Беларуская вайсковая камісія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Беларуская вайсковая камісія''' — орган па фарміраванні беларускіх часцей у польскім войску ў [[1919]]—[[1921]] гг., якая складалася з грамадзянскіх і вайсковых членаў, была ўтворана [[2 жніўня]] [[1919]] паводле рашэння Беларускага з'езда Віленшчыны і Гарадзеншчыны (1-я пал. чэрвеня [[1919]] г., [[Вільня]]), і падпарадкоўвалася [[Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны|Цэнтральнай Радзе Віленшчыны і Гарадзеншчыны]] паводле дамоўленасці з начальнікам Польскай дзяржавы [[Юзэф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]].
 
Задачай камісіі было распрацаваць праект арганізацыі беларускага войска ў складзе польскага войска і тэкст звароту да польскіх уладаў па дазвол на такую арганізацыю. Планавалася, што разам з польскімі арміямі беларускае войска будзе змагацца ў ходзе [[польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны]] з [[бальшавікі|бальшавікамі]] для ажыццяўлення праекту польска-беларускай федэрацыі, дэклараванай у [[1919]] Юзафам Пілсудскім.
 
У далейшым камісія павінна была дзейнічаць пры польскім галоўным камандаванні, а таксама мець прадстаўнікоў ва ўсіх галінах ваеннай гаспадаркі, якія б тычыліся беларускіх часцей. Камісія павінна была б прапаноўваць кандыдатуры афіцэраў для беларускага войска, зацвярджаць пастановы польскага галоўнакамандавання аб іх прызначэнні і выдаленні.