Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя, афармленне
Радок 1:
{{значэнні2|тып=прозвішча|Ганчарык}}
'''Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык''' ({{ДН|24|11|1899|12}}, [[Вёска Кляннік|в. Кляннік]] [[Ігуменскі павет|Ігуменскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], цяпер [[Смалявіцкі раён]], [[мінскаяМінская вобласць]] — {{ДС|11|4|1986}}, {{МС|Мінск||}}; Псеўданімы і крыптанімы: ''Ландыш; М.Ландыш; Лясун; М. Г. Лясун; Я.Сявец; Якім Сявец; Г. М.; М.Г-к; М. Г.'') — навуковец-біёлаг, [[пісьменнік]].
 
== Біяграфія ==
У [[1914]] годзе скончыў Ігуменскае пачатковае вучылішча. Першыя вершы апублікаваны ў 1914 г. у газеце «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]». У 1917—1924 гг. вучыўся ў [[Горы-Горацкі земляробчы інстытут|Горы-Горацкім земляробчым інстытуце]], дзе ўзначальваў Беларускую секцыю студэнтаў. У 1925—1928 гг. кіраўнік Аршанскага філіяла «[[Маладняк]]а». Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі. Друкаваўся ў газетах «Вольная Беларусь», «Беларусь», часопісах «Аршанскі маладняк», «Рунь», «Зоркі». У 1924—1929 гг. працаваў у [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСГА]]). З [[1929]] г. працаваў у [[Інстытут біялогіі АН БССР|Інстытуце біялогіі]] [[БелАН]], з [[1931]] намеснік дырэктара, выконваючы абавязкі дырэктара. Арыштаваны [[14.9]].[[1933]] па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Паводле пастановы [[АДПУ СССР]] ад [[9.1]].[[1934]] прыгавораны да 10 гадоў лагераў; накіраваны на будоўлю [[БАМ|Байкала-Амурскай магістралі]]. Пасля вызвалення з [[1947]] года старшы навуковы супрацоўнік Арлоўскай доследнай станцыі. Арыштаваны [[15.2]].[[1949]] УДБ па Арлоўскай воблвобласці. Пастановай Асобай нарады ад [[18.5]].[[1949]] высланы на пасяленне ў [[Краснаярскі край]]. У 1949—1956 гг. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, дырэктарам Ігарскай доследнай станцыі Інстытута сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы. Знаходзячыся ў высылцы, распрацаваў асновы палярнага земляробства. Вызвалены ў ліп.ліпені [[1954]] г. Рэабілітаваны [[18.4]].[[1956]]. З [[1956]] г. у [[БСГА]], з [[1958]] г. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біялогіі АН БССР, у 1961—1986 гг. загадчык аддзела, дырэктар, загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. З 1960 г. [[доктар біялагічных навук]], прафесар; з [[1969]] года член-карэспандэнт АН БССР; з [[1972]] г. заслужаны дзеяч навукі БССР. Аўтар шматлікіх навуковых прац па фізіялогіі і біялогіі раслін. Аўтар кнігі пра прэзідэнта АН БССР [[Васіль Феафілавіч Купрэвіч|В. Купрэвіча]] «Рэвалюцыянер, арганізатар, вучоны» ([[1981]]). Апошнія гады працаваў над кнігай мемуараў, якія не паспеў скончыць. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.
 
== Літаратура ==