Аперацыя «Баграціён»: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Шаўляйская аперацыя: стылявыя змены
др →‎Шаўляйская аперацыя: стылявыя змены
Радок 614:
[[Файл:Bundesarchiv Bild 101I-732-0137-32, Ostpreussen, Offiziere der Division »Großdeutschland«.jpg|міні|справа|200px|Хаса фон Мантойфель з афіцэрамі дывізіі «Вялікая Германія»]]
 
Першым з нямецкіх контрудараў стала атака пад горадам [[Біржай]]. Гэта мястэчка знаходзілася на стыку паміж 51-й арміяй, што прарвалася да мора, і 43-й арміяй, якая ішла за ёй справа ўступам. Ідэя нямецкага камандавання заключалася ў тым, каб праз пазіцыі прыкрываючай фланг 43-й арміі выйсці ў тылы бягучай да моратыл 51-й арміі, якая імкнулася да мора . Праціўнік выкарыстаў досыць буйную групоўку са складу групы армій «Поўнач». Па савецкіх дадзеных, у бітве ўдзельнічалі пяць пяхотных дывізій (58-я, 61-я, 81-я, 215-я і 290-я), матарызаваная дывізія «Нордланд», 393-я брыгада штурмавых гармат і іншыя часткі<ref name=autogenerated20>Белобородов А. П. Всегда в бою. М., 1984</ref>. 1 жніўня, перайшоўшы ў наступленне, гэтая група здолела акружыць 357-ю стралковую дывізію 43-й арміі. Дывізія была досыць нешматлікай (4000 чалавек)<ref name=autogenerated20 /> і знаходзілася ў цяжкім становішчы. Аднак лакальны «кацёл» не падвяргаўся сур'ёзнаму націску<ref name=autogenerated20 />, мабыць, з-за недахопу сіл ў праціўніка. Першыя спробы разблакіраваць акружаныя часткі не ўдаліся, але з дывізіяй захоўвалася сувязь, яна мела забеспячэнне па паветры<ref name=autogenerated19 />. Становішча пераламалі укінутыя І. Х. Баграмянам рэзервы. У ноч на 7 жніўня 19-ы танкавы корпус і акружаная дывізія, якая біла знутры «катла», злучыліся. Біржай таксама быў утрыманы. З 3908 чалавек, якія трапілі ў акружэнне, выйшлі 3230 чалавек у страістраю і каля 400 параненых. Гэта значыць, чалавечыя страты ў людзях аказаліся ўмеранымі.
 
Аднак контрудары нямецкіх войскаў працягваліся. 16 жніўня пачаліся атакі ў раёне [[Расейняй]] і на захад ад Шаўляя. Нямецкая 3-я танкавая армія спрабавала адкінуць Чырвоную армію ад Балтыйскага мора і аднавіць сувязь з групай армій «Поўнач». Падраздзяленні 2-й гвардзейскай арміі былі адціснуты, як і часткі суседняй, 51-й арміі. А 18 жніўня перад 2-й гвардзейскай арміяй стаялі 7-я, 5-я, 14-я танкавыя дывізіі і танкавая дывізія «Вялікая Германія» (у дакуменце памылкова — «дывізія СС»)<ref name=autogenerated30>Операция «Багратион». Освобождение Белоруссии. М., «ОЛМА-ПРЕСС», 2004</ref>. Становішча пад Шаўляем было стабілізавана ўводам у бой 5-й гвардзейскай танкавай арміі<ref name=autogenerated19 />. Аднак 20 жніўня пачалося наступленне з захаду і усходу на Тукумс. Тукумс быў страчаны, і на кароткі тэрмін немцы аднавілі сухапутныя зносіны паміж групамі армій «Цэнтр» і «Поўнач». Атакі нямецкай 3-яй танкавай арміі ў раёне Шяўляя не ўдаліся<ref name=autogenerated30 />. У канцы жніўня наступіў перапынак у бітвах. 1-ы Прыбалтыйскі фронт завяршыў сваю частку аперацыі «Баграціён».