Аперацыя «Баграціён»: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Барацьба за Мінск: афармленне
др →‎Барацьба за Мінск: стылявыя змены
Радок 543:
На паўночны захад ад Мінска 5-я танкавая дывізія дала яшчэ адзін сур'ёзны бой 5-й гв. танкавай арміі. 1-2 ліпеня прайшла цяжкая манёўравая бітва. Нямецкія танкісты заявілі аб знішчэнні 295 савецкіх баявых машын<ref name=autogenerated2 />. Хоць да такіх заявак варта ставіцца з асцярогай, не падлягае сумненням, што страты 5-й гв. танкавай арміі былі цяжкія. Аднак у гэтых баях 5-я тд скарацілася да 18 танкаў, былі таксама страчаны ўсе «тыгры» 505-га цяжкага батальёна<ref name=autogenerated2 />. Фактычна, дывізія страціла магчымасць уплываць на аператыўнае становішча, тады як ўдарны патэнцыял савецкіх бронетанкавых частак зусім не быў вычарпаны.
 
3 ліпеня 2-гі гв. танкавы корпус падышоў да ўскраін Мінска і, здзейсніўшы абыходны манеўр, уварваўся ў горад з паўночнага захаду. У гэты момант да горада з поўдня падышоў перадавы атрад фронту Ракасоўскага, з поўначы наступала 5-я гв. танкавая армія, а з усходу — перадавыя атрады 31-й агульнавайсковай арміі. Супраць гэтак шматлікіх і магутных фарміраванняў у Мінску было толькі каля 1800 чалавек рэгулярных войск. Трэба адзначыць, што немцам удалося 1-2 ліпеня эвакуіраваць больш за 20 тысяч параненых і тылавікоў<ref name=autogenerated10>Алекс Бухнер. 1944. Крах на Восточном фронте. — М.: ЭКСМО, 2006.</ref>. Аднак у горадзе яшчэ заставаліся досыць шматлікія ваенныя, якія адсталі (пераважна бяззбройныя). Абарона Мінска была вельмі кароткай: ужо к 13:00 сталіца Беларусі была вызвалена<ref name=autogenerated11 />. Гэта азначала, што рэшткі 4-й арміі і часткі, якія далучыліся да яе, больш за 100 тысяч чалавек, былі асуджаны на палон або знішчэнне ў «Мінскім катле». Мінск трапіў у рукі савецкіх войскаў моцна разбураным: ён быў пашкоджаны яшчэ у ходзе баёў яшчэ леталетам 1941-га года, акрамя таго, адыходзячы, часткі вермахта прычынілі дадатковыя разбурэнні гораду. Маршал Васілеўскі канстатаваў: «5 ліпеня я наведаў Мінск. Уражанне ў мяне засталося вельмі цяжкае. Горад быў моцна разбураны фашыстамі. З буйных будынкаў вораг не паспеў падарваць толькі дом беларускага ўрада, новы будынак ЦК КПБ, радыёзавод і Дом Чырвонай Арміі. Электрастанцыя, чыгуначны вакзал, большасць прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў ўзарваны»<ref>Александр Василевский. Дело всей жизни. — М.: Политиздат, 1983.</ref>
 
==== Калапс 4-й арміі ====