Юльюш Славацкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Juliusz_Słowacki_by_Tytus_Byczkowski.PNG|thumb|«Партрэт Юльюша Славацкага» працы [[Ціт Бычкоўскі|Ц. Бычкоўскага]]]]
'''Юльюш Славацкі'''<ref name=pr>Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.493.</ref> ({{lang-pl|Juliusz Słowacki}}; {{ДН|4|9|1809}}, [[Крамянец]], [[Расійская імперыя]], цяпер [[Украіна]] — {{ДС|3|3|1849}}, [[Парыж]]) — [[палякі|польскі]] [[паэт]] і [[драматург]], прылічваецца да найвялікшых польскіх паэтаў эпохі [[Рамантызм]]у ў шэрагу з [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевічам]], [[Зыгмунт Красінскі|Зыгмунтам Красінскім]] і [[Цыпрыян Каміль Норвід|Цыпрыянам Норвідам]]. Яго творам уласцівыя элементы славянскіх язычніцкіх традыцый, містыцызму і арыенталізму.
 
== Біяграфія ==
 
=== Маладосць ===
[[Выява:POL COA Leliwa.svg|thumb|left|100px|[[Герб «Ляліва»|Ляліва]]  — герб сям'і Славацкага]]
[[Выява:Juliusz Słowacki 1.PNG|thumb|Юльюш Славацкі]]
Нарадзіўся ў [[КрэменецГорад Крамянец|КрэменцыКрамянцы]] ў паўднёва-ўсходняй частцы былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Яго бацька, Эўзебіуш, быў прафесарам літаратуры ў [[Крамянецкі калегіум|Крамянецкім ліцэі]] і [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскім універсітэце]]. Маці Славацкага, Салемея з Янушэўскіх, асоба вялікай літаратурнай і асабістай культуры, пасля смерці мужа займалася выхаваннем сына. У сям'і Славацкіх панавала атмасфера захаплення творчасцю [[класіцызм|класікаў]], што мела важны ўплыў на пазнейшыя змены светапогляду творцы «[[Кароль-Дух|Караля-Духа]]». Дзякуючы шматлікім знаёмствам сярод высокапастаўленай эліты — Салемея выйшла замуж другі раз, за ўрача Аўгуста Бекю. Маці будучага паэта трымала нешта накшталт літаратурнага салона, дзякуючы чаму Юльюш меў у дзяцінстве і раннім юнацтве шырокі кантакт з тагачаснай інтэлектуальнай элітай, пераважна з кола Віленскага ўніверсітэта. Такім спосабам, між іншым, ён пазнаёміўся з [[Адам Міцкевіч|Адамам Міцкевічам]] перад яго дэпартацыяй з [[Літва|Літвы]]. Пасля юрыдычнай адукацыі ў [[Вільня|Вільні]] [[1 лютага]] [[1829]] года прыехаў у [[Варшава|Варшаву]]. [[30 сакавіка]] атрымаў пасаду юрыста ва Урадавай камісіі прыбытку і скарбу. Пасля выбуху [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|лістападаўскага паўстання]], [[9 студзеня]] [[1831]] года працягнуў працу ў паўстанцкім Дыпламатычным бюро князя Адама Ежы Чартарыйскага. [[8 сакавіка]] накіраваўся ў [[Лондан]] з дыпламатынай місіяй ад Нацыянальнага ўрада.
 
=== Эміграцыя ===
Радок 18 ⟶ 20:
Нягледзячы на тое, што Славацкі пражыў усяго 40 гадоў, яго літаратурная спадчына багатая і рознабаковая; паэт пакінуў пасля сябе 13 драмаў, каля 20 паэм, сотні вершаў, лістоў і адзін раман. Стварыў таксама аформленую філасофскую сістэму, якую назваў «генезійскай філасофіяй». Паколькі яго спадчына была тэматычна багатай, яго творчасць можна падзяліць на чатыры перыяды.
 
На філасофска-эстэтычныя змены творчасці Славацкага важны ўплыў мела захапленне літаратурай [[Эпоха Асветніцтва|класіцыстаў]], якая панавала ў асяроддзі паэта. Уладзіслаў Штурц адзначаў, што Славацкі пачынаў пісаць як псеўдакласік, а прыклад браў не з такіх рамантыкаў, як [[Байран|Лорд Байран]] ці [[Персі Біш Шэлі]], а з [[Вальтэр]]а. Малады паэт спрабаваў у гэты час перакласці «Магамета» Вальтэра. Натхніўшыся трагедыяй «Міндоўг», напісанай бацькам, у 20 гадоў распачаў працу над уласнай драматычнай паэмай «Міндоўг» (перакладзенай на беларускую Сержам Мінскевічам)<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=35501 Слова вось Міндоўга...Міндоўга…] // [[Наша Ніва]], [[26 лютага]] [[2010]]</ref>. У цэнтры гістарычнай драмы — каранацыя першага вялікага князя літоўскага [[Міндоўг]]а і яго забойства змоўнікамі, князямі [[Транята]]м і [[Даўмонт]]ам. Месца дзеяння — [[Наваградскі замак]].
 
Творчасць Славацкага гэтага перыяду абапірался на асветніцкі дэізм, рэлігійны скептыцызм і кінізм, заснаваны на філасофскіх поглядах [[Фрэнсіс Бэкан]], [[Рэнэ Дэкарт]]а, [[Бенедыкт Спіноза|Бенедыкта Спінозы]], [[Нікола Макіявелі]] ці Інакенція Джэнціле. Галоўнай тэмай яго тагачасных твораў («Марыі Сцюарт») былі рэлігійныя войны, якія ён лічыў маскай фанатызму і выдуманай прычынай вайны за ўладу. Славацкі думаў пра гэта, кажучы: «калі вядома, што Бога няма, адкуль ахвота да бойкі за рэлігію і веру?» У цэнтры гэтых спраў панавала захопленасць злом, якая з цягам часу (калі набыла фатальныя рысы) вымусіла Славацкага схіліцца да звароту ў [[рамантызм]].
 
Першыя вершы Славацкага былі збольшага свабоднымі перакладамі з {{нп3|Альфонс дэ Ламарцін|Ламарціна|ru|Ламартин, Альфонс де}}, [[Мор]]а і [[Эдмунд Спенсер|Спэнсера]], чым яго арыгінальнымі кампазіцыямі. Больш сур'ёзныя літаратурныя спробы датуюцца прыкладна [[1825]] годам; ананімна дэбютаваў байранічнай аповесцю «Хуго» ў [[1830]] годзе. У [[1832]] годзе выдаў першы і другі том «Паэзіі» (трэці датуецца [[1833]] годам). Публікацыі, якія ўжо адхіляюцца ад рамантычнага характара яго творчасці, утрымліваюць і яго раннія паэтычныя аповесці (між іншым, «Змяя», «Ян Бялецкі», «Мніх» і згаданая вышэй трагедыя «Марыя Сцюарт»); яны аднак не выклікалі цікавасці ў польскіх эмігрантаў у Парыжы. У наступныя гады творчасць Славацкага пачынае змяняцца; у лісце да маці ад [[20 кастрычніка]] [[1835]] года паэт пісаў: «зненавідзеў мае першыя творы (...) развілося ва мне нейкае новае прыгожае пачуцце».
 
Фактарам, які спрычыніў змену светапогляду Славацкага, найменаванага неаднойчы «хрысціянскай этыкай», лічыцца прачытанне паэтам «[[Конрад Валенрод, паэма|Конрада Валенрода]]» [[Адам Міцкевіч|Міцкевіча]]. Яго творы адразу адкінулі вальтэраўскі лад, часта пачалі звяртацца да ўзораў [[шэкспір]]аўскай трагедыі. У хуткім часе з'явілася паэма «[[У Швейцарыі]]» ([[1835]]—[[1836]]) і лірычныя творы: «Раз'яднанне», «Рым», «Сумненне». Вялізны ўплыў на творчасць Славацкага зрабілі падарожжы да [[Італія|Італіі]], [[Грэцыя|Грэцыі]], [[Егіпет|Егіпта]], [[Палесціна|Палесціне]] і [[Ліван]]а (там быў напісаны «[[Анхелі]]»). Падчас знаходжання ў Фларэнцыі ([[1837]]—[[1838]]) распачаў інтэнсіўную працу над сваім творамі. У гэтым час узнікаюць «[[Бацька зачумленых]]» (1839), «[[Вацлаў]]». У снежні 1838 года вярнуўся ў Парыж.
Радок 32 ⟶ 34:
Юльюш Славацкі з юнацтва быў перакананы ў сваёй паэтычнай геніяльнасці, а таксама прызначэннем да ролі правадыра народа, гэта перакананне распальвала ў ім маці, Салемея. Сказам паэта існуюць дзве дарогі да спазнання абсалюту. Першая гэта навуковае спазнанне, якое з'яўляецца аднак толькі часткай і вымагае крапатлівых, доўгіх даследаванняў; другая ж заключаецца ў адкрыццях, якія патрабуюць ведаў пра сусвет. Адкрыццё зьўляецца аднак уласцівасцю выбітных індывідаўумаў — адсюль перакананні Славацкага — натхнёныя паэты павінны прымаць ролю духоўнага правадыра часткі народу.
 
Стварыў арыгінальныя вялікія драмы: «[[Кардыян, драма|Кардыян]]» [[1834]], «[[Баладына]]» 1834 (выд. [[1839]]), «[[Гарштынскі]]» [[1835]], «[[Ліля Венеда]]» [[1840]], «[[Мазэпа]]» [[1839]], «[[Сярэбраны сон Салемеі]]» [[1843]], «[[Ксёндз Марак]]» [[1843]], «[[Фантазы]]»; паэмы: «Анхеліі» [[1838]], «[[Бенёўскі]]» [[1841]] і «[[Кароль-Дух]]». Займаўся выкшталцонай паэтынай прозай — гэта «Генезіс з Духа» 1844 года. Вяршыня яго паэтычнага генія — цыкл таямнічых генезійскіх лірыкаў, дзе аўтар выкладае сваю філасофскую сістэму — эвалюцыі свету ад матэрыі да чыстага духа (паэма«" Кароль-Дух»" 1845—1849 гадоў). Несамавітым здзейсненым прароцтвам Славацкага стаў яго верш «Pośród niesnasków Pan Bóg uderza...uderza…» (1848), да якога шамтразова заклікаў [[Ян Павел II]].
 
== Генезійская філасофія ==
 
=== Міленарызм Славацкага ===
[[Рамантызм]], а пераважна польскі рамантызм абагачаў цікавасці рамантыкаў таямніча-спірытуальнымі аспектамі рэчаіснасці і [[гісторыя|гісторыі]]. Гэта была як бы праграмовая рэакцыя на філасофію рацыянальнасці эпохі [[Асветніцтва]]. Разам з містыцызмам, папулярным было вяртанне ў кірунку забытых і старых філасофска-рэлігійных канцэпцый. Адной з такіх канцэпцый была раней хрысціянкая ідэя [[міленарызм]]у, якая ў раннім [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] была адкінутая Рымскім Царквой. Цікавасць да творчасці Славацкага адрадзілася ў перыяд неарамантычнага руху [[Маладая Польшча, мастацтва|Маладой Польшчы]]. Належыў да яго [[Антоній Лангэ]] (раман «Міранда», эсэ «Жуты»), які абапіраючыся на веды з дысцыплін [[акультызм]]у, [[спірытызм]]у і [[будызм]]у даў стымул крытыцы і развіццю генезійскай філасофіі. Лангэ сцвярджаў, што вызваленне польскага народа запэўнівае не творчасць Міцкевіча, а ўдумлівае вывучэнне «Караля Духа»<ref>Jerzy Poradecki, Wstęp do: A. Lange, Rozmyślania i inne wiersze, Warszawa 1979, str. 20 {{ref-pl}}</ref>. Падобны погляд на гэту справу мелі таксама іншыя паэты гэтага перыяду, напр., Вацлаў Роліч-Ледэр ці Багуслаў Адамовіч. Тадэвуш Бой-Зеленскі ў зборніку [[фельетон]]аў «Ці ведаеш гэты край?» спачуваў занядбанню Славацкага ў польскім школьніцтве, ранейшай культуры і чытальніцкай свядомасці поглядам высокай пазіцыі Адама Міцкевіча.