Павел Аляксандравіч Гальшанскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 56:
| Rodovid =
}}
'''Павел Аляксандравіч ГАЛЬШАНСКІГальшанскі''' (каля [[1490]]—[[1555]]) — прадстаўнік роду [[Гальшанскія|Гальшанскіх]], сын [[Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі|Аляксандра Гальшанскага]] і Сафіі з Судзімонтаў, адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў роду.
 
У [[1504]] вучыўся ў [[Кракаўскі універсітэт|Кракаўскім універсітэце]], дзе выявіў вялікія здольнасці да [[філасофія|філасофіі]]. Прэлат-архідыякан касцёла св. Станіслава ў [[Вільня|Вільні]]. 3 [[1507]]<ref name = 'wolff103'>Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 103</ref> — біскуп луцкі. У [[1512]] прысутнічаў на [[Пяты Латэранскі сабор|Пятым Латэранскім саборы]]<ref name = 'wolff103'/>. Выхавацель будучага вялікага князя [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]]. 3 [[1536]] — біскуп віленскі. Адыгрываў значную ролю ў дзяржаўным і грамадскім жыцці ВКЛ, актыўна супрацьдзейнічаў [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. Ад бацькі і маці атрымаў у спадчыну вялікую частку родавых вотчын і судзімонтаўскай спадчыны (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькава, Жыцін), якія ён разам з іншымі маёнткамі завяшчаў [[вялікі князь|вялікаму князю]].