Аперацыя «Баграціён»: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены
→‎Шаўляйская аперацыя: стылявыя змены
Радок 600:
Прасоўванне на Свянцяны ішло значна прасцей, бо на гэтым напрамку праціўнік не ўкінуў такіх значных рэзерваў, а савецкая групоўка, наадварот, была больш магутнай, чым супраць Дзвінска. Наступаючы, 1-й танкавы корпус перарэзаў чыгунку Вільнюс-Дзвінск. Да 14 ліпеня левы фланг прасунуўся на 140 км, пакідаючы на поўдзень ад Вільнюса і рухаючыся на Каўнас.
 
Лакальная няўдача не паўплывала на агульны ход аперацыі. 6-я гвардзейская армія зноў перайшла ў наступленне 23 ліпеня, і хоць яе прасоўванне было павольным і цяжкім, 27 ліпеня Дзвінск быў ачышчаны ва ўзаемадзеянні з войскамі 2-га Прыбалтыйскага фронту, якія наступалі правей. Пасля 20 ліпеня пачаўсяпачаў даваць вынікі ўвод свежых сіл: 51-я армія дасягнула лініі фронту і адразу ж вызваліла [[Панявежыс]], пасля чаго працягнула рух да [[Шаўляй|Шаўляя]]. 26 ліпеня ў яе паласе быў уведзены ў бой 3-ці Гвардзейскі механізаваны корпус, які выйшаў да Шаўляя ў той жа дзень. Супраціўленне праціўніка было слабым, з нямецкага боку дзейнічалі ў асноўным асобныя аператыўныя групы<ref name=autogenerated19 /><ref name=autogenerated17>Ганс Фриснер. Проигранные сражения. М.: Воениздат, 1966</ref>, таму Шаўляй быў узяты ўжо 27 ліпеня.
 
Праціўнік цалкам ясна разумеў намер Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання адрэзаць групу «Поўнач». Ё. Фрыснер, камандуючы групай армій, яшчэ 15 ліпеня звярнуў увагу А. Гітлера на гэты факт, сцвярджаючы, што калі група армій не зменшыць фронт і не будзе адведзена, яе чакае ізаляцыя і, магчыма, разгром<ref name=autogenerated17 />. Аднак часу на адвод групы з «мяшка» ужо не было, а 23 ліпеня Г. Фрыснер быў зняты з пасады і адпраўлены на поўдзень, у [[Румынія|Румынію]].
 
Агульная мэта 1-га Прыбалтыйскага фронту заключалася ў выхадзе да мора<ref name=autogenerated18>''Штеменко С. М.'' Генеральный штаб в годы войны.</ref>, таму 3-ці Гвардзейскі механізаваны корпус як рухомая група фронту быў павернуты практычна пад прамым вуглом: з захаду на поўнач. І. Х. Баграмян аформіў гэты паварот загадам наступнага зместу<ref name=autogenerated18 />: