Фёдар Карыбутавіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др лінк
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Фёдар Карыбутавіч''' (каля 1390 — пасля 1440) — князь з [[род Карыбутавічаў|роду Карыбутавічаў]].
 
Сын [[Карыбут Альгердавіч|Карыбута Альгердавіча]]. Упамінаецца з 1422. У [[бітва пад Вількамірам|бітве пад Вількамірам]] змагаўся на баку [[Свідрыгайла|Свідрыгайлы]], трапіў у палон. Генеалагічная традыцыя канца 16-17 ст. лічыла яго родапачынальнікам князёў Збаражскіх і Вішнявецкіх, у сувязі з чым іх радавы герб меў назву [[Герб «Карыбут»|«Карыбут»]]. Аднак звесткі пра сыноў Фёдара адсутнічаюць. Меў дачок, з іх Васіліса была жонкай кн. Льва Талочкі, Марыя — кн. Фёдара Варатынскага, Ганна каля 1445 выйшла замуж за [[Пётр Мантыгірдавіч|Пятра Мантыгірда]], аддаўшы ў пасаг бацькоўскі маёнтак [[вёска Лоск|Лоск]].
 
У пачатку 20 ст. [[Ю. Пузына]] распачаў доўгачасовую дыскусію аб тоеснасці Фёдара Карыбутавіча князю [[Федка Несвіцкі|Федку Несвіцкаму]], уласна продку Збаражскіх і Вішнявецкіх. Гэтая легендарная тоеснасць была адкінутая генеолагамі 19 ст., аднак пасля публікацый Пузыны зноў атрымала некаторую колькасць прыхільнікаў.