Стэндаль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, троху стылявыя змены
Радок 5:
Нарадзіўся ў сям'і адваката Шэрубэна Бэйля. Маці, Генрыета Бэйль, памерла, калі хлопчыку было 7 гадоў, і выхаваннем займалася цётка Серафі разам з бацькам. Мякка і цёпла да маленькага Бэйля ставіўся толькі яго дзед Анры Ган'ён. Чалавек інтэлігентны і адукаваны, ён пазнаёміў хлопчыка з творчасцю [[Дзідро]], [[Вальтэр]]а і [[Гельвецый|Гельвецыя]]. Гэта, а таксама строгасць [[Езуіты|езуіта]] Раяна назаўсёды абуджае ў маладога Бейля непрыязнасць да клерыкалізму і недавер да святароў.
 
У грэнобльскай цэнтральнай школе правучыўся толькі 3 гады і паспеў, па ўласным прызнанні, засвоіць толькі латынь. Акрамя таго захапляўся [[логіка|логікай]], [[філасофія|філасофіяй]], [[матэматыка|матэматыкай]], тэорыяй мастацтваў. Сачыў за падзеямі рэвалюцыі, хаця наўрад ці разумеў яе сутнасць.
 
У 1799 г. накіраваўся ў [[Парыж]] з намерам паступіць ў політэхнічную школу. Але замест гэтага, натхнёны пераваротам [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]], запісаўся ў дзеючую армію. Залічаны сублейтэнантам у [[драгун]]скі полк. Знатныя сваякі выклапаталі юнаку назначэнне на поўнач Італіі, і гэтая краіны надта спадабалася яму. Гісторык масонства А. Мелор мяркуе, што ў гэты час Стэндаль на кароткі тэрмін далучыўся да масонскага ордэна.
 
Паступова расчараваўшыся ў Напалеоне, юнак звальняецца арміі і наступныя 3 гады праводзіць у Парыжы, прысвячаючы іх самаадукацыі, вывучае [[літаратура|літаратуру]], [[англійская мова|англійскую мову]] і [[філасофія|філасофію]]. Паводле дзённікаў, марыць аб кар'еры драматурга, «новага [[Мальер]]а». Закахаўся ў артыстку Мелані Луазон, услед за якой накіроўваецца ў [[Марсель]]. У 1805 г. вяртаецца да ваеннай службы. У якасці ваеннага чыноўніка напалеонаўскай арміі наведвае [[Італія|Італію]], [[Германія|Германію]], [[Аўстрыя|Аўстрыю]]. У паходах знаходзіў час дзеля разважанняў, рабіў запісы аб [[Музыка|музыцы]] і жывапісу. Частка яго запісаў загінула пазней, у час [[Бітва на Бярэзіне|пераправы праз раку Бярэзіну]].
 
Прыняў удзел у [[Айчынная вайна, 1812|паходзе Напалеона на Расію ў 1812 г]]. Наведаў [[Орша|Оршу]], [[Вязьма|Вязьму]], [[Смаленск]]. Бачыў маскоўскі пажар, але сам не прымаў удзел ў баявых дзеяннях. Па ўласных словах, убачыў у Расіі «патрыятызм і сапраўдную веліч». Быў здзіўлены тым, што «дэспатызм рускага самадзяржаўя не прынізіў народ духоўна».
 
== Літаратурная кар'ера ==