Згвалтаванне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, пунктуацыя, патрабаванне крыніцы (з курсу судовай медыцыны помню тое, што згвалтаванне элементарна даказваецца экспертам)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Традыцыйна згвалтаванне разумелася як дзеянне з боку мужчыны ў стаўленні да жанчыны. Аднак у цяперашні час у шматлікіх заканадаўствах паняцце пашыранае, пад яго падпадаюць таксама прымус да палавой блізкасці жанчынай мужчыны, жанчынай жанчыны, а таксама мужчынам мужчыны. Беларускае заканадаўства кваліфікуе згвалтаванне ў першапачатковым сэнсе — як сексуальны гвалт мужчыны над жанчынай, іншыя жа сексуальныя злачынствы кваліфікуюцца як «гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару» або «прымус да дзеянняў сексуальнага характару». Асобным відам сексуальнага злачынства з'яўляецца растленне. Звычайнымі жыхарамі Беларусі, далёкімі ад юрыдычных колаў, усе сексуальныя злачынствы звычайна называюцца тэрмінам «згвалтаванне».
 
Згвалтаванне ва ўсіх заканадаўствах прызнаецца адным з самых цяжкіх відаў злачынстваў. [[Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь|Беларускае заканадаўства]] прадугледжвае ў якасці пакарання за згвалтаванне (а таксама за гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару) пазбаўленне волі тэрмінам ад 3 да 6 гадоў, а пры наяўнасці абцяжвальных абставінаў — да 15 гадоў. У беларускім крымінальным асяроддзі гвалтаўнікі (асабліва непаўналетніх) часцяком самі падвяргаюцца сексуальнаму гвалту ў месцах пазбаўлення волі з боку іншых зняволеных.
 
Згвалтаванне ў [[шлюб]]е стала лічыцца злачынствам параўнальна нядаўна, па меры развіцця фемінізму. Раней практычна ва ўсіх краінах гэта лічылася правам мужа.