Розніца паміж версіямі "Палау"

44 байты выдалена ,  6 гадоў таму
др
арфаграфія, typos fixed: водарасцяў → водарасцей using AWB
др (арфаграфія, typos fixed: водарасцяў → водарасцей using AWB)
}}
[[Выява:Belau be map.png|thumb|Карта]]
'''Рэспубліка Палау''' ([[палаўанская мова|палаўан.]]: ''Beluu er a Belau'', {{lang-en|Republic of Palau}}) — [[астраўная дзяржава]] ў [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]]. Плошча — 458 км². Насельніцтва (2013 г.) — 21 108 чал.<ref name="Palau Demographics Profile 2013">[http://www.indexmundi.com/palau/demographics_profile.html Palau Demographics Profile 2013]</ref> Сталіца — [[Горад Нгерулмуд|Нгерулмуд]].
 
==Геаграфія==
Тэрыторыя Рэспублікі Палау ўключае 328 [[Ціхі акіян|ціхаакіянскіх]] [[востраў|астравоў]], агульнай плошчай 458 км². Яны прадстаўляюць сабою заходняе адгалінаванне [[Каралінскія астравы|Каралінскага архіпелага]]. На захадзе і поўдні Палау абмываецца [[Філіпінскае мора|Філіпінскім морам]].
 
Найбольш важныя астравы Палау прыведзены ў наступным спісе:
 
==Прырода==
Нягледзячы на малую плошчу, Палау адрозніваецца пэўнай разнастайнасцю [[прырода|прыродных]] [[экасістэма|экасістэм]]. Найбольш гэта тычыцца самага вялікага [[Востраў Бабелдааб|вострава Бабелдааб]], 170 км² на якім занята [[лес|лясамі]] — [[нізіна|нізіннымі]], [[бераг|прыбярэжнымі]], [[рака|рачнымі]], [[мангры|мангравымі]]. Частка вострава пакрыта [[куст|хмызнякамі]], [[луг]]амі і [[саванна]]й. [[Флора]] прадстаўлена 820 відаў [[расліны|раслін]], 25% з якіх — эндэмікі. На Бабелдаабе шырока распаўсюджаны [[Папарацепадобныя|папараці]], [[Архідныя|архідэі]], [[ліяны]], [[пізоніі]], сустракаюцца прэснаводныя [[рыбы]], [[змеі]], [[яшчаркі]], [[кракадзілы]], каля 50 відаў [[птушкі|птушак]]. На [[карал]]авых астравах таксама можна знайсці багаты раслінны свет, аднак колькасць відаў сухапутных жывёлін значна абмежавана. У асноўным, на іх жывуць птушкі, яшчаркі, на [[пляж]]ах размножваюцца [[марскія чарапахі]].
 
Навакольныя воды славяцца прыродным багаццем [[лагуна|лагун]], [[каралавыя рыфы|каралавых рыфаў]], зараснікаў [[водарасці|водарасцяўводарасцей]]. Іх насяляюць 1400 відаў марскіх рыб, 500 відаў [[каралавыя паліпы|каралаў]], 300 відаў [[Губкі|губак]]. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць [[Скаты-матылькі|манты]], якія часцяком заплываюць на неглыбокія месцы, і леапардавыя [[акулы]].
 
На поўдзень ад Бабелдааба знаходзіцца запаведнік Нгерукуід, які ўключае каля 70 астравоў. Яго насяляе самы вялікі на Палау статак марскіх кракадзілаў. На водмелях і ў лагунах запаведніка шмат рыб.
 
== Дзяржаўны лад ==
У Палау дзейнічае [[Канстытуцыя]], прынятая ў [[1981]] г. Згодна ёй, Палау з'яўляецца [[дэмакратыя|дэмакратычнай]] [[рэспубліка]]й з выразным падзелам розных галін улады, глава [[дзяржава|дзяржавы]] і кіраўнік урада — [[прэзідэнт]].
 
[[Заканадаўчая ўлада]] належыць Нацыянальнаму Кангрэсу ([[палаўанская мова|палаўан.]]: ''Olbiil era Kelulau''), які складаецца з дзвюх палат — сената і палаты дэлегатаў. Сенат прадстаўляюць 8 сенатараў, выбраных на чатырохгадовы тэрмін прамым патаемным галасаваннем грамадзянамі краіны на агульнадзяржаўных выбарах. У палату дэлегатаў уваходзяць 16 прадстаўнікоў ад кожнага штата, выбраных на чатырохгадовы тэрмін прамым патаемным галасаваннем на мясцовых выбарах. У кожным штаце таксама маецца асабісты заканадаўчы сход.
 
Главой [[выканаўчая ўлада|выканаўчай улады]] з'яўляецца прэзідэнт, які разам з віцэ-прэзідэнтам выбіраецца грамадзянамі краіны на чатырохгадовы тэрмін прамым патаемным галасаваннем на агульнадзяржаўных выбарах. Прэзідэнт узначальвае ўрад з 8 міністэрстваў. Акрамя таго, маецца агульнанацыянальны дарадчы орган — рада правадыроў, у якую ўваходзяць спадчынныя правадыры ад кожнага штата. Рада кансультуе прэзідэнта па пытаннях традыцыйных законаў і звычаяў і іх адносін да Канстытуцыі. У кожным штаце таксама маецца пасада губернатара, які выбіраецца на чатырохгадовы тэрмін на мясцовых выбарах.
 
[[Судовая ўлада|Судовую ўладу]] ўзначальвае Вярхоўны Суд на чале галоўнага суддзі.
 
Сталых [[Палітычная партыя|палітычных партый]] у Палау няма.
 
=== Адміністрацыйны падзел ===
== Эканоміка ==
[[File:WCTCショッピングセンター.JPG|thumb|Гандлёвы цэнтр у Корары]]
З часоў, калі тэрыторыя Палау знаходзілася пад апекай [[ЗША]] ([[1947]] г.), яе [[эканоміка]] развівалася ў шчыльнай залежнасці ад [[фінансы|фінансавай]] дапамогі з боку гэтай дзяржавы. У [[1994]] г., калі была абвешчана незалежнасць Палау, дапамога з боку ЗША склала 35 мільёнаў [[долар ЗША|долараў ЗША]], яшчэ каля 10 мільёнаў долараў ЗША краіна атрымала ад [[Японія|Японіі]]. У [[1994]] - [[2010]] гг. урад ЗША пералічыў Палау згодна дагавору аб асацыяцыі суму прыкладна роўную 500 мільёнам долараў ЗША<ref>[http://deminksclass.weebly.com/uploads/2/5/3/9/2539861/palau_profile.pdf Palau, Republic of]. P. 2</ref>.
 
Асноўнымі галінамі эканомікі Палау з'яўляюцца [[сельская гаспадарка]], [[прамысловасць]], [[транспарт]]нае абслугоўванне, [[турызм]].
 
Сельская гаспадарка мае комплексны характар, уключае [[земляробства]], лоў рыбы, [[лес|лясную]] гаспадарку, [[жывёлагадоўля|жывёлагадоўлю]], [[паляванне]] і г. д. У [[2007]] г. яе агульны прыбытак склаў 5597 тысяч долараў ЗША<ref>[http://www.indexmundi.com/facts/palau/agriculture Palau - Agriculture: Agriculture, value added]</ref>. Згодна данным [[Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН|Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН]]<ref>[http://www.fao.org/fi/oldsite/FCP/en/PLW/body.htm INFORMATION ON FISHERIES MANAGEMENT IN THE REPUBLIC OF PALAU April 2002]</ref>, у канцы [[20 стагоддзе|XX]] ст. рыбалоўства забяспечвала каля 3% ВУП краіны. У [[1999]] г. было вылаўлена 4615 тон рыбы, з іх 2500 тон — традыцыйнымі прыбярэжнымі метадамі, 865 тон — прамысловым камерцыйным спосабам, 1250 тон — для харчовага самазабеспячэння. Каля 2500 тон былі экспартаваны ў Японію і іншыя краіны. Земляробчая і жывёлагадоўчая прадукцыя вырабляецца пераважна на невялікіх фермах, якія носяць традыцыйны характар<ref>[http://janesoceania.com/micronesia_palau/index.htm MICRONESIA PALAU]</ref>. Нягледзячы на наяўнасць прыватнай маёмасці на зямлю, большая частка сельскагаспадарчых земляў кантралюецца абшчынамі. Праца на іх лічыцца жаночай справай. Вырошчваюць [[Colocasia esculenta|тара]], [[маніёк]], [[хлебнае дрэва]], [[бананы]], [[какосавая пальма|какосы]], [[садавіна|садавіну]] і [[гародніна|гародніну]]. Жывёлагадоўля мае выключна дапаможнае значэнне. Большасць апрацаваных зямель знаходзіцца на [[Востраў Бабелдааб|востраве Бабелдааб]], дзе многія агароды з-за адсутнасці эканамічнай матывацыі наогул не апрацоўваюцца. Палау не забяспечвае сябе большасцю харчовых прадуктаў<ref>[http://www.nationsencyclopedia.com/economies/Asia-and-the-Pacific/Palau-AGRICULTURE.html Palau - Agriculture]</ref>, таму яны ўвозяцца звонку. Стратнасць земляробчай галіны кампенсуецца фінансавай падтрымкай фермераў з боку ўрада, які інвестуе вырошчванне [[экалогія|экалагічна]] чыстай сельскагаспадарчай прадукцыі, [[Тэхніка|тэхнічнае]] пераабсталяванне ферм, стварэнне [[аграсядзіба]]ў і інш.
 
Прамысловасць у 2007 г. забяспечыла прыбытак у 33128 тысяч долараў ЗША<ref>[http://www.indexmundi.com/facts/palau/industry#NV.IND.TOTL.CN Palau - Industry: Industry, value added]</ref>, з іх 822 тысячы — вытворчасць тавараў, астатнія — будаўнічая і рамонтная. Гэта галіна эканомікі развіваецца досіць інтэнсіўна і склала ў 2007 г. 21,46% ад ВУП (у параўнанні з 8,02% у 1994 г). Праз тэрыторыю Палау праходзіць грузавы марскі шлях, працуе міжнародны [[порт]]. Маецца 1 міжнародны [[аэрапорт]] з прамымі рэйсамі на [[Гуам]], [[Тайвань]], [[Філіпіны]], у [[Паўднёвая Карэя|Паўднёвую Карэю]] і [[Японія|Японію]]. Турызм прызнаецца ўрадам як найбольш перспектыўная сфера. Наведвальнікаў прыцягваюць першародная прырода астравоў, мясцовыя [[пляж]]ы і [[гісторыя|гістарычныя]] каштоўнасці. У асноўным, у Палау прыбываюць турысты з заможных краін [[Азія|Азіі]]. Развіццё турызму, аднак, стрымліваюць адносна высокія кошты ў параўнанні з суседнімі краінамі.
 
У [[2008]] г. [[ВУП]] Палау склаў 164 мільены долараў ЗША (8 100 долараў на чалавека).
 
== Насельніцтва ==
У ліпені [[2013]] г.<ref>[http://www.indexmundi.com/palau/demographics_profile.html name="Palau Demographics Profile 2013]<"/ref> насельніцтва Палау складала 21 108 чал., з якіх 69,9% былі карэннымі жыхарамі — [[палаўанцы|палаўанцамі]], [[Астравы Сансарол#Сансарольцы|сансарольцамі]] і тубыльцамі [[востраў Тобі|вострава Тобі]], 15,3% — выхадцамі з [[Філіпіны|Філіпінаў]], 4,9% — [[кітайцы|кітайцамі]], 3% — выхадцамі з іншых краін [[Мікранезія|Мікранезіі]], 1,9% — [[Еўрапеоідная раса|белымі]] (пераважна выхадцамі з [[ЗША]]). 83% насельніцтва жыло ў [[горад|гарадах]]. Узровень нараджальнасці (10,9 на тысячу чалавек) перавышаў узровень смяротнасці (7,86 на тысячу чалавек).
 
У [[2011]] г. дзяржава траціла 10,6% ад [[ВУП]] на забеспячэнне здароўя грамадзян. У [[2010]] г. на 1000 жыхароў прыходзілася 4,8 месцащ у шпіталях. Згодна данным [[2008]] г., 48,9% дарослых жыхароў пакутвала на [[атлусценне]].
== Культура ==
=== Адукацыя ===
Адукацыйная сістэма [[Палау]] абапіраецца на [[ЗША|амерыканскую]]. Абавязковая адукацыя ахоплівае грамадзян ад 6 да 16 гадоў. Яна падзяляецца на 3 ступені — пачатковую, сярэднюю і вышэйшую. Апошняя ахоплівае толькі грамадзян ад 14 да 16 гадоў і не прыраўноўваецца да [[універсітэт|ўніверсітэцкай]].
 
У Палау працюць 18 пачатковых дзяржаўных школ і 1 сярэдняя дзяржаўная школа. Акрамя таго, маецца 2 пачатковыя прыватныя школы і 5 сярэдніх прыватных школ<ref>[http://www.sestudyabroad.com/guide/PW-education.htm The Education System in Palau]</ref>. Вышэйшую ступень адукацыі дае толькі Грамадскі каледж у [[Корар]]ы. Універсітэцкую адукацыю грамадзяне Палау могуць атрымаць толькі па-за межамі сваёй краіны.
 
Распаўсюджаны выкладанне на [[англійская мова|англійскай]] і мясцовых [[мова|мовах]]х. Больш за 90% грамадзян з'яўляюцца пісьменнымі.
 
=== Сусветная спадчына ===
* [http://islands.unep.ch/ILW.htm Islands of Palau]
* [http://www.nature.org/ourinitiatives/regions/asiaandthepacific/micronesia/placesweprotect/the-republic-of-palau.xml Micronesia Places We Protect: The Republic of Palau]
 
[[Катэгорыя:Палау]]
 
{{Акіянія}}
 
[[Катэгорыя:Палау]]
64 554

праўкі