Выяўленчае мастацтва Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11:
На [[Беларусь|Беларусі]] жывапіс як самастойны від мастацтва пачаў фарміравацца ў 11—12 ст. Развіваўся пад значным уплывам [[Візантыя|візантыйскага]] выяўленчага мастацтва (фрэскі [[Полацк]]ай [[Спаса-Праабражэнская царква, Полацк|Спаса-Ефрасіннеўскай царквы]] і інш.).
 
Манументальнага жывапісу пераяду феадалізму захавалася вельмі мала, але з архіўных і літаратурных крыніц вядома, што многія палацы і храмы гэтага перыяду былі ўпрыгожаны фрэскавымі роспісамі, напрыклад, княжацкія палацы ў [[Ніжні замак, Вільнюс|Вільні]], [[Тракайскі замак|Троках]], [[Полацкія замкі|Полацку]], [[Княжацкі церам, Гродна|Гродне]], [[Віцебскі замак|Віцебску]]; цэрквы ў [[Мураванкаўская царква-крэпасць|Мураванцы]], [[Сынковіцкая царква-крэпасць|Сынкавічах]], [[Дабравешчанская царква, Супрасль|Супраслі]], [[Троіцкі касцёл, Ішкалдзь|касцёл]] у [[Ішкалдзь|Ішкалдзі]], сцены, скляпенні і слупы якога былі ўпрыгожаны фігурамі розных святых асоб, арнаментам<ref name="ГБМ"/>.
 
У той жа час захаваліся многія створаныя беларускімі майстрамі фрэскі ў збудаваннях, якія ў наш час апынуліся на тэрыторыі Польшчы. У першыя гады кіравання Ягайлы ў Польскае каралеўства былі запрошаны майстры з рускіх земляў. Так, напрыклад, з Вільні Ягайла прывёз 11 рускіх мастроў, а паводле падання яго прыдворным жывапісцам быў [[Якуб Венджык]] з Беларусі. Польскі гісторык [[Ян Длугаш]] пісаў, што кароль Уладзіслаў перад лацінскай мовай і мастацтвам аддаваў перавагу рускай<ref name="ГБМ">{{крыніцы/Гісторыя беларускага мастацтва|1}}</ref>.