Мікола Шыла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
др removed Category:Асобы using HotCat
Artificial123 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Мікола ШЫЛАШыла''' ({{ДН|||1888}}, мяст. [[Смаргонь]], цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл., паводле іншых звестак, Бакшты, цяпер Іўеўскі раён Гродзенскай вобл. — {{ДС|6|4|1948}}, Браўншвейг, Германія) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, журналіст, рэдактар.
 
Скончыў [[Маладзечанская настаўніцкая семінарыя|Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю]]. Падчас вучобы ўдзельнічаў у нелегальным з'ездзе вучняў настаўніцкіх семінарыяў Беларусі, за рэвалюцыйную дзейнасць быў асуджаны ў 1906 і да 1908 адбываў пакаранне ў Мінскай турме. Як сябра [[БСГ]] двойчы абіраўся ў яе ЦК. З 1909 супрацоўнічаў з газетай [[Наша ніва (1906)|«Наша ніва»]]. Удзельнічаў у рабоце [[Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні|Беларускага музычна-драматычнага гуртка]] ў [[Вільня|Вільні]]. Падчас вучобы ў [[Пецярбург]]у сябра Пецярбургскага таварыства студэнтаў-беларусаў, прымаў удзел у яго культурна-грамадскай рабоце: спяваў у хоры, выступаў у спектаклях, танцаваў, у тым ліку ў [[Першая беларуская трупа|трупе І. Буйніцкага]]. У кастрычніку 1917 дэлегат III з'езда БСГ у Мінску. Удзельнічаў у [[Першы Усебеларускі з'езд|Першым Усебеларускім з'ездзе]] (1917). У [[1918]] сябар [[Рада БНР|Рады БНР]]. У 1918—1919 настаўнічаў у [[Будслаўская беларуская гімназія|Будслаўскай беларускай гімназіі]]. З [[1921]] зноў у Вільні, удзельнік беларускага руху. Член [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускага нацыянальнага камітэта]]. Рэдагаваў газету «Змаганне». Як «зіц-рэдактар» беларускай перыёдыкі шматразова арыштоўваўся польскай адміністрацыяй, сядзеў у Лукішскім астрозе. Падчас [[Другай сусветная вайна|Другой сусветнай сусветнай вайны]] працаваў на культурна-асветнай ніве. Удзельнічаў у [[Другі Усебеларускі кангрэс|Другім Усебеларускім кангрэсе]]. З [[1944]] жыў у Германіі. Быў адным з рэдактараў часопіса беларускай эміграцыі «Шляхам жыцця». Пакінуў успаміны, у тым ліку пра [[А. Гарун]]а, [[Я. Купала|Я. Купалу]], [[Б. Эпімах-Шыпіла|Б. Эпімах-Шыпілу]] і інш.