Пальмірскае царства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл: Map_of_Ancient_Rome_271_AD.svg|thumb|Пальмірскае царства ў 271 годзе да н.э.]]
'''Пальмірскае царства''' (альбо '''Пальмірская імперыя''') - [[Сепаратызм у СССР|сепаратысцкае]] дзяржаўнае ўтварэнне на ўсходзе [[Рымская імперыя|Рымскай Імперыі]] ў 260-273 гг.
 
== Гісторыя ==
Спачатку кіраўнікі горада [[Пальміра]] прызнавалі ўладу Рыма[[Рым]]а але потым, разбагацеўшы за кошт пасрэдніцкага гандлю паміж усходам і захадам, сталі падпарадкоўваць сабе навакольныя землі. [[Септымій Адынат ІІ]] здолеў разграміць [[Сасаніды|персаў]], а пасля далучыў да сваіх уладанняў [[Сірыя|Сірыю]], [[Месапатамія|Месапатамію]], частку [[Малая Азія|Малой Азіі]], паўночную [[Аравійскі паўвостраў|Аравію]]. У выніку ўтварылася моцная дзяржава, здольная супрацьстаяць Рымскай Імперыі.
 
Удава Адэната ІІ, [[Зенобія, царыца|Зенобія]], пры падтрымцы паплечніцаў, заняла трон і кіравала за свайго малалетняга сына Вахбалата. Рымляне не пагадзіліся з тым, каб Зенобія ўзначальвала краіну, але царыца не палічылася з Сенатам і прымусіла бегчы ў [[Еўропа|Еўропу]] рымскага вайскавода, які быў пасланы супраць яе. Чужая дробным запалам, якія ўносяць блытаніну ў дзяржаўныя справы падчас кіравання жанчын, Зенобія прытрымлівалася жорсткай палітычнай лініі, карысталася цвёрдымі прынцыпамі. Калі было трэба дараваць вінаватаму, яна магла здушыць свой гнеў; калі трэба было пакараць, яна магла прымусіць змоўнуць голас жалю. За строгую ашчаднасць яе абвінавачвалі ў скупасці. Але, калі тое было трэба, яна заўсёды знаходзіла месца шчодрасці і літасці. Зенобія падпарадкавала [[Егіпет]] і значную частку [[Малая Азія|Малой Азіі]]. Суседнія дзяржавы баяліся варагаваць з ёю і таму шукалі саюзу з Пальмірскім царствам. Зенобія спалучала даступнасць народу з велічнай раскошай азіяцкіх палацаў.
 
У 267 г. Зенобія абвясціла Пальмірскае царства незалежным, а ў 271 г. прыняла [[Імператар Японіі|імператарскі]] тытул. У 272 г. рымляне на чале з імператарам [[Аўрэліян|Аўрэліянам]] захапілі Пальміру і зверглі Зенобію. Антыох, які узначаліў краіну з дапамогай рымлян, у 273 г. падняў супраць іх паўстанне. Рымляне зной захапілі Пальміру, знішчылі не толькі само царство, але і разруінавалі сам горад.