Розніца паміж версіямі "Звадкаваны прыродны газ"

др
няма тлумачэння праўкі
др
'''Звадкаваны прыродны газ (ЗПГ)''' ({{lang-en|LNG — liquefied natural gas}}) — [[прыродны газ]], штучна звадкаваны праз ахаладжэнне да −160 °C для аблягчэнняпалягчэння захоўвання і транспарціроўкі. Важны спосаб забеспячэння энергарэсурсамі многіх краін, у тым ліку Японіі, Францыі, Бельгіі, Іспаніі, Паўднёвай Карэі.{{sfn|Neftegaz.RU|2014}}
 
== Фізіка-хімічныя характарыстыкі ==
ЗПГ уяўляе бясколерную вадкасць без паху са шчыльнасцю ў 2 разы меншай за шчыльнасць вадываду. На 75-99 % складаецца з [[метан]]у. Тэмпература кіпення −158…−163 °C. У вадкім стане не гаручы, не таксічны, не агрэсіўны. Для ўжывання выпарваецца да зыходнага стану. Пры згаранні пароў утварае [[дыяксід вугляроду]] і вадзянывадзяную парпару.{{sfn|Neftegaz.RU|2014}}
 
Чысты ЗПГ не гарыць, сам сабою не ўзгарае і не выбухае. На адкрытай прасторы пры звычайнай тэмпературы ЗПГ вяртаецца да газавага стану, хутка выпараецца і растае ў паветры. Пры выпарэнні ЗПГ, прыродны газ можа ўзгарэць, калі адбудзецца кантакт з полымем. Для ўзгарання мусіць быць канцэнтрацыю выпарэнняў ЗПГ у паветры ад 5 % да 15 %. Калі канцэнтрацыя меней за 5 %, то выпарэнняў мала для ўзгарання, а калі болей за 15 %, то для ўзгарання ў асяроддзі дужа мала кіслароду.{{sfn|Neftegaz.RU|2014}}
 
== Здабыванне ==
ЗПГ здабываюць з прыроднага газу праз сцісканне з далейшым ахаладжэннем. Працэс звадкавання ідзе ступенямі, на кожнай з іх газ сціскаецца ў 5-12 разоў, затым ахаладжаецца і перадаецца на наступную ступень. Уласна звадкаванне адбываецца пры ахаладжэнні пасля апошняй ступені сціскання. Агулам пры звадкаванні прыродны газ змяншаецца ў аб'ёме прыкладна ў 600 разоў. Такім чынам, 1 тона ЗПГ прыкладна роўная 1,38 тыс. м³ прыроднага газу.{{sfn|Neftegaz.RU|2014}}
 
Працэс звадкавання вымагае значных выдаткаў энергіі — да 25 % яе колькасці ў ЗПГ. Звадкоўваюць на некалькіх відах ўстановак — дросельных, турбадэтандэрных, турбінна-віхравых і інш. Ёсць тэхналогіі ашчаджэння пры звадкаванні да 50 % выдаткаў, з выкарыстанне энергіі, якая губляецца на газаразмеркавальных станцыях пры драселіраванні прыроднага газу ад ціску магістральнага трубаправода (4-6 МПа) да ціску спажыўца (0,3-1,2 МПа). Пры гэтым выкарыстоўваецца як уласна патэнцыяльная энергія сціснутага газу, так і натуральнае ахаладжэнне газу пры зніжэнні ціску. Таксама дадаткова ашчаджаецца энергія неабходная для падагрэву газагазу перад падачай спажыўцу.{{sfn|Neftegaz.RU|2014}}
 
ЗПГ здабываюць на адмысловых заводах, звычайна размешчаных паблізу раёнаў здабычы прыроднага газу.{{sfn|Neftegaz.RU|2014}}