Воінскае званне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
др дапаўненне
Радок 1:
'''Воінскае званне''' — званне, якое персанальна прысвойваецца ваеннаслужачым і ваеннаабавязанным запасу ўзброенных сіл у адпаведнасці з іх службовым становішчам, заслугамі, ваеннай і спецыялізаванай падрыхтоўкай, выслугай гадоў, прыналежнасцю да віду узброенных сіл, роду войск ці віду службы.
 
Ва Узброенных Сілах [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]] ваеннаслужачыя і ваеннаабавязанныя ў залежнасці ад прысвоенных воінскіх званняў падзяляюцца на наступныя склады:
* салдаты;
* сяржанты і старшыны;
* прапаршчыкі;
* афіцэры.
 
Афіцэрскі склад падзяляецца на малодшых, старшых і вышэйшых афіцэраў.
 
Прысваенне і пазбаўленне воінскага звання праводзіцца ў адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь.
 
Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".