Аляксандр Іванавіч Слупскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged non-categorized.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Мінская гімназія|Мінскую гімназію]], [[Пецярбургскі ўніверсітэт]] (1887). У 1880—90-я гады друкаваў гісторыка-краязнаўчыя i літаратурнакрытычныя артыкулы ў перыядычных выданнях Мінска. У «Паўночна-Заходнім календары на 1888 год» апублікаваў гістарычны нарыс «Ізяслаўль i Тураў...». Пад яго рэдакцыяй у Мінску выдадзены «Паўночна-Заходні каляндар» на 1892 i 1893 год, дзе Слупскі змясціў i свой «Народны каляндар», складзены на аснове беларускіх народных прыкмет, абрадавых песень i прыпевак, артыкулы «Гісторыя Мінска» i «Легенда пра Магілёў». У артыкуле «Стары Мінск» (1890) прывёў біяграфічныя звесткі пра [[В. ДунінаДунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]]. 3 1893 працаваў на [[Урал]]<nowiki/>е. У 1901—05 член Пермскай губернскай архіўнай камісіі. Вывучаў архітэктуру i археалогію [[Паўночны Урал|Паўночнага Урала]] («Архітэктурныя помнікі Салікамска», 1902; «Падземныя хады Салікамска», 1904; «Да пытання аб маскоўскім i ноўгарадскім уплыве ў архітэктурных помніках Салікамска i Чэрдыні», 1905).
 
== Літаратура ==