Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 77:
|заўв =
}}
{{Гісторыя Ірландыі}}
 
'''Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі''' было створана [[1 студзеня]] [[1801]] зліццём [[Каралеўства Вялікабрытанія]] (якое было само па сабе зліццём [[Каралеўства Шатландыя|Шатландыі]] і [[Каралеўства Англія|Англіі]] ў [[1707]]) з [[Каралеўства Ірландыя|Каралеўствам Ірландыя]]. Дзяржава спыніла існаванне пасля [[вайна за незалежнасць Ірландыі|атрымання Ірландыяй незалежнасці]] [[6 снежня]] [[1922]], калі [[англа-ірландскі дагавор]] стварыў [[Ірландская Свабодная дзяржава|Ірландскую Свабодную дзяржаву]]. Толькі ў [[1927]] у адпаведнасці з [[Акт аб каралеўскім і парламенцкім тытулах 1927|Актам аб каралеўскім і парламенцкім тытулах]] дзяржава пераназвана ў [[Вялікабрытанія|Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі]]. У [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзі]], дзякуючы каланіяльным заваяванням, стала адной з найбуйнейшых, найбольш уплывовых і эканамічна развітых дзяржаў свету і набыла неафіцыйную назву [[Брытанская імперыя|Брытанскай імперыі]].