BitTorrent: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ampulsory (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Ampulsory (размовы | уклад)
Радок 57:
[[Файл:Leech bittorrent.png|thumb|right|200px|Ліч са сваім гуртам.]]
* '''Абвяшчэнне''' ({{lang-en|announce}}) — звяртанне кліента да трэкера праз [[HTTP|HTTP-GET]]-запыт. Пры кожным абвяшчэнні кліент перадае на трэкер інфармацыю пра аб'ёмы сцягнутага і аддадзенага ім трафіку, a трэкер перадае кліенту спіс адрасоў іншых кліентаў. Зварот кліента да трэкеру адбываецца праз пэўныя інтэрвалы часу, якія вызначаюцца настаўленнямі кліента і трэкера.
* '''Вэб-сід''' — [[HTTP]]- альбо [[FTP]]-сервер, які выкарыстоўваецца як крыніца змесціва раздач, нароўні са звычайнымі сідамі.
* '''Грэблівы''' ({{lang-en|snubbed}}) — кліент, які злучыўся з атрымальнікам, але не дасылае яму звесткі ўжо больш за 60 секунд.
* '''Гурт''' ({{lang-en|swarm}}) — усе піры, што бяруць удзел у раздачы, разам.
* '''Даступнасць''' ({{lang-en|availability}}) — колькасць поўных копій файла, даступных кліенту. Кожны сід дадае 1,00 да гэтага ліку; лічы павялічваюць даступнасць у залежнасці ад колькасці сцягнутага, якога няма ў іншых лічаў. Напрыклад, калі на раздачы ёсць адзін сід і два лічы, якія сцягнулі па 50 % файла (сцягнутыя часткі роўныя паміж сабой), то даступнасць складзе 1,50.
* '''Заглухшы''' ({{lang-en|choked}} — заглухшы, здушаны) — кліент, абмен звесткамі з якім заглух. Альбо ягоны канал на выхад цалкам забіты і ён не можа нічога перадаць (дасягнуў max_uploads), альбо ён ''сід'' і яму нічога не трэба атрымліваць.
* '''Зацікаўлены''' ({{lang-en|interested}}) — удзельнік, які жадае атрымаць кавалкі файла, наяўныя ў іншага ўдзельніка. Напрыклад, калі ў кліента А няма нейкіх частак, якія ёсць у кліента Б, лічыцца, што кліент А зацікаўлены ў абмене з кліентам Б.
Радок 66:
* '''Кавалак''' ({{lang-en|piece}}) — усе файлы для перадачы дзеляцца на невялікія кавалкі, якія затым перадаюцца па сетцы ў адвольнай паслядоўнасці для аптымізацыі абмену.
* '''Кліент''' ({{lang-en|client}}) — праграма, якая дазваляе рабіць файлы агульнымі праз пратакол BitTorrent. Прыкладам: [[qBittorrent]], [[Transmission]], [[Vuze]].
* '''Ліч''' ({{lang-en|leech}} — п'яўка) — пір, які не мае пакуль ўсіх кавалкаў, то бок які працягвае сцягванне. Тэрмін часта ўжываецца і ў негатыўным сэнсе, які ён мае ў іншых файлаабменных сетках: карыстальнік, які аддае значна менш, чымяк сцягвае.
* '''Паскрэбціся''' ({{lang-en|scrape}} — скрэбціся) — дзеянне, аналагічнае ''абвяшчэнню'', але кліент запытвае толькі статыстыку торэнта, інфармацыю пра падлучаныя кліенты і магчымасць з імі звязацца для абмену.
* '''Пір''' ({{lang-en|peer}} — саўдзельнік) — кліент, які ўдзельнічае ў раздачы.
Радок 75:
* '''Торэнт''' ({{lang-en|torrent}}) — у залежнасці ад кантэксту можа азначаць як .torrent-файл з метазвесткамі, так і змесціва (файлы і каталогі), якое апісваецца ў .torrent-файле.
* '''Трэкер''' ({{lang-en|tracker}}) — сервер, які каардынуе працу кліентаў BitTorrent.
* '''Хэш''' ({{lang-en|hash}}) — [[SHA1]] асобных кавалкаў арыгінальных файлаў, пералічаных ў слоўніку «info» .torrent-файла. Кожная частка пасля атрымання спачатку правяраецца на супадзенне хэшу. Калі праверка не выйшла, інфармацыя адкідаецца і запытваюццазапытваецца ізноў. Таксама ў пратаколе выкарыстоўваецца хэш самога слоўніка «info» («інфахэш»), які выступае ў ролі ідэнтыфікатара канкрэтнай раздачы.
* '''URL трэкера''' ({{lang-en|tracker URL}}) — адрас трэкера, якому кліент робіць абвяшчэнне.
* '''P2P, peer-to-peer''' — азначае «роўны-роўнаму». Гэта тэхналогія абмену файламі праз сецівасетку, пры якой кожны вузел (камп'ютар) дзейнічае і як кліент, і як сервер. Такім чынам атрымліваецца сетка без адзінага цэнтра (так званая дэцэнтралізаваня сетка).
* '''Passkey''' — аўтэнтыфікатар карыстальніка на неананімных трэкерах. Змяшчаецца ў сцягнутым torrent-файле. Такім чынам, калі хтосьці атрымае доступ да torrent-файла, ён зможа працаваць з трэкерам ад імя гэтага карыстальніка.