Свіслач (горад): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: clean up, replaced: Юзэф → Юзаф using AWB
Радок 78:
{{Цытата|Поиде Данило на Ятвязе с братом и сыном Львомъ и с Шварном младоу соушоу емоу и посла по Романа в Новъгородонъ и со Изяславом со Вислочьскимъ и со всего сторонеи приде Самовить со Мазовшаны и помочь о Болеслава со Соудимирцы и Краковляны|[[Іпацьеўскі летапіс]]}}
 
У [[13 стагоддзе|ХIII ст.]] Свіслач зрабілася сталіцай [[Свіслацкае княства|удзельнага княства]], якое неўзабаве далучылася да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Пазней паселішча знаходзілася ва ўладанні вялікіх князёў, а з [[1507]] зрабілася цэнтрам [[Свіслацкае староства|Свіслацкага староства]] [[Ваўкавыскі павет|Ваўкавыскага павета]]. У [[1523]] Свіслач атрымала статус [[мястэчка]]. З [[1563]] яна знаходзілася ва ўладанні [[Ян Хадкевіч|Яна Хадкевіча]], які ў [[1572]] годзе змяняў Свіслач на [[Ляхавічы]].
 
[[Выява:Śvisłač,_Gimnazičny Gimnazičny._Сьвіслач Сьвіслач,_Гімназічны_ Гімназічны (1880).jpg|thumb|злева|Будынак гімназіі, [[1880]]]]
 
З сяр. [[16 стагоддзе|XVI ст.]] Свіслач перайшла да [[Заслаўскія, Жаслаўскія|Заслаўскіх]], у [[1581]] — зноў да [[Хадкевічы|Хадкевічаў]]. У [[1667]] уладаром мястэчка зрабіўся прусак Крышпін-Кіршэнштэйн. У [[1668]] тут збудавалі Траецкі касцёл, пры якім дзейнічала парафіяльная школа. Таксама існавала грэка-каталіцкая царква Анёла-Ахоўніка<ref>Свіслач // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 559.</ref>.
Радок 86:
У [[1778]] Свіслач перайшла ў валоданне [[Вінцэнт Тышкевіч|Вінцэнта Тышкевіча]], сенатара [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], жанатага на пляменніцы [[Спіс каралёў польскіх|караля]] і [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. Новы гаспадар правёў рэканструкцыю мястэчка, уладкаваў у цэнтры рыначны пляц, заснаваў заапарк, тэатр з капэлай, парк. У [[1793]] Свіслач увайшла ў [[Гродзенскае ваяводства]]. У кан. [[18 стагоддзе|XVIII ст.]] тут праводзіліся вялікія кірмашы.
 
У выніку [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) Свіслач апынулася ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], у [[Слонімская губерня|Слонімскай]], потым [[Літоўская губерня|Літоўскай губерні]]. З [[1801]] мястэчка зрабілася цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]]. У [[1804]] В. Тышкевіч заснаваў тут [[Свіслацкая гімназія|гімназію]], якую ў [[1851]] пераўтварылі ў дваранскую вучэльню. Сярод яе навучэнцаў — [[Кастусь Каліноўскі]], [[Восіп Кавалеўскі]], [[Станіслаў Горскі]], [[ЮзэфЮзаф Крашэўскі]], [[Напалеон Орда]], [[Рамуальд Траўгут]]. Станам на [[1833]] у мястэчку было 1 мураваны і 146 драўляных будынкаў.
 
У часы [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызваленчага паўстання]] ваколіцы Свіслачы сталі месцам актыўных ваенных дзеянняў паміж паўстанцкімі аддзеламі і расійскімі карнымі войскамі. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) у мястэчку было 526 будынкаў (24 мураваныя і 502 драўляныя), 6 гарбарных, піваварнае і медаварнае прадпрыемствы, сельская лячэбніца.