Аляксей Фадзеевіч Сямёнаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Ваенны дзеяч |поўнае імя = Аляксей Фадзеевіч Сямёнаў |арыгінал імя = |дата нараджэ...'
 
дапаўненне
Радок 1:
{{значэнні2|тып=прозвішча|Сямёнаў}}
{{Ваенны дзеяч
|поўнае імя = Аляксей Фадзеевіч Сямёнаў
Радок 29 ⟶ 30:
|роспіс =
}}
'''Аляксей Фадзеевіч Сямё́наў''' ({{ДН|6|4|1921}}, {{МН|Бабруйск|ў Бабруйску}} — {{ДС|8|5|1951}}, {{МС|Бабруйск|ў Бабруйску}}) — удзельнік [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], [[сапёр]], камандзір аддзялення 590-га асобнага сапёрнага батальёна 32-й арміі ([[Карэльскі фронт]]). Поўны кавалер ордэна Славы.
 
Нарадзіўся 6 красавіка 1921 г. у горадзе Бабруйск [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]]. Скончыў 5 класаў сярэдняй школы, працаваў на заводзе. У 1940 годзе прызваны ў [[РСЧА|Чырвоную Армію]]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года на фронце. Вызначыўся ў баях на Карэльскім фронце. 22 чэрвеня [[1944]] года пры атацы ўмацаванай абароны праціўніка каля чыгуначнай станцыі Пендушы-Масельская, будучы параненым, зняў 13 процітанкавых мін. У перыяд з 6 ліпеня па 1 жніўня 1944 года каля населенага пункта Коціё-возера пад агнём праціўніка абясшкодзіў больш за 200 мін. 4 жніўня 1944 года пры адбіцці контраатакі ворага ў раёне населенага пункта Луцікавара знішчыў некалькіх пехацінцаў праціўніка і афіцэра ў рукапашнай схватцы. 18 жніўня 1944 года правёў разведку пераправы праз раку Варыа-Йокі ў мястэчку Ліус Вара і ў кароткі тэрмін разам са сваім аддзяленнем аднавіў мост. У перыяд з 25 верасня па 6 кастрычніка 1944 года аддзяленне яфрэйтара Сямёнава абясшкодзіла больш за 500 мін. 6 кастрычніка 1944 г. А. Ф. Сямёнаў быў паранены, але не пакінуў поле бою.
 
Дэмабілізаваны ў 1944 годзе ў званні [[Старшына|старшыны]]. Жыў у Бабруйску, працаваў на цагельным заводзе. Памёр 8 мая 1951 г.
 
== Узнагароды ==
* [[Ордэн Славы]] 1-й ступені (24.03.1945,ордэн № 506),
* Ордэн Славы 2-й ступені (25.08.1944, ордэн № 4061),
* Ордэн Славы 3-й ступені (05.07.1944, ордэн № 73267),
* медалі
 
== Памяць ==
* Помнік на магіле (могілкі Бярэзінскага форштадта ў Бабруйску)
* Стэла на Алеі Герояў на плошчы Перамогі ў Бабруйску
 
{{пішу|1=[[Адмысловае:Contributions/VladimirZhV|VladimirZhV]]|2=9 чэрвеня 2014}}
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонкі=345|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10 000}}