Эбла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
.крыніца — uk:Ебла
Радок 1:
[[Файл:Родючий півмісяць.png|міні|400пкс|Урадлівы паўмесяц ў сярэдзіне III тысячагоддзя да нашай эры. Эбла -бураватая пляма ў цэнтры.]]
{{coord|display=title|35|47|53|N|36|47|55|E|region:IQ_scale:5000}}
[[Выява:Ebla royal palace.jpg|thumb|right|300px|Разваліны царскага палаца ў Эбле.]]
'''Э́бла,''' цяпер гарадзішча Тэль-Мардзі́х (تل مرديخ) — старажытны [[семіты|семіцкі]] гандлёвы [[горад-дзяржава]], які існаваў на тэрыторыі старажытнай [[Сірыя|Сірыі]] ў сярэдзіне [[3 тысячагоддзе да н.э.|III тыс. да н.э.]] Эбла размяшчалася на захад ад лукавіны [[Еўфрат]]а ў Сірыі, у 53 км на паўднёвы захад ад сучаснага [[Алепа]]. Эбла з'яўляецца адной з найстарэйшых цывілізацый Сірыі.
 
Радок 16:
 
=== Палітычная структура ===
Палітычная гісторыя Эблы вывучана недастаткова. Магчыма, што сапраўднай уладай ў краіне была [[алігархія]] багатых і ўплывовых купцоў. Кіраваў Эблай правадыр-жрэц, які насіў тытул «малікум». Яго ўлада не была спадчыннай і ажыццяўлялася на працягу вызначанага тэрміна. У прыняцці рашэнняў удзельнічаў таксама савет старэйшын. Кіраванне горадам праводзілася праз адміністратараў, прызначаных правадыром. Існавалі таксама асобыя военачальнікі — лугалі. Падобная схема кіравання існавала ў той час і ў [[Мары]], [[Лагаш]]ы і іншых дзяржавах рэгіёна.
 
=== Мова ===
Радок 26:
 
== Сучасныя раскопкі ==
Раскопкі гарадзішча пачаліся ў [[1964]] італьянскай археалагічнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам [[Паала Маціэ]]. У [[1975]] археолагі выявілі каласальны {{Не перакладзена 3|Царскі архіў Эблы|царскі архіў Эблы||Ebla tablets|}}, датаваны III тысячагоддзем да н.э. На працягу наступных 10 гадоў навукоўцы вынялі на свет каля 20 тыс. гліняных таблічак і іх фрагментаў. Архіў уяўляў сабой мноства гліняных таблічак на эблаіцкай і шумерскай мовах. УЗ іхпрычыны апісанышматзначнасці дзіцячыяклінапісу школьныяі практыкаванні,недастатковай першаевывучанасці вядомаемовы ўЭблы гісторыімногія паведамленнез пратаблічак [[алівы]]вельмі цяжка прачытаць. Часта адну і тую ж таблічку розныя даследчыкі інтрэпрэтуюць зусім па рознаму. Каля 80 % дакументаў з'яўляецца эканамічна- адміністрацыйнымі дакументамі звязанымі з земляробствам, звесткіжывёлагадоўляй, пратэкстыльнай эканомікувытворчасцю, Эблыкупляй і продажам каштоўных металаў і лесу, адміністрацыювыплатай горадападаткаў, паэмыахвярапрынашэннямі, рэлігійныяпастаўкай гімныпрадуктаў да царскага двара і шматлікаеда іншает.п.. ЦяперЁсць большасцьтаксама гэтыхнекаторыя шматлікіхміжнародныя таблічакдагаворы, знаходзяццанайважнейшым ўз музеіякіх [[Алепа]]з'яўляецца дагавор паміж Эблай і [[НацыянальныАшурам, музейшто Дамаска|Нацыянальнымтычыцца музеіўмоў Дамаска]]гандлю. Прыкметнае месца займаюць царскія ўказы, пасланні, дыпламатычная перапіска, а таксама лексічныя тэксты — спісы слоў, амаль выключна назоўнікаў, згрупаваных па некалькіх крытэрыях (тапонімы, імёны, назвы прафесій, жывёл, рыб, птушак, найбольш ужываныя тэрміны), пералікі іерогліфаў, табліцы граматычных формаў, шумера-эблайскія слоўнікі і да т.п.. Літаратурных твораў вельмі мала і сярод іх пераважна загаворы і гімны.
 
Да разбурэння горада яны складалі унікальны па памерах і старажытнасцю добра ўпарадкаваны архіў, дакументы ў якім ляжалі на драўляных паліцах <ref> Самі стэлажы не захаваліся, але ў сценах засталіся сляды мацавання паліц. </ref> у некалькіх пакоях. Цяпер большасць гэтых шматлікіх таблічак знаходзяцца ў музеі [[Алепа]] і [[Нацыянальны музей Дамаска|Нацыянальным музеі Дамаска]].
 
У рэлігійна-міфалагічных тэкстах, знойдзеных у 1974—1975 гадах, згадваюцца каля пяцісот імёнаў розных божастваў, што сведчыць пра сінкрэтызм шумерскіх, акадскіх і заходне-семіцкіх божастваў. Галоўным богам Эблы, верагодна, быў [[Дагон]], які выступаў пад імёнамі «Дагона Тутальскага», «Дагона Сівадскага» і «Дагона Ханаанскага». З'яўленне слова «[[Ханаан]]» ясна пацвярджае старажытнае паходжанне гэтай назвы, а таксама пацвярджае правільнасць гіпотэзы, згодна з якой этнічнае пазначэнне «ханаанеі» значна старэйшае, чым звычайна лічылася.
 
У адным з тэкстаў гаварылася, што насельніцтва гэтага горада-дзяржавы складала 260 тыс. чалавек, прычым 22 тыс. жылі непасрэдна ў горадзе. Раскопкі пацвердзілі, што ў эпоху росквіту, у XXV стагоддзі да н.э., сцены горада маглі ўмяшчаць да 30 тыс. жыхароў. Іншая табліца адзначае, што цар Эблы валодаў велізарным полем з аліўкавымі дрэвамі, памеры якога складалі каля 3 з паловай тыс. акраў.
 
[[Выява:Ebla ziggurat.jpg|thumb|right|220px|[[Зікурат]] Эблы]]
Раскопкі Эблы выявілі рэшткі ступеньчатай вежы — [[зікурат]]а, па якой цар Эблы спускаўся са свайго палаца, здзяйсняючы ўрачыстыя выхады. Аналіз зікурата паказаў, што ён быў збудаваны каля 4400 гадоў назад з неабпаленай цэглы. Вышыня зікурата складае прыкладна шэсць метраў. Былі знойдзены таксама багатыя залатыя ўпрыгажэнні, якія маглі належаць царскай сям'і.
[[Выява:Ebla royal palace.jpg|thumb|right|300pxзлева|Разваліны царскага палаца ў Эбле.]]
 
Таксама былі знойдзены рэшткі царскага палаца, якія адносяцца да III тыс. да н.э., і некалькі храмаў і манументальных варотаў, якія адносяцца да II тыс. да н.э. У ім была выяўлена вялікая колькасць [[лазурыт]]у з [[Афганістан]]а, вазы і чары з [[Старажытны Егіпет|Егіпта]]. Гэта пацвярджае, што горад Эбла меў найважнейшае значэнне ў гандлёвай сетцы старажытнага Усходу. Верагодна, менавіта дабрабыт Эблы і стаў прычынай яе падзення: багацце горада прыцягнула да яе ўвагу магутнай Акадскай імперыі, заснаванай у Ніжняй Месапатаміі [[Шарумкен|Саргонам Старажытным]].
Радок 40 ⟶ 45:
 
Канчатковае разбурэнне Эблы адносіцца да сярэдзіны 17 ст. да н.э., гэта значыць да часу, калі большасць дзяржаў Блізкага Усходу апынулася пад уладай [[касіты|касітаў]], якія ўварваліся на тэрыторыю Месапатаміі і суседніх з ёй рэгіёнаў з горных раёнаў Заграса.
 
== Біблейскія сенсацыі ==
З прычыны тэндэнцыйнага і філалагічна дрэнна абгрунтаванага прачытання шэрагу дакументаў у 70-х — опчатку 90-х гадоў XX стагоддзя некаторыя даследчыкі лічылі, што ў таблічках з Эблы згадваюцца біблейскія героі — [[Аўраам]], Ізраіль, [[Ісаў]] і населеныя пункты [[Ханаан]]а — Іерусалім, [[Хацор]], [[Садом]]. Аднак на самой справе ў тэкстах згадваюцца толькі падобныя семіцкія імёны. Цяпер лічыцца дакладным толькі прачытанне імёнаў шэрагу багоў вядомых у Бібліі — [[Баал]]а, [[Малох , міфалогія | Маліка]], [[Дагон]]а, Сіпіш (верагодна месапатамскі [[Шамаш]]), Каміш (Хамос), [[Астарта | Аштат]].
 
== Цары Эблы ==
Радок 48 ⟶ 56:
* Ібі-Сіпіш (Ібі-Зікір), сын Ібрыума
* Дубуху-Ада
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==