Розніца паміж версіямі "Андрэй Міхайлавіч Федарэнка"

др
афармленне
др (афармленне)
 
== Біяграфія ==
Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і Бібліятэчны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|Мінскага інстытута культуры]] (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў муляроммулярам у [[Горад Мікашэвічы|Мікашэвічах]] Лунінецкага раёна, на чыгунцы ў [[Горад Калінкавічы|Калінкавічах]] Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса [[Полымя (1922)|«Полымя»]], на кінастудыі «[[Беларусьфільм]]». У 2005 — 20112005—2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе [[Маладосць|«Маладосць»]]. У 2011 — 20122011—2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты [[Літаратура і мастацтва|«Літаратура і мастацтва»]].
 
== Творчасць ==
Друкуецца з 1987. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смуга, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п'есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыстычных артыкулаў і інш. Дзецям і юнакам адрасаваны прыгодніцкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай ўмоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. Перакладае з беларускай мовы на рускую.
 
== Бібліяграфія ==
* «Нічые» (2009)
* «Мяжа» (2011)
* «Ланцуг» (2012)<ref>Ланцуг: аповесці. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — 240 с.</ref>
* «Ланцуг» (2012)
* «Ціша» (2014)
 
* Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995) за кнігу «Смута».
* Шорт-ліст [[Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца|прэміі імя Ежы Гедройца]] (2011), трэцяя прэмія за кнігу «Мяжа».
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==