Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ула): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: clean up, replaced: Юзэф → Юзаф (3) using AWB
Радок 5:
Улянскія землі належалі [[Быстрыцкія|Быстрыцкім]], потым [[Лукомскія|Лукомскім]], [[Прысецкія|Прысецкім]], [[Меншыкавы]]м, [[Патоцкія|Патоцкім]], а потым былі прададзеныя [[Рэўты|Рэўтам]] і ў іх руках заставаліся да нядаўняга часу.
 
На руінах знішчанага замк [[Яўстафій Лукомскі]], каралеўскі сакратар, і [[Браніслаў Прысецкі]], войт вількамірскі, збудавалі ў [[1669]] годзе драўляную святыню пад тытулам Святога Духа і аддалі айцам [[дамініканы|дамініканам]], а на ўтрыманне айцоў вылучылі невялікі маёнтак. На жаль, у [[1782]] годзе адзін са спадкаемцаў фундатара Прысецкага адабраў яго ў дамініканцаў, і тыя мусілі пакінуць Улу. Імаверна, гэта быў не самастойны кляштар, а толькі рэзідэнцыя дамініканцаў з Чашнікаў. У [[1800]] годзе чарговы ўдальнік Улы [[Ігнацій Рэўт]], маршалак [[шляхта|шляхты]] [[Лепельскі павет|Лепельскага павета]], аднавіў зямельнае дараванне касцёлу, а [[архібіскуп]] [[магілёў]]скі [[Станіслаў Іванавіч Богуш-Сестранцэвіч|Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч]] зацвердзіў Ульскі касцёл як парафіяльны. Апрача ксяндзоў-дамініканцаў, у Вуле на могілках у капліцы служылі капеланы дыяцэзыяльныя.
 
Шмат цікавай інфармацыі пра абслугоўванне парафіі падаюць Ульскія [[метрычная кніга|метрычныя кніжкі]]. Так, напрыклад, з іх можна даведацца, што статус пробашчаў мясцовыя ксяндзы атрымалі толькі ў [[1812]] годзе, што былі часы, калі Ула мела ажно трох [[вікарый|вікарыяў]], што доўгі час пры дыяцэзыяльных ксяндзах вікарнымі былі ксяндзы [[бернардзіны]]. Цікавая метрычная кніжка з надпісам: «Кніга метрык хросных касцёлу парафіяльнага Ульскага, паводле інструкцыяў, дадзеных візытатарам у [[1828]] годзе ў часе візыты генеральнай, а [[1829]] года месяца красавіка, з разнастайных аркушоў і шпаргалак сабраная». З тых кніжак вядома, што пробашчамі Ульскімі былі: у [[1825]] годзе ксёндз Альхімовіч, у [[1834]] годзе ксёндз дэкан Галецкі, ксёндз Сульжынскі, бернардзін вікарны. Ад [[1848]] года ксяндзы вікарныя дыяцэзыяльныя. Ксёндз Рачкоўскі, ксёндз Аношка, у [[1856]] годзе ксёндз Якусевіч (вікарны ксёндз Мотуз), у [[1864]] годзе ксёндз Мотуз, у [[1878]] годзе ксёндз Батановіч, у [[1901]] годзе ксёндз Зэльба, ксёндз Була, ксёндз Юхно, ксёндз Канапацкі, ксёндз Мяжвінскі, у [[1907]] годзе ксёндз Мацкевіч, ксёндз Казлоўскі, ксёндз Тэадор Кулікоўскі.
Радок 19:
Раней на тэрыторыі парафіі было некалькі ўніяцкіх цэркваў, а нават пару з іх пабудавалі айцы дамініканцы. Гэтак, ва Усвеі царкву пабудаваў ксёндз-дамініканін Дамброўскі. Была таксама ўніяцкая царква ў [[Марцінаў|Марцінаве]] ад [[1796]] да [[1839]] года. Старая драўляная капліца ёсць за Дзвіной на могілках, дзе, як казалі, жылі [[капелан]]ы. Ёсць капліцы ў [[Нізгалаў|Нізгалаве]], [[Паўазёр'е|Паўазёр’і]], [[гарадскі пасёлак Обаль|Обалі]], [[Ляхаў|Ляхаве]]. Недалёка ад Нізгалава знаходзіцца [[Сокарава]]. Каля ўязной брамы стаіць ладны каменны крыж, як помнік памятнай бітвы. Тут над возерам Паўазёр’е ва ўрочышчы Ласіная Гара пацярпеў вялікую паразу [[Хованскі]].
 
Ёсць капліца ў Ляхаве, зусім не выбітная, але мае скарб, вартасць якога большая за ўсе скарбы зямныя — цудоўны абраз Маці Божай. Цікавая гісторыя гэтага абраза. Землі Ляхава і капліца і цвінтар належалі здаўна аселай тут сям’і Дварэцкіх-Багдановічаў. Адзін з Багдановічаў — ЮзэфЮзаф, у [[1862]] годзе меў у Шатроўскім старостве маёнтак [[Новікі, Шумілінскі раён|Новікі]]. Там была ўніяцкая царква, прызначаная на закрыццё, апошні пробашч айцец Лапа ў [[1839]] годзе мусіў царкву пакінуць і аддаць праваслаўнаму духавенству. У той час ЮзэфЮзаф Багдановіч цяжка хварэў, а лекары акрэслілі яго стан як безнадзейны. З гарачай верай прасіў хворы, каб прывезьлі да яго цудоўны абраз з Шатроўскай капліцы, што і зрабілі. І як толькі паднеслі абраз да ложка, хворы ачуняў у тую ж хвіліну. Пабожны паабяцаў [[Бог]]у, што пабудуе капліцу да цудоўнага абразу. Тым часам у Новіках царкву забралі, а мясцовы «архірэй» аддаў цудоўны абраз сям’і Багдановічаў. На абразе надпіс: «За аздараўленне і апеку Найсвяцейшай Маткі Боскай, з пачуццём удзячнасці на пабудаваным у яе гонар алтары складае 1862 года сакавіка 19 дня ЮзэфЮзаф Багдановіч».
 
У пачатку [[20 стагоддзе|XX стагоддзя]] Ула была невялікім мястэчкам у [[Віцебская губерня|Віцебскай губерні]] ў [[Лепельскі павет|Лепельскім павеце]], заселеным пераважна [[яўрэі|яўрэямі]], не мела гандлёва-прамысловага значэння, не дапамагала ў гэтай сітуацыі нават добрая камунікацыя па Дзвіне і [[Рыга]] — [[Арол|Арлоўскай]] чыгунцы. Ула мела да 2.000 жыхароў. Людзі пераважна займаліся [[земляробства]]м, часткова сплавам лесу, часткова выходзілі ў заробкі. Гандаль суцэльна знаходзіўся ў руках яўрэяў. Падчас прабашчоўства ксяндза Мацкевіча паўстала кааператыўная крама, але хутка збанкрутавала.