Розніца паміж версіямі "Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»"

вікіфікацыя
(вікіфікацыя)
|Commons =
}}
'''Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»'''  — створаны [[31 снежня]] [[1986]]  г. ў г.[[Заслаўе]] паводле пастановы [[Савет Міністраў БССР|Савета Міністраў БССР]] на базе Заслаўскага гісторыка-археалагічнага запаведніка (заснаваны ў 1967  г.). Музеем-запаведнікам кіравалі Т.  Г.  Гаранская, A. M. Калбаска, Т.  С.  Скрыпчанка, А.  М.  Краснова, А.  К.  Рак, А.  Л.  Строганаў, А.  П.  Харак. З [[2005]]  г. дырэктар [[Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі|М.  М.  Паграноўскі]].
 
Прадстаўляе складаную сістэму гістарычна, тэматычна і функцыянальна аб'яднаных паміж сабой аб'ектаў і ахоўных тэрыторый. Ахоўная зона плошчаю 113 га уключае [[Заслаўскі замак]] ([[гарадзішча «Вал»]]) з [[Спаса-Праабражэнская царква, Заслаўе|былым кальвінскім зборам]] 2-й палавіны 16  — пачатку 17 ст. (у 19  — пачатку 20 ст. і з 1990  г. Спаса-Праабражэнская царква), [[гарадзішча «Замэчак»]] (летапісны Ізяслаў) 10—11 ст., курганныя могільнікі 10  — 11 ст., [[касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Заслаўе|касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі]] (1774), рэшткі [[сядзіба Заслаў|сядзібы Заслаў]] 17—19 ст. На тэрыторыі запаведніка знаходзяцца музейна-выставачны комплекс, [[этнаграфічны комплекс «Млын»]], [[музей «Дот»]] і дзіцячы [[Музей міфалогіі і лесу]].
 
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 11 976 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны  — 4561 адзінку. Плошча экспазіцыі 503 м², выставачнай залы  — 131 м².
 
Фонды музея складаюць калекцыі археалагічных знаходак з раскопак на тэрыторыі горада і яго наваколля (1967-86 гг.), ткацтва, керамікі і шкла, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сярод найбольш цікавых экспанатаў калекцыя маляваных дываноў, якая налічвае 130 адзінак, з іх 30 зроблены Я.Драздовічам. У калекцыі жывапісу і графікі захоўваецца збор мастацкіх твораў [[В. Маркавец|В. Маркаўца]], [[В. Сташчанюк]]а, [[Г. Вашчанка|Г. Вашчанкі]] і інш.
 
Музейна-выставачны комплекс адкрыты для наведвання ў [[1992]]  г. У зале [[габелен]]аў прадстаўлены творы беларускіх мастакоў [[В. Дзёмкіна]]й і [[Юрый Міхайлавіч Піскун|Ю. ПіскунПіскуна]]а «Рагнеда», «Полацкія званы» (абодва 1991  г.), «Малітва» (1992  г.). Тэма гісторыі [[Полацкае княства|Полацкага княства]] і Заслаўя перадаецца праз вобразы [[Рагнеда|Рагнеды]] і [[Ізяслаў Полацкі|Ізяслава]]. Зала «Музыка вячорак» знаёміць з музычнай культурай беларускіх вёсак і мястэчак. Экспануюцца музычныя інструменты, сабраныя з усёй Беларусі і аб'яднаныя ў вясельныя гурты: [[гармонік]]і, [[цымбалы]], [[скрыпка|скрыпкі]], [[жалейка|жалейкі]], [[бубен|бубны]]. У выставачнай зале праводзяцца часовыя абменныя выстаўкі з фондаў музеяў і прыватных творчых майстэрняў Беларусі.
 
== музей «Дот» ==