Геранім Вінцэнт Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q287906 (translate me)
др clean up, replaced: Юзэф → Юзаф using AWB
Радок 41:
}}
 
'''Геранім Вінцэнт Радзівіл''' ({{ДН|11|5|1759}}, [[Нясвіж]] — {{ДС|18|9|1786}}) — князь [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]], дзяржаўны дзеяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. [[Падкаморы вялікі літоўскі|Падкаморы ВКЛ]] з 1779, ротмістр гусарскай харугвы ў войску ВКЛ з 1780, ардынат на [[Клецк|Клецк]]у, [[Менскае староства|староста менскi]] з 1783, [[Пасол соймавы|пасол]] на соймы ў [[1780]] і [[1784]], дэпутат [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Трыбунала ВКЛ]] у 1782-1783.
 
== Біяграфія ==
З магнацкага роду [[Радзівілы|Радзівілаў]] гербу «[[Трубы (герб)|Трубы]]», сын [[Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька|Міхала Казіміра «Рыбанькі»]] і Ганны Людвікі з [[Род Мыцельскіх|Мыцельскіх]] гербу «[[Даленга (герб)|Даленга]]».
З-за секвестру радзівілаўскіх маёнткаў юнацкія гады правёў у [[Чэхія|Чэхіі]] і [[Германія|Германіі]]. Атрымаў дамашнюю адукацыю, адным з яго настаўнікаў быў [[ЮзэфЮзаф Катэнбрынг]]. Служыў у аўстрыйскім войску. Быў падапечным, а пасля блізкім паплечнікам свайго брата [[Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку|Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку»]], які дапамог яму атрымаць высокія пасады на радзіме. За заслугі ўзнагароджаны ордэнамі [[Ордэн Белага Арла| Белага Арла]] і [[Ордэн Святога Губерта|Святога Губерта]]. Трымаў тэатр у [[Бяла-Падляска|Белай]].
 
У апошні дзень снежня 1775 у [[Рэгенсбург]]у ажаніўся з нямецкай князёўнай Соф’яй Фрыдэрыкай Даротай Турн і Таксіс, дзякуючы чаму парадніўся з многімі пануючымі дынастыямі Еўропы. Яна была дачкой Карла Анзельма, князя Турн і Таксіс (von Thurn und Taxis), які служыў галоўным імператарскім камісарам пры [[Рэйхстаг (Свяшчэнная Рымская імперыя)|Рэйхстагу]]. Мелі чатырох сыноў, у тым ліку Мікалая, Караля і [[Дамінік Геранім Радзівіл|Дамініка Гераніма]].
 
Закаханыя адзін у аднаго муж і жонка не раз бывалі ў свеце, толькі ў 1777 годзе іх прымалі імператрыца [[Марыя Тэрэзія]] ў [[Вена|Вене]] і кароль [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслаў Аўгуст]] у [[Варшава|Варшаве]]. Як гром сярод яснага неба, шакуючы інцыдэнт здарыўся 17 студзеня 1784 года, аб якім паведамляў каралю [[Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку|Радзівіл «Пане Каханку»]] ў лісце ад 25 студзеня гэтага года:<br />
 
''«... мая братовая (жонка брата), каханая мужам, любімая мною, якую уся сям’я песціла, прывязалася да аднаго клавіцымбалісты, званага Душэк, з ім адтуль (г. з. з [[Нясвіж]]а) з'ехала і ўнесла ўсе каштоўнасці. Гнаўся за імі князь падкаморы, брат мой, ледзь, нягледзячы на спешку й пільнасць, за прускай мяжой, у Тыльзіце (зараз [[Горад Савецк, Калінінградская вобласць|Савецк]]) здолеў злавіць, так добра ўцякаць ўмелі, дзе іх арыштаваў…» <br />(«... bratowa moja, od męża adorowana, ode mnie ukochana, od całej familii pieszczona, przywiązawszy się do jednego klawicymbalisty, nazwiskiem Duszek, z nim stąd wyjechała i wszystkie uniosła klejnoty. Gonił za niemi książę podkomorzy, brat mój; ledwo, pomimo pośpiechu i pilności, za granicą pruską, w Tylży doścignąć zdołał, tak dobrze uciekać umieli, gdzie ich przyaresztowano…»)''.<br />
 
Каханак княгіні меў сапраўднае імя [[Ян Ладзіслаў Дзюссек]] (Jan Ladislav Dussek, Jan Václav Dusík) і быў адным з найвялікшых віртуозаў і кампазітараў таго часу. Чэх па нараджэнні, падарожнічаў па Еўропе, выступаючы як піяніст і маэстра шкляной гармонікі. У сакавіку [[1783]] года ён выступаў у [[Варшава|Варшаве]], адкуль прадоўжыў сваё падарожжа ў [[Нясвіж]]. Са студнёвага палону, яму ўдалося выратавацца ўцёкамі.
 
На гэтым не спыніліся праблемы [[Радзівілы|Радзівілаў]] з Таксіс, якая не мела намеру вяртацца да мужа, пражывала паслядоўна ў [[Кёнігсберг|Кёнігсбергу]]у і [[Рэгенсбург|Рэгенсбургу]]у. Варагуючая пара канчаткова распалася ў студзені [[1786]], калі князь Геранім ініцыяваў развод. Пасля яго раптоўнай смерці ўвосень гэтага года княгіня падкаморына шмат разоў уступала ў любоўныя адносіны, два з якіх прывялі да недарэчных шлюбаў, ацэньваемых сучаснікамі як мезальянсы.
 
== Літаратура ==
Радок 61:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.wilanow-palac.pl/taksica_i_duszek.html wilanow-palac.pl]
 
{{DEFAULTSORT:Радзівіл Геранім Вінцэнт}}
 
[[Катэгорыя:Род Радзівілаў|Геранім Вінцэнт]]
[[Катэгорыя:Вялікія падкаморыя літоўскія]]