Адкрыць галоўнае меню

Змены

няма тлумачэння праўкі
 
== Біяграфічны нарыс ==
Нарадзіўся ў сям'і святара. Скончыў [[Мінская духоўная семінарыя|Мінскую духоўную семінарыю]] ([[1905]]), [[Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства]] ў [[Горад Пулавы|Пулавах]] ([[Польшча]], [[1916]]), вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце.
 
З [[1910]] года член [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ). Актыўны ўдзельнік клуба [[Беларуская хатка (Мінск)|«Беларуская хатка»]] ў [[Мінск]]у. У пачатку [[1911]] атрымаў пасаду тапографа-таксатара ў лясным бюро [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], што дазволіла былому апальнаму студэнту за два гады пабываць у многіх кутках Беларусі, асабліва ў Віленскай і Гродзенскай губернях, і было карысным для напісання кнігі «Геаграфія Беларусі» (1919)<ref>''Ліс, А.'' Цяжкая дарога свабоды... С. 197—198.</ref>.