher=ELSEVIER }}</ref>.
 
Іншая канцэпцыя заключаецца ў тым, што Уран і Нептун сфармаваліся блізка да Сонца, дзе шчыльнасць матэрыі была вышэй, і пасля перамясціліся на бягучыя арбіты<ref>{{cite web
| title=The formation of Uranus and Neptune among Jupiter and Saturn
| first=Edward W. |last=Thommes
| coauthors=Duncan, Martin J.; Levison, Harold F.
| year=2001 | url=http://arxiv.org/abs/astro-ph/0111290
| accessdate=2008-03-05}}</ref>.. Гіпотэза перамяшчэння Нептуна карыстаецца папулярнасцю, таму што дазваляе растлумачыць бягучыя рэзанансы ў поясе Койпера, у асаблівасці, рэзананс 2:5. Калі Нептун рухаўся вонкі, ён сутыкаўся з аб'ектамі прота-пояса Койпера, ствараючы новыя рэзанансы і хаатычна змяняючы існуючыя арбіты. Лічыцца, што аб'екты [[Рассеяны дыск|рассеянага дыска]] апынуліся ў бягучым становішчы з-за ўзаемадзеяння з рэзанансамі, якія ствараліся міграцыяй Нептуна<ref>{{cite web
| title=Neptune’s Migration into a Stirred-Up Kuiper Belt: A Detailed Comparison of Simulations to Observations
| publisher=Saint Mary’s University | first=Joseph M.
| last=Hahn | year=2005 | accessdate=2008-03-05
| url=http://arxiv.org/abs/astro-ph/0507319v1
}}</ref>.
 
Прапанаваная ў 2004 годзе кампутарная мадэль Алесандра Марбідэлі з абсерваторыі Лазурнага берага ў [[Ніца|Ніцы]] выказала здагадку, што перасоўванне Нептуна да [[Пояс Койпера|пояса Койпера]] магло быць ініцыявана фарміраваннем рэзанансу 1:2 у арбітах Юпітэра і Сатурна, які паслужыў, свайго роду, гравітацыйнымі высілкамі, якія падштурхнула Уран і Нептун на больш высокія арбіты і прымусіла іх памяняць месцазнаходжанне. Выштурхоўванне аб'ектаў з пояса Койпера ў выніку гэтай міграцыі можа таксама растлумачыць «Познюю цяжкую бамбардзіроўку», якая адбылася праз 600 мільёнаў гадоў пасля фарміравання Сонечнай сістэмы, і з'яўленне ў [[Юпітэр (планета)|Юпітэра]] [[Траянскія астэроіды Юпітэра|траянскіх астэроідаў]]<ref>{{cite web
| title = Orbital shuffle for early solar system
| first = Kathryn
| last = Hansen
| publisher = Geotimes
| url = http://www.geotimes.org/june05/WebExtra060705.html
| date = June 7, 2005
| accessdate = 2007-08-26
| archiveurl = http://www.webcitation.org/610f5IRG7
| archivedate = 2011-08-17
}}</ref>.
 
== Спадарожнікі і кольцы ==
 
{{main|Спадарожнікі Нептуна}}
{{see also|Гісторыя адкрыцця планет і спадарожнікаў Сонечнай сістэмы}}
 
[[Файл:Voyager 2 Neptune and Triton.jpg|thumb|right|Нептун (уверсе) і [[Трытон, спадарожнік Нептуна|Трытон]] (ніжэй)]]
 
У Нэптуна на дадзены момант вядома 14 спадарожнікаў<ref name="fact"/>. Маса найбуйнейшага складае больш, чым 99,5 % ад сумарнай масы ўсіх спадарожнікаў Нептуна<ref group="кам.">Маса Трытона: 2,14{{e|22}} кг. Сукупная маса астатніх спадарожнікаў — 7,53{{e|19}} кг, або 0,35 %. Маса кольцаў увогуле нязначная</ref>, і толькі ён масіўны настолькі, каб мець форму сферы. Гэта [[Трытон, спадарожнік Нептуна|Трытон]], адкрыты [[Уільям Ласел|Уільямам Ласелам]] усяго праз 17 дзён пасля адкрыцця Нептуна. У адрозненне ад усіх астатніх буйных спадарожнікаў планет у Сонечнай сістэме, Трытон валодае [[рэтраградны рух|рэтраграднай арбітай]]. Магчыма, ён быў захоплены гравітацыяй Нептуна, а не сфармаваўся на месцы, і, магчыма, калісьці быў карлікавай планетай ў поясе Койпера<ref>
{{cite journal
| first=Craig B. | last=Agnor | coauthors=Hamilton, Douglas P.
| title=Neptune’s capture of its moon Triton in a binary-planet gravitational encounter
| journal=Nature | month=May | year=2006
| volume=441 | issue=7090 | pages=192—194
| doi=10.1038/nature04792
| url=http://www.nature.com/nature/journal/v441/n7090/abs/nature04792.html
| accessdate=2008-02-28
| publisher=Nature Publishing Group }}</ref>. Ён досыць блізкі да Нептуна, каб пастаянна знаходзіцца ў сінхронным вярчэнні. З-за прыліўнога паскарэння Трытон павольна рухаецца па спіралі да Нептуна, і, у канчатковым рахунку, будзе разбураны пры дасягненні [[Мяжа Роша|мяжы Роша]]<ref>{{cite journal
| first=Christopher F. | last=Chyba
| coauthors=Jankowski, D. G.; Nicholson, P. D.
| title = Tidal evolution in the Neptune-Triton system
| journal = Astronomy and Astrophysics
| month = July | year = 1989 | volume = 219
| issue = 1—2 | pages=L23—L26
| url = http://adsabs.harvard.edu/abs/1989A&A...219L..23C
| accessdate = 2006-05-10
| publisher=EDP Sciences }}</ref>, у выніку чаго ўтворыцца кольца, якое можа быць больш магутным, чым [[кольцы Сатурна]] (гэта адбудзецца праз адносна невялікі ў астранамічных маштабах перыяд часу: ад 10 да 100 мільёнаў гадоў)<ref>{{кніга|аўтар = Elkins-Tanton L. T.|загаловак = Uranus, Neptune, Pluto, and the Outer Solar System|месца = New York|выдавецтва = Chelsea House|год = 2006|серыя=The Solar System|isbn=0-8160-5197-6|pages = 92}}</ref>. У 1989 годзе была праведзена ацэнка тэмпературы Трытона, якая склала -235 °C (38 [[Кельвін, адзінка вымярэння|К]])<ref>{{cite journal
| last=R. M. | first=Nelson
| coauthors=Smythe, W. D.; Wallis, B. D.; Horn, L. J.; Lane, A. L.; Mayo, M. J.
| title=Temperature and Thermal Emissivity of the Surface of Neptune’s Satellite Triton
| journal=Science | year=1990 | volume=250
| issue=4979 | pages=429—431
| url=http://www.sciencemag.org/cgi/content/abstract/250/4979/429
| accessdate=2008-02-29
| publisher=AAAS (USA)
| doi=10.1126/science.250.4979.429
| pmid=17793020}}</ref>. На той момант гэта было найменшае значэнне для аб'ектаў у Сонечнай сістэме, якія валодаюць геалагічнай актыўнасцю<ref>{{cite news
| last=Wilford | first=John N. | publisher=The New York Times
| date=August 29, 1989
| title=Triton May Be Coldest Spot in Solar System
| url=http://query.nytimes.com/gst/fullpage.html?res=950DE4DC1138F93AA1575BC0A96F948260
| accessdate=2008-02-29 }}</ref>. Трытон з'яўляецца адным з трох спадарожнікаў планет Сонечнай сістэмы, якія маюць атмасферу (разам з [[Іо, спадарожнік|Іо]] і [[Тытан, спадарожнік|Тытанам]]). Не выключана існаванне пад ледзяной карой Трытона вадкага акіяна, падобнага акіяну [[Еўропа, спадарожнік Юпітэра|Еўропы]]<ref>{{кніга|аўтар = Elkins-Tanton L. T.|загаловак = Uranus, Neptune, Pluto, and the Outer Solar System|месца = New York|выдавецтва = Chelsea House|год = 2006|серыя=The Solar System|isbn=0-8160-5197-6|pages = 95}}</ref>.
 
Другі (па часу адкрыцця) вядомы спадарожнік Нептуна — [[Нерэіда, спадарожнік Нептуна|Нерэіда]], спадарожнік няправільнай формы з адным з самых высокіх [[эксцэнтрысітэт]]аў арбіты сярод іншых спадарожнікаў Сонечнай сістэмы. Эксцэнтрысытэт ў 0,7512 дае ёй апаапсіду, якая у 7 разоў большая за яе перыапсіду<ref>Выкарыстоўваючы значэнні з артыкулу [[:en:Nereid (moon)|Nereid]]:
: <math>\begin{smallmatrix}\frac{r_{ap}}{r_{per}} = \frac{9,655 \times 10^6 \text{km}}{1,372 \times 10^6 \text{km}} = 7,037.\end{smallmatrix}</math></ref>.
 
[[Файл:Proteus (Voyager 2).jpg|thumb|upright|left|Спадарожнік Нептуна [[Пратэй, спадарожнік Нептуна|Пратэй]]]]
 
З ліпеня па верасень 1989 года «Вояджэр- 2» выявіў 6 новых спадарожнікаў Нептуна<ref name="science4936">{{cite journal
| last=Stone | first=E. C. | coauthors=Miner, E. D.
| title=The Voyager 2 Encounter with the Neptunian System
| journal=Science | year=1989 | volume=246
| issue=4936 | pages=1417—1421
| url=http://www.sciencemag.org/cgi/content/abstract/246/4936/1417
| accessdate=2008-02-29
| publisher=AAAS (USA)
| doi=10.1126/science.246.4936.1417
| pmid=17755996}}</ref>. Сярод іх адметны спадарожнік Пратэй няправільнай формы. Ён характэрны тым, якім вялікім можа быць цела яго шчыльнасці, без сцягвання ў сферычную форму уласнай гравітацыяй<ref name="Brown">{{cite web
| url = http://web.gps.caltech.edu/~mbrown/dwarfplanets/
| title = The Dwarf Planets
| first = Michael E.
| last = Brown
| publisher = California Institute of Technology, Department of Geological Sciences
| accessdate = 2008-02-09
| archiveurl = http://www.webcitation.org/610f6S6Ru
| archivedate = 2011-08-17
}}</ref>. Другі па масе спадарожнік Нептуна складае толькі чвэрць працэнта ад масы Трытона.
 
Чатыры самыя ўнутраныя спадарожніка Нептуна — [[Наяда, спадарожнік|Наяда]], [[Таласа, спадарожнік|Таласа]], [[Дэспіна, спадарожнік|Дэспіна]] і [[Галатэя, спадарожнік|Галатэя]]. Іх арбіты настолькі блізкія да Нептуна, што знаходзяцца ў межах яго кольцаў. Наступная за імі, [[Ларыса, спадарожнік|Ларыса]], была першапачаткова адкрыта ў 1981 годзе пры пакрыцці зоркі. Спачатку пакрыццё было прыпісана дугам кольцаў, але калі «Вояджэр-2» наведаў Нептун ў 1989 годзе, высветлілася, што пакрыццё было зроблена спадарожнікам. Паміж 2002 і 2003 годам было адкрыта яшчэ 5 спадарожнікаў Нептуна няправільнай формы, што было анансавана ў 2004 годзе<ref>{{cite journal
| author=Holman, Matthew J. et al.
| date=August 19, 2004 | url=http://www.nature.com/nature/journal/v430/n7002/abs/nature02832.html
| title=Discovery of five irregular moons of Neptune
| journal=Nature | volume=430 | pages=865—867
| accessdate=2008-02-09
| publisher=Nature Publishing Group
| doi=10.1038/nature02832 }}
</ref><ref>{{cite news
| author=Staff
| url=http://news.bbc.co.uk/2/hi/science/nature/3578210.stm
| title=Five new moons for planet Neptune
| date=August 18, 2004
| publisher=BBC News |accessdate=2007-08-06 }}</ref>. 16 ліпеня 2013 года з дапамогай тэлескопа «Хабл» быў адкрыты 14-ы спадарожнік Нептуна каля 20 км у дыяметры<ref>{{cite web|url=http://news.rambler.ru/20100137/|title=Телескоп «Хаббл» открыл новый спутник планеты Нептун|date=2013-07-16|publisher=rambler.ru|accessdate=2013-07-16|archiveurl=http://www.webcitation.org/6IA1fUslY|archivedate=2013-07-16}}</ref>. Паколькі Нептун быў рымскім богам мораў, яго спадарожнікі называюць у гонар меншых марскіх бажаствоў<ref name="USGS"/>.
 
=== Кольцы ===
 
{{Асноўны артыкул|Кольцы Нептуна}}
 
[[Файл:Neptune rings PIA02224.jpg|upright|thumb|right|Кольца Нептуна, знятыя «Вояджэрам-2»]]
 
У Нептуна ёсць [[Кольцы Нептуна|кальцавая сістэма]], хоць значна менш істотная, чым, да прыкладу, у [[Кольцы Сатурна|Сатурна]]. Кольцы могуць складацца з ледзяных часціц, пакрытых [[Сілікаты|сілікатамі]], або заснаваным на [[вуглярод]]зе матэрыялам. Найбольш імаверна, гэта ён надае ім чырванаватае адценне<ref>Cruikshank (1996): 703—804</ref>. У сістэму кольцаў Нептуна ўваходзіць 5 кампанентаў.
 
== Даследаванні ==