Гвардзейская стужка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dalakop (размовы | уклад)
Новая старонка: 'Файл:Гвардейская лента - открытка.jpg|thumb|Гвардейская лента на советской открытке, посвящё...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:33, 15 мая 2014

Гвардзейская стужка — двухколерная стужка, якая выкарыстоўвалася ва ўзнагароднай сістэме СССР.

Гвардейская лента на советской открытке, посвящённой 23 февраля
Гвардейская лента на марке почты СССР
Файл:Морские Гвардейцы - участники парада ПОБЕДЫ 1945г..jpg
Советские морские гвардейцы на параде Победы, 1945 г.
Гвардейская лента в «Иллюстрированном описании знаков различия личного состава ВМФ СССР»
Гвардейская лента на Гвардейском военно-морском флаге эсминца «Гремящий»
Гвардейская лента на краснофлотской фуражке

Гісторыя

З восені 1941 г. часткам, злучэнням і караблям узброеных сіл СССР, асабовы склад якіх учыніў баявы подзвіг, надавалася ганаровая назва «гвардзейскіх». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 траўня 1942 г. для гвардзейцаў быў заснаваны нагрудны знак «Гвардыя». Не зважаючы на тое, што знак быў заснаваны як адзіны, у ВМФ вырашылі заснаваць свой гвардзейскі знак (народная назва - «Марская Гвардыя»). НК ВМФ капітан 2-га рангу Б.М.Хоміч прапанаваў ужываць прамавугольную (выкарыстоўвалася яшчэ ў рускай арміі і на флоце) пласціну, абцягненую чорна-аранжавай стужкай, а таксама скарыстоўваць апошнюю на бесказырках матросаў. Наркам ВМФ адмірал Т.Г.Кузняцоў зацвердзіў гэтыя ўзнагароды сваім загадам № 142 от 10 июня 1942 г.[1] утвердил эти награды. У гэтым загадзе яна стужка мае назву «Гвардзейская». 5 траўня 1943 г. ён жа зацвердзіў да выдання «Ілюстраванае апісанне знакаў адрознення асабовага складу ВМФ СССР», у якім яе выява падпісана гэтай жа назвай.

Апісанне

Гвардзейская стужка ўяўляе сабой шаўковую рыпсавую муаравую стужку залаціста-аранжавага колеру з нанесенымі на яе трыма падоўжнымі чорнымі палосамі.

Шырыня стужкі - 32,5 мм, даўжыня — 1420 мм. Шырыня чорных палос — 6 мм, шырыня аранжавых прасветаў між імі — 6,25 мм, шырыня аблямоўкі — 1 мм.

Гвардзейская лента пракладаецца па аколышку чырфонафлоцкіх фуражак (бесказырак) радавога складу гвардзейскіх караблёў і частак і замацоўваецца ля задняга шва, прычым канцы стужкі застаюцца свабоднымі.

На гвардзейскіх стужках, у месцы, што супадае з перадам фуражкі, залатым цісненнем накладаецца назва карабля, часткі, злучэння, а на свабодных канцах - якары.

Падабенства да іншых сімвалаў

Апошнім часам часцяком узнікаюць спрэчкі і блытаніна наконт чорна-аранжавых стужак, звязаныя з распаўсюджаннем т.зв. «Георгіеўскай стужачкі», прымеркаванага да Дня Перамогі, і адсутнасцю дакладнага апісання ва ўсіх гэтых сімвалаў. Безумоўна толькі адно: усе яны бяруць пачатак ад сістэмы ўзнагарод і ваенных традыцый Расійскай Імперыі. Далей пачынаецца бязладдзе. Калі адкінуць усе домыслы, то атрымаюцца наступныя палажэнні:

  1. Георгіеўская стужка. Не мае дакладнага апісання. Ужывалася ў Расійскай Імперыі і мела на працягу ўсяго свайго існавання некалькі колеравых рашэнняў. Звязана з ордэнам, медалём, крыжом, сцягам святога Георгія. Адменена Дэкрэтам СНК РСФСР ад 16 снежня 1917 г. «Аб ураўнаванні ў правах усіх вайскоўцаў». Шмат хто з лідараў антысавецкага руху, якія ваявалі на баку нацыстаў, мелі ўзнагароды з гэтай стужкай.
  2. Гвардзейская стужка. Мае дэталёвае апісанне. Выкарыстоўвалася ў ВМФ СССР.
  3. Стужка ордэна Славы и стужка медаля «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Маюць няпоўнае апісанне. У апісанні няма іх назвы.

Паколькі апошнія стужкі не маюць назвы, то, улічваючы ідэнтычнасць іх апісанняў, а таксама тое, што ордэн больш важкая ўзнагарода, мае больш кароткую і мілагучную назву, што ён быў зацверджаны значна раней за медаль, і тое, што медаль размяшчаўся на ордэнскай калодцы, больш мэтазгодным будзе аб'яднаць іх пад адной назвай - «стужка ордэна Славы». Варта адрозніваць стужку ордэна Славы і Гвардзейскую стужку.

Параметр\Стужка Гвардзейская ордэна Славы
Шырыня 32,5 мм 24 мм
Даўжыня 1420 мм -
Колер Залаціста-аранжавы Аранжавы
Шырыня чорных палос 6 мм 4,4 мм
Шырыня прасветаў між чорнымі палосамі 6,25 мм 4,4 мм
Шырыня аблямоўкі 1 мм 1 мм
Тканіна Шаўковы рыпсавы муар Шаўковы муар
Прымяненне Знак «Марская Гвардыя», чырвонафлоцкія фуражкі і гвардзейскія сцягі ордэн Славы и медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Часта можна пачуць меркаванне, што Гвардзейская і Георгіеўская стужкі — гэта адно і тое ж. Гвардзейская стужка не можа быць Георгіеўскай стужкай, таму што:

  1. Георгіеўская стужка была звязаная з канкрэтнымі ўзнагародамі імя святога Георгія.
  2. Улады РСФСР Власти РСФСР ліквідавалі Георгіеўскую стужку сваім дэкрэтам. Аж да распаду СССР стужка не ўжывалася ў савецкай узнагароднай сістэме.
  3. Нягледзячы на знешняе падабенства з Георгіеўскай стужкай, Гвардзейская стужка распрацавана і заснавана з нуля. Ва ўказе адсутнічаюць згадкі пра аднаўленне Георгіеўскай стужкі пад іншай назвай.
  4. Гвардзейская стужка мае дэталёвыя параметры, якія дазваляюць з максімальнай дакладнасцю вылучыць гэту стужку з шэрагу падобных ёй па вонкавым выглядзе, а таксама канкрэтную сферу прымянення - ВМФ СССР.

Улічваючы зазначанае вышэй, больш лагічнай назвай для «Георгіеўскай стужачкі» будзе «Гвардзейская стужачка» або «стужачка ордэна Славы», паколькі менавіта гэтыя стужкі выкарыстоўваліся ў савецкай узнагароднай сістэме. Георгіеўская ж стужка не мае прамога дачынення да СССР.

Таксама глядзіце

Спасылкі

Зноскі