Нацыянальная хакейная ліга: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16:
|Выхад у =
|Выбыванне ў =
|Дзеючы = [[Лос-Анджэлес КінгзКінгс]]
|Тытулаваны = [[Манрэаль Канадыенс]] (24)
|Сайт = [http://www.nhl.com NHL.com]
Радок 26:
 
Ліга была створана ў [[1917]] годзе і аб'ядноўвала ўсяго 4 каманды: «[[Манрэаль Канадыенс]]», «Манрэаль Уондэрэрз», «Таронта Арэнас» і «Атава Сенатарс».<ref>http://nn.by/?c=ar&i=79713</ref> З [[НХЛ у сезоне 2000-2001|сезону 2000—2001]] — гуляе ўжо 30 каманд з 29 гарадоў ЗША і Канады, якія змагаюцца штогод за галоўны прыз лігі — [[Кубак Стэнлі]].
 
== Гісторыя ==
Пасля серыі дыспутаў у канадскай [[Нацыянальная хакейная асацыяцыя|Нацыянальнай хакейнай асацыяцыі]] (НХА), якія ўзніклі паміж уладальнікам «[[Таронта Мейпл Ліфс|Таронта Блушыртс]]» Эдуардам Лівінгстоўнам і ўладальнікамі іншых клубаў, уладальнікі «[[Манрэаль Канадыенс]]», «[[Манрэаль Уондэрэрс]]», «[[Атава Сенатарз]]» і «[[Квебек Бульдагс]]» сустрэліся ў гатэлі Уіндзар у Манрэалі [[26 лістапада]] [[1917]] года, каб абмеркаваць будучыню НХА. Іх дыскус прывёў да стварэння Нацыянальнай хакейнай лігі. У яе склад увайшлі «Канадыенс», «Уондэрэрс», «Сенатарз», «Бульдагс» і «Блушыртс». Ваенная каманда дзвесце дваццаць восьмага батальёна, якая грунтавалася ў [[Таронта]], ўключана не была, паколькі была выклікана да ўдзелу ў баявых дзеяннях [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]. Аднак, калі яшчэ да стварэння НХЛ уладальнікі іншых каманд патрабавалі ад Лівінгстоўна прадаць сваю каманду, — Эдуард дамовіўся з адміністрацыяй стадыёну Таронта «[[М'ючуэл Стрыт Арэна]]» на апеку над яго камандай. Таму «Блушыртс» змянілі назву на «Таронта Арэнас», а самога Лівінгстоўна выгналі з НХА.
 
У [[1917]] годзе адбыўся першы сезон НХЛ. «Квебек Бульдагс» не ўдзельнічалі ў першых двух сезонах з-за фінансавых цяжкасцей. [[2 студзеня]] [[1918]] года Уэстмаўнт Арэна ў Манрэалі, якая была хатняй для «Канадыенс» і «Уондэрэрс», была разбурана пажарам. Таму «Уондэрэрс» пакінулі лігу, правёўшы ўсяго 6 матчаў (1 перамога і 5 паразаў). Такім чынам, у першых двух сезонах удзельнічалі толькі тры каманды. Нягледзячы на ​​тое, што Лівінгстоўн быў выгнаны з лігі, адна з яго ідэй — разбіццё рэгулярнага сезона на два этапы — прыжылася і была сумешчана з сістэмай плэй-оф. «Таронта Арэнас» сталі першай камандай, якая заваявала [[Кубак Стэнлі]].
 
Лівінгстоўн спрабаваў атрымаць сваю частку прыбытку ад «Арэнас», але пацярпеў няўдачу — і падаў пазоў у каманды і лігі. Нягоды Эдуарда з камандай працягваліся нават у [[1930-я|1930-х]] гады, асабліва калі каманду перайменавалі ў «Таронта Сент-Партыкс», а затым на «Таронта Мейпл Ліфс». Гэтае супрацьстаянне ператварылася ў барацьбу з НХЛ. Нягледзячы на ​​тое, што першае дзесяцігоддзе свайго існавання ліга выдаткоўвала шмат сіл на тое, каб застацца ў прыбытку, каманды НХЛ былі вельмі паспяховымі на лёдзе: яны выйгравалі Кубак Стэнлі сем з дзевяці першых розыгрышаў (сезон 1918—1919 гадоў не праводзіўся з-за эпідэміі грыпу ў [[Сіетл]]е). У той час Кубак Стэнлі разыгрываўся паміж пераможцам НХЛ і пераможцам [[Асацыяцыя хакея ціхаакіянскага ўзбярэжжа|Асацыяцыі хакею ціхаакіянскага ўзбярэжжа]]. У [[1926]] годзе НХЛ падняла заробкі сваіх ігракоў да такога ўзроўню, да якога не былі здольны дацягнуцца іншыя паўночнаамерыканскія хакейныя лігі, і стала сама разыгрываць Кубак Стэнлі.
 
Ліга пашырылася ў [[1924]] годзе, калі да яе далучыўся «[[Бостан Бруінз]]». У [[1925] годзе «[[Нью-Ёрк Амерыканз]]» і «[[Пітсбург Пайрытс]]» сталі навакамі лігі, а ў [[1926]] годзе да лігі прыядналіся «[[Нью-Ёрк Рэйнджэрс]]», «[[Дэтройт Рэд Уінгс|Дэтройт Кугс]]» і «[[Чыкага Блэкхокс]]». У канцы [[НХЛ у сезоне 1930—1931 гадоў|сезону 1930—1931 гадоў]] у НХЛ у цэлым гуляла 10 каманд. Аднак, [[Вялікая дэпрэсія]] нанесла адчувальны ўдар лізе: «Пайрытс» і «Амерыканз» былі расфарміраваны, нават «Сенатарз» былі вымушаны пакінуць лігу праз фінансавыя цяжкасці пасля пераезду ў [[1934]] годзе ў [[Сент-Луіс]]. Каманды, якія гулялі ў лізе на працягу 25 гадоў з [[1942]] года, вядомыя да гэтага часу, як «Вялікая шасцёрка», да іх ліку адносяцца «Манрэаль Канадыенс», «Таронта Мейпл Ліфс», «Дэтройт Рэд Уінгс», «Бостан Бруінз», «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» і «Чыкага Блэкхокс». [[Другая сусветная вайна]] шматлікім ігракам дала шанц паспрабаваць свае сілы ў прафесійным хакеі, але пасля яе заканчэння яны былі вымушаны перайсці ў ніжэйшыя лігі.
 
== Структура лігі ==
=== [[Заходняя канферэнцыя, НХЛ|Заходняя канферэнцыя]] ===
==== [[Ціхаакіянскі дывізіён, НХЛ|Ціхаакіянскі дывізіён]] ====
* [[Анагайм Дакс]]
* [[Ванкувер Кенакс]]
* [[Калгары Флэймз]]
* [[Лос-Анджэлес Кінгс]]
* [[Сан-Хасэ Шаркс]]
* [[Фінікс Каётыз]]
* [[Эдмантан Ойлерз]]
 
==== [[Цэнтральны дывізіён, НХЛ|Цэнтральны дывізіён]] ====
* [[Вініпег Джэтс]]
* [[Далас Старз]]
* [[Каларада Эвеланш]]
* [[Мінесота Уайлд]]
* [[Нешвіл Прэдатарз]]
* [[Сент-Луіс Блюз]]
* [[Чыкага Блэкхокс]]
 
=== [[Усходняя канферэнцыя, НХЛ|Усходняя канферэнцыя]] ===
==== [[Атлантычны дывізіён, НХЛ|Атлантычны дывізіён]] ====
* [[Атава Сенатарз]]
* [[Бафала Сейбрз]]
* [[Бостан Бруінз]]
* [[Дэтройт Рэд Уінгс]]
* [[Манрэаль Канадыенс]]
* [[Тампа Бей Лайтнінг]]
* [[Таронта Мейпл Ліфс]]
* [[Фларыда Пантэрз]]
 
==== [[Сталічны дывізіён, НХЛ|Сталічны дывізіён]] ====
* [[Вашынгтон Кепіталз]]
* [[Каламбус Блю Джэкетс]]
* [[Караліна Харыкейнз]]
* [[Нью-Джэрсі Дэвілз]]
* [[Нью-Ёрк Айлендэрз]]
* [[Нью-Ёрк Рэйнджэрс]]
* [[Пітсбург Пінгвінз]]
* [[Філадэльфія Флаерз]]
 
{{Карта ЗША (НХЛ)}}
 
=== Фармат сезону ===
НХЛ складаецца з дзвюх канферэнцый — усходняй і заходняй. Кожная канферэнцыя ў сваю чаргу складаецца з двух дывізіёнаў. У [[рэгулярны сезон|рэгулярным сезоне]] кожная каманда гуляе 82 гульні — 41 дома і 41 у гасцях. Кожная каманда Усходняй канферэнцыі гуляе 30 гульняў з супернікамі з свайго дывізіёна (4 або 5 гульняў з кожным), 24 гульні з супернікамі з іншага дывізіёна (3 гульні з кожным). Каманды Заходняй канферэнцыі гуляюць 28 або 29 гульняў з камандамі свайго дывізіёна (4 або 5 гульняў з кожным), 21 або 22 гульні (3 гульні з кожным), а таксама дадатковая гульня з вызначаным супернікам па канферэнцыі. За перамогу ў [[асноўны час]] каманда атрымае два пункты, адзін пункт каманда атрымае за паражэнне ў [[авертайм]]е або па [[буліт, хакей з шайбай|булітах]], і ніводнага за паражэнне ў асноўны час. Па заканчэнні рэгулярнага сезона каманда, якая набрала больш за ўсіх пунктаў у сваім дывізіёне, становіцца чэмпіёнам дывізіёна (улічваюцца пункты ад гульняў з усімі камандамі, а не толькі з камандамі свайго дывізіёна). Па тры найлепшыя каманды з кожнага дывізіёна, а таксама дзве найлепшыя ў кожнай канферэнцыі з астатніх каманд трапляюць у [[плэй-оф]], дзе разыгрываюць [[Кубак Стэнлі]].
 
Плэй-оф Кубка Стэнлі — турнір на выбыванне, у якім каманды гуляюць серыі матчаў да чатырох перамог. У выпадку калі асноўны час матчу сканчаецца ўнічыю, гуляецца авертайм да першай закінутай шайбы. Авертаймы ў плэй-оф Кубка Стэнлі гуляюцца як паўнавартасныя дваццаціхвілінныя перыяды ў якіх гуляюць 5 на 5 палявых ігракоў, у адрозненне ад авертаймаў рэгулярнага сезона, якія гуляюцца пяць хвілін 4 на 4 палявыя ігракі. Авертаймы плэй-оф акрамя таго не сканчваюцца серыяй штрафных кідкоў як у рэгулярным сезоне, а працягваюцца датуль, пакуль адна з каманд не заб'е шайбу. Каманда, якая заняла больш высокае месца ў рэгулярным сезоне, мае перавагу — гуляе на адну гульню больш на хатнім лёдзе. Першая, другая і калі трэба пятая і сёмая гульні гуляюцца на лёдзе гэтай каманды, а астатнія — на лёдзе каманды, якая заняла ніжэйшае месца ў рэгулярным сезоне.
 
{{зноскі}}