Гісторыя Польшчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: фармаванн → фарміраванн, Гарадзенск → Гродзенск, е у → е ў, я у → я ў (6), рлянд → рланд, сьн → сн (3), ю у → ю ў, мэта using AWB
др The file Image:Battle_of_Orsha_1514_1.PNG has been replaced by Image:Krell_Battle_of_Orsha_(detail)_11.png by administrator commons:User:Ymblanter: ''File renamed: artist's name, correct title (detail of a painting), P...
Радок 33:
== Дынастыя Ягелонаў ==
[[Выява:Jagiellon countries 1490.PNG|266px|thumb|right|Дзяржава Ягелонаў у 1490]]
[[Выява:Battle of Orsha 1514 1Krell_Battle_of_Orsha_(detail)_11.PNGpng|266px|thumb|right|[[Бітва пад Оршай]], 1514]]
Са смерцю Казіміра Вялікага дынастыя Пястаў перапынілася. Улада перайшла да прадстаўніка Анжуйскай дынастыі, венгерскага караля Людовіка I Вялікага з 1370 адначасова і караля польскага. Яшчэ ў 1355 ён выдаў прывілей, паабяцаўшы польскай арыстакратыі не ўводзіць надзвычайных падаткаў і пакрываць усе ваенныя выдаткі ў выпадку заняцця стальца. У 1374 ім быў выдадзены Кошыцкі прывілей, які вызваляў шляхту практычна ад усіх падаткаў, за выключэннем невялікага зямельнага падатку, што стварала асновы для развіцця шляхецкага самакіравання.